• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.03.2018 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Разам да справы!

Абвешчаны конкурс ідэй “Кірмаш праектаў-Горкі”. Дэдлайн – 20 сакавіка!

Чаго бракуе для камфортнага жыцця і адпачынку ў Горках? Якіх падзеяў і з’яў не хапае культурнаму жыццю? Якім вы хочаце бачыць свой горад?

kp_gorki

Маеце ІДЭІ? Самы час, калі вашыя задумы і прапановы не проста маюць шанец, а мусяць быць заўважанымі і здзейсненымі!

“Кірмаш праектаў” – гэта месца, дзе збіраюцца культурніцкія прапановы, іх аўтары і крытыкі.

Удзельнічайце ў конкурсе і атрымайце падтрымку ў рэалізацыі сваіх задумаў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Цэнтра даследванняў “СІМПА”.

ШТО ПАТРЭБНА ДЛЯ ЎДЗЕЛУ:

Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна да 20.03.2018 уключна даслаць сваю ідэю на kirmash.praektau@gmail.com з пазнакай “Кірмаш праектаў-Горкі”. Праекты прымаюцца ў фармаце прэзентацый PowerPoint і аналагічных з пазначэннем дадзеных удзельніка (прозвішча, імя, арганізацыя, назва праекта, кантактны нумар тэлефона).

Што трэба ўключыць у прэзентацыю?

  • назва, мэта і сутнасць ідэі;
  • чаму і каму гэты праект неабходны?
  • калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
  • якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

Інструкцыя па падрыхтоўцы прэзентацыі:

“Кірмаш праектаў”: Рэкамендацыі па падрыхтоўцы прэзентацый from budzma

ХТО МОЖА БЫЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ:

Удзел могуць браць усе ахвочыя: дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі, фізічныя асобы, творчыя групы і ініцыятывы незалежна ад статусу і ўзросту.

ШТО БУДЗЕ ПАСЛЯ:

Публічная прэзентацыя ў фармаце “маланкавай размовы” (5-7 хвлін, якія даюцца на ваш выступ). Дата і месца будзе абвешчаная дадаткова.

Падчас прэзентацыі вы зможаце:

  • распавесці пра свой праект/ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі;
  • апрабаваць і прарэкламаваць свае задумы;
  • атрымаць экспертную і народную ацэнку свайго праекта;
  • знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў, пляцоўкі і рэсурсы для рэалізацыі вашай ідэі;
  • пазнаёміцца з іншымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада;
  • натхніць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не асмеліўся выйсці з імі на публіку;

Падчас прэзентацыі праекты пабачаць афіцыйныя асобы і незалежныя прадстаўнікі культуры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі бізнесу, турызму і іншыя зацікаўленыя, з кім будзе карысна абмеркаваць вашую прапанову ў дэталях.

Пасля выніковай імпрэзы экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя і абгрунтаваныя праекты, з прадпрымальнай камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і культурна-сацыяльным кірункам. Кампанія “Будзьма беларусамі!” і “СІМПА” акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць такія конкурсы ў розных гарадах Беларусі, каб дапамагчы жыхарам горада знайсці выйсце ў рашэнні важных мясцовых пытанняў.

“Будзьма беларусамі!” аб’ехала з “Кірмашамі” Віцебск, Магілёў, Брэст, Гродна, Рагачоў і іншыя гарады і мястэчкі Беларусі. Дзякуючы гэтаму фармату многія цікавыя гарадскія ініцыятывы здзейсніліся, іх ініцыятары пазнаходзілі аднадумцаў і для рэалізацыі іншых цікавых праектаў. Да прыкладу, у гэтым годзе “Кірмаш праектаў” у Віцебску дапамог узбагаціць Дзень горада і Дзень моладзі мноствам адметных падзей. Сярод іх – Летні маркет “Барадулінкі”, фестываль актыўнага адпачынку “Свята ветру”, турнір па футбольным фрыстайле “Вежа”, першая агульнагарадская фотасушка, “Спеўны сход” і нават вулічныя майстар-класы па танцах. А ў Магілёве з’явілася “Палатно гісторыі ў стылі графіці”, якое расказвала пра найбольш значныя гістарычныя даты, а яшчэ ініцыятыўныя жыхары горада здзейснілі літаратурны праект “Паэзія ў метро”, чым па атмасферы наблізілі свой горад да Лондана.

ЗБОР ІДЭЙ да 20 сакавіка 2018 года ўключна

ДАСЛАЦЬ ІДЭЮ: праекты прымаюцца ў фармаце прэзентацый PowerPoint і аналагічных на kirmash.praektau@gmail.com

Даведкі і падрабязнасці:  (29) 319 93 09 – Юрась, kirmash.praektau@gmail.com

Як праходзілі Кірмашы праектаў у розных гарадах Беларусі, глядзіце тут.

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM