• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.07.2017 | Грамадства

Абаронцы Асмолаўкі сабралі амаль 9 тысяч подпісаў за захаванне квартала

Гарадскія актывісты, якія абараняюць Асмолаўку, перадалі ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна 1890 «папяровых» і 7087 электронных подпісаў супраць рэалізацыі ПДП тэрыторыі ў межах вуліц Старавіленская — Кісялёва — Куйбышава — Камуністычная.

фота tut.by

Актывісты, мясцовыя жыхары і неабыякавыя мінчане ўжо амаль месяц актыўна спрабуюць адбіць Асмолаўку ад зносу, збіраючы подпісы ў мінчан.

За тры тыдні ўдалося сабраць амаль 9 тысяч подпісаў. Акрамя іх у выканкам перадалі свае заўвагі і прапановы па праекце. У іх актывісты паказалі на парушэнні, якія, на іх думку, ёсць у праекце. Самае галоўнае — праект дэталёвага планавання гэтай тэрыторыі не адпавядае генплану сталіцы.

— Згодна з генпланам гэтая тэрыторыя адносіцца да тыпу тэрыторый грамадскіх зон шматфункцыянальнай забудовы для размяшчэння аб’ектаў міжнароднага, нацыянальнага і рэгіянальнага значэння, з новымі дзелавымі, інфармацыйна-кіраўнічымі і іншымі ўнікальнымі грамадскімі функцыямі. То бок, не для размяшчэння новага шматкватэрнага жылля, як гэта прапануюць праектоўшчыкі, — тлумачаць гарадскія актывісты.

У сваіх заўвагах актывісты таксама звяртаюць увагу на тое, што на праектаванай тэрыторыі 11 будынкаў — помнікі архітэктуры, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

— Наш аналіз прапанаванага дэталёвага плана па зносе Асмолаўкі паказаў, што закладзеныя ў ім ідэі і параметры шмат у чым супярэчаць генпланам Мінска, у такім выглядзе яго нельга прымаць, а толькі адхіляць ці адпраўляць на дапрацоўку. Вялікі грамадскі рэзананс, а гэта і 7087 подпісаў пад электроннай петыцыяй, і 1890 подпісаў сабраных грамадзянамі, кажуць пра тое, што мінчукі хочуць абмяркоўваць іншыя варыянты развіцця квартала, а не яго знос. Мы спадзяемся, што і Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва, і яго старшыня, Павел Лучыновіч, перастануць заставацца ўбаку ў дыскусіях аб развіцці раёна, а ўступяць у дыялог для пошуку аптымальных рашэнняў для захавання інтарэсаў зацікаўленай грамадскасці, — сказаў кіраўнік грамадскай кампаніі «Генплан — для мінчан!» Дзяніс Кобрусеў.

TUT.BY

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Перакладчыцы Вользе Калацкай прад’явілі абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу, «Хуліганства». Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, піша Свабода. ...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM