• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.11.2018 | Музыка Конкурсы

25 новых патэнцыйных хітоў. Абвешчаны лонг-ліст конкурсу «Заспявай-5» (слухаць!)

Абвешчаны лонг-ліст конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-5», які праводзяць партал TuzinFM разам з фондам «Вяртанне». У яго трапілі 25 канкурсантаў.

logo_05

Сёлета музыкам ад 16 да 30 гадоў прапанавалася зрабіць песню з верша аднаго з лаўреатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. У журы ўвайшлі спявачка і кампазітарка Наталля Куніцкая (Mustelide), музыка Алесь-Францішак Мышкевіч (The Superbullz, Volski), спявачка і педагог Ірэна Катвіцкая (Akana, Kazalpin, Warsoba), саўндпрадзюсар Андрэй Акатаў (Belsat Music Live), музыка і выкладчык Алег Хаменка («Палац»), а таксама арганізатары конкурсу — кіраўнік парталу TuzinFM Сяргей Будкін і кіраўнік фонду «Вяртаньне» Павал Бераговіч.

У выніку ў лонг-ліст конкурсу «Заспявай-5» трапілі 25 выканаўцаў. Цяпер іх чакае жывое праслухоўванне журы, па выніку якога будуць адабраныя 3 фіналісты, з якімі будзе праведзеная індывідуальная праца. Яны дадуць канцэрты пры падтрымцы вядомых выканаўцаў і прэзентуюць студыйныя версіі сваіх конкурсных песень. Па выніку будзе абраны пераможца, які атрымае яшчэ і 1500 BYN на рэалізацыю сваіх творчых задумаў. Таксама ўсе, хто падаў заявы на «Заспявай-5» атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у трохдзённай адукацыйнай сесіі, якая пройдзе ў снежні. Адмыслоўцы правядуць з музыкамі вакальныя трэнінгі, распавядуць як прадаць сваю музыку, як выпрацаваць свой візуальны стыль, як працаваць са СМІ ды дадуць іншыя карысныя парады.

«Заданне было даволі няпростым, і мы радыя, што канкурсанты не збаяліся, не паленаваліся і добра папрацавалі з сучаснымі паэтычнымі тэкстамі. Па выніку вершы натхнілі музыкаў на стварэнне цікавай ды арыгінальнай музыкі і мы маем вялікую колькасць патэнцыйных гітоў. Гэтыя заяўкі безумоўна натхняюць і радуюць. Мы ў захапленні!», – кажа сузаснавальнік і прадусар конкурсу Сяргей Будкін і раіць усім беларускім выканаўцам у незалежнасці ад узросту звяртацца да сучаснай беларускай паэзіі. Старонка са спасылкамі на творчасьць лаўреатаў прэміі «Дэбют» прызначаная для ўсіх выканаўцаў, якія шукаюць добрыя тэксты.

Конкурс «Заспявай» праводзіцца з 2014 году. Ягоная мэта адкрыць для маладых музыкаў свет беларускай сучаснай паэзіі і паспрыяць таму, каб добрыя вершы сталі песнямі. Пераможцамі ў намінацыі «Спяваная паэзія» станавіліся Віталь Варанко, Naviband, Paulinn, Helious.

Плэй-ліст з песнямі:

Паводле прэс-рэлізу

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM