• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
25.11.2016 | Навіны "Будзьма!" Адукацыя Разам да справы!

Абвешчаны набор у Школу мэраў! (Дэдлайн – 25.11.2016)

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА абвяшчаюць набор у Школу мэраў

Школа мэраўАрганізоўваць, аб’ядноўваць, кіраваць, каб мець вынік не толькі для сябе. Гэтаму можна навучыцца. Доўгім шляхам – год за годам назапашваючы ўласны досвед. А можна за сціслы тэрмін пры дапамозе добрых спецыялістаў набыць і тэарэтычныя, і практычныя веды, як працаваць, каб стаць сапраўдным кіраўніком, ідэі якога падхопяць людзі. Такія спецыялісты чакаюць вас у Школе мэраў.

Так, у Беларусі зараз няма сапраўдных мэраў. Але ёсць месца для рэалізацыі жадання палепшыць свае гарады і мястэчкі, памкнення ўплываць на фарміраванне мясцовых рашэнняў у інтарэсах тых, дзеля каго павінны гэтыя рашэнні прымацца.

І набыць усе неабходныя навыкі можна ў  Школе мэраў, мэта якой – развіццё ведаў і навыкаў грамадскіх актывістаў з усіх рэгіёнаў Беларусі для эфектыўнага ўдзелу ў фарміраванні і рэалізацыі мясцовай палітыкі устойлівага развіцця, міжсектарным дыялогу і ўзаемадзеянні дзеля абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў.

І тады, калі мэраў, нарэшце, пачнуць абіраць, пытання «А хто?», не ўзнікне!

Праграма Школы мэраў складаецца з 4 сесій з інтэнсіўнымі тэарэтычнымі і практычнымі заняткамі, а таксама працы над індывідуальнымі і групавымі праектамі цягам 9 месяцаў:

1 сесія (Беларусь, 16-18 снежня 2016 г.) – прынцыпы ўстойлівага развіцця і добрага кіравання, асновы публічнага адміністравання, мясцовае самакіраванне і грамадскія фінансы.

2 сесія (Літва, вясна 2017) – практычны вопыт рэформаў на шляху да рынкавай эканомікі і сучаснага дзяржаўнага кіравання ў краінах Балтыі.

3, 4 сесіі (Беларусь, лета, восень 2017) – навыкі вядзення публічных дыскусій, падрыхтоўкі стратэгічных і юрыдычна значных дакументаў, прасоўвання і абароны грамадскіх інтарэсаў, працы са смі, працы ў камандзе і лідэрства, кіравання праектамі.

Адбор у Школу мэраў будзе праводзіцца шляхам конкурсу па наступных крытэрыях:

  • узрост 20-35 год;
  • вопыт абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў на мясцовым узроўні;
  • роля і прызнанне ў мясцовай супольнасці (рэкамендацыі ад лакальных НДА, органаў улады і кіравання, бізнесу);
  • матывацыя (як атрыманыя веды будуць выкарыстаны на практыцы).

Удзел у праграме Школы мэраў бясплатны. Працоўныя мовы – беларуская і руская.

Заяўку ў Школу мэраў трэба запоўніць да 25 лістапада па адрасе: https://goo.gl/forms/XPy1X7aC1u2tCLbg2

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы

Новы Час асвятляе топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы. Топчык на мяжы вар’яцтва, але ж, як ёсць. За апошнія паўгода былі затрыманыя больш за 32 тысячы беларусаў....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года

Беларусам, якія па палітычных матывах хочуць з’ехаць з краіны, прасцей за ўсё абраць Польшчу. У гэтай краіне па гуманітарнай візе можна легальна працаваць. Таму ў 2020 годзе туды з’ехалі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»

26 студзеня раніцай супрацоўнікі КДК прыйшлі да выдаўца, а таксама дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль», піша TUT.BY. Паводле папярэдняй інфармацыі, у кватэрах адбываюцца агляды...

valiancina_shauchenka
Грамадства

На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі

Артыст камернага хору Дзяніс Іваноў быў затрыманы ўчора, 25 студзеня ў Белдзяржфілармоніі, дзе ён працуе. Пра гэта Tut.by паведамілі яго калегі. Як распавялі калегі Дзяніса, яго затрымалі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM