• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.12.2017 | Літаратура Беларусы свету

91-гадовы Янка Запруднік выдаў новую кнігу

3 снежня ў грамадскай зале царквы Жыровіцкай іконы Божай Маці ў Гайлэнд-Парку (Нью-Джэрсі) адбылася прэзентацыя кнігі Янкі Запрудніка «Берагу майго зарніцы», што выйшла сёлета ў Мінску ў выдавецтве «Лімарыус».

Аўтар пачаў свой выступ з перадгісторыі яе з’яўлення. Сабраць раскіданыя па розных старых эмігранцкіх выданнях вершы яго доўгі час намаўлялі сябры. Калі ж ён «здаўся» ды пачаў пераглядаць свой архіў у пошуках публікацый, то знайшоў рукапісны дзённік часу навучання ў Лювэнскім універсітэце. Сам быў уражаны… І цяпер вершы розных гадоў (Янка Запруднік пачаў пісаць у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне), дзённік лювэнскага студэнта ды некаторыя іншыя тэксты сабраныя пад адной вокладкай.

Выступае Валянціна Трыгубовіч

Можна сказаць, што гэтай кнігай завяршылася трылогія Янкі Запрудніка пра штодзённае жыцьцё ды духоўнае ўзрастаньне беларускай моладзі, якая ў паваенны час апынулася на Захадзе й зрабіла мэтаю жыцьця «паставіць Беларусь на мапу сьвету». (Першай была «Дванаццатка», затым — «Па гарачых слядах мінуўшчыны. Мае лісты 1952—1959 гг.»)

Выступы аўтара кнігі ды Валянціны Трыгубовіч, яе рэдактара, суправаджаліся паказам на вялікім экране фатаздымкаў зь сямейных архіваў Янкі Запрудніка, яго малодшага брата Аркадзя Вільчыцкага, які жыве ў Беларусі, ды з фондаў Беларускай фундацыі Крачэўскага.

Гучала музыка таго часу: беларускія студэнты ў Лювэне мелі свой хор, салістаў, музыкаў, яны выступалі з канцэртамі беларускай музыкі ў Бэльгіі, Францыі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі. А кіравалі маладымі талентамі славутыя кампазытары Мікола Равенскі, Алесь Карповіч.

На шчасьце, тады былі зроблены студыйныя запісы ды выдаденыя кружэлкі. У ліку іншых на прэзэнтацыі прагучала песьня А. Карповіча «Каханая, ня плач па шчасьці», словы якой напісаў Янка Запруднік (Сяргей Ясень). Вокладку кнігі намалявала вядомая ў эміграцыі мастачка Ірына Рагалевіч-Дутко, пляменьніца Надзеі Запруднік, жонкі спадара Янкі.

На фота жонка Янкі Запрудніка Надзея Рагалевіч-Запруднік

На завяршэньне імпрэзы спадарыня Валянціна Трыгубовіч прачытала верш, прысвечаны ў далёкім ужо 1952 годзе любімаму і шанаванаму студэнтамі апекуну лювэнскіх беларусаў а. Робэрту ван Каўлярту. Сёння ўся маладая плынь беларускіх змагароў можа адрасаваць гэтыя словы й яго аўтару — Янку Запрудніку.

Прамінуць у нябыт катакомбы й пакуты,
Беларусь ажыве, разьняволіўшы путы.

Будзе сонца свабоды спрыяць ураджаю
хрысьціянскай любові для вольнага краю,

будуць сэрцы удзячнасцю біцца ў грудзёх,
што на цяжкім шляху Вас паслаў нам сам Бог.

Выступ Таццяны Дзямешчык з Саўт-Рывера сарваў агульныя воплескі прысутных: усе разам праспявалі «Многая лета» больш як 90-гадоваму аўтару новай кнігі.

Доўгагадовы рэдактар саўт-рыверскай «Беларускай думкі», старшыня Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра Жорж Навумчык.

Рэгент царкоўнага хора ў Саўт-Рыверы Валянцін Дзямешчык і доўгагадовая сяброўка Янкі і Надзеі Запруднікаў Ліза Літаровіч (справа).

Валянціна Трыгубовіч, фота Сержа Трыгубовіча, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM