• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.11.2017 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Разам да справы!

Абвяшчаем Кірмаш праектаў для Пінску! Дашліце нам сваю ідэю!

Нечага не хапае ў сваім горадзе? Ведаеце і ўяўляеце, што варта дадаць і што перамяніць? Хочацца зрабіць для сябе і знаёмых нешта цікавае і карыснае? Мы вам дапаможам!

Абвяшчаем Кірмаш праектаў для Пінску! Апішыце сваю ідэю, дашліце “Будзьме” і раскажыце аб сваёй задуме на прэзентацыі ў прызначаны час.

KP_novem

Хто

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвяшчаюць збор крэатыўных культурніцкіх і сацыяльных ідэй для “Кірмаша праектаў” для Пінску і Пінскага рэгіёна.

Навошта

Культурнае жыццё – гэта не толькі наведванне канцэртаў і спектакляў. Гэта і нашыя стасункі з блізкімі і калегамі, і дапамога тым, каму яна патрэбна. Гэта і тое, як мы арганізоўваем сваю працу, побыт, адпачынак. Кожны з нас хоча камфорту, прыязнасці, новых падыходаў і свежых ідэй у працы і ў вольны час. І сёння ўжо шмат прыкладаў таго, як мы самі, не чакаючы нічыіх распараджэнняў, робім прыгожымі свае пад’езды, двары і вуліцы, крэатыўна адпачываем ці арганізоўваем вольны час для іншых, а таксама робім безліч добрых спраў, карысных не толькі для сябе, але і для горада. І добры механізм для гэтага – удзел у Кірмашах праектаў, якія кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць па ўсёй краіне ўжо шмат гадоў і дапамагае адметныя ідэі ператварыць у рэчаіснасць.

Калі

Да 22 лістапада ўключна мы збіраем ідэі.

24 лістапада адбудзецца прэзентацыя ідэй, дзе аўтары змогуць прадставіць свае задумы шырокай публіцы, атрымаць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэцца з зацікаўленымі людзьмі.

Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя задумы з канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі і акажа ўсемагчымую дапамогу ў іх рэалізацыі.

Як

Удзел можа прыняць кожны жыхар Пінска любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі:

–інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);

–назву ідэі/праекта;

–мэту і сутнасць ідэі;

– чаму і каму гэта неабходна;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

Даслаць ідэю да 22 лістапада  ўключна на kirmash.praektau@gmail.com з пазнакай “Кірмаш праектаў-Пінск”.

“Кірмаш праектаў”: Рэкамендацыі па падрыхтоўцы прэзентацый from budzma

Ёсць пытанні?

Мы адкажам: kirmash.praektau@gmail.com, (029) 313-98-60, Зьміцер Назараў, каардынатар “Будзьмы” на Берасцейшчыне

Чакаем вашых ідэй!

Разам да справы!

“Кірмаш праектаў” – cвоеасаблівы банк крэатыўных ідэй. У нашым Кірмашы можа ўдзельнічаць кожны, хто мае задумкі цікавага і карыснага для таго ці іншага горада/мястэчка культурніцкага і/ці сацыяльнага праекта, жаданне яго прэзентаваць публіцы і потым рэалізаваць.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM