25 сакавіка Міністэрства аховы здароўя паведаміла апошнія звесткі пра колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі. Іх зафіксавана 86 (заўчора быў 81 выпадак). З бальніц ужо выпісалі ці рыхтуюць да выпіскі 29 чалавек. Раней тэсты ў іх далі станоўчыя вынікі, але з часам "у працэсе назірання і лячэння атрыманы адмоўныя вынікі тэстаў". У бальніцах працягваецца лячэнне 57 чалавек. Вядома, што па яшчэ двух пацыентах праводзіцца дадатковая праверка, паколькі першыя тэсты далі "неадназначныя" вынікі — піша Еўрарадыё.
У нашай краіне ўжо правялі каля 23 тысяч тэстаў на COVID-19.