• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.08.2017 | Музыка

«Ад блюза я атрымліваю губны гармонікавы аргазм» — фотапраект «Лад жыцця» з Ігарам Варашкевічам

Усё будзе добра! — кажа аптымiст ува мне, які прачынаецца ў час вандровак ці падарожжаў з сябрамі на прыроду. Але як толькі я вяртаюся ў горад, аптыміст мой засынае. Горад цісне на мяне, гэта відавочна, але на нейкі час я дамаўляюся сам з сабою, што гэта проста неабходнасць, з якою трэба мірыцца.

Наступны герой праекту «Лад жыцця» — лідар гурта «Крама» Ігар Варашкевіч, беларускі рок-музыка, блюзмен, распавядае пра сябе, разглядваючы вынікі нашай фатасэсіі.

IMG_6667 копия

Мне зусім неабыякава, якія эмоцыі атрымлівае слухач на нашых канцэртах. Бывае, што з першай ноты разумееш: о, файна зайшло! А бывае, што няма кантакту, што ні рабі. I справа не ў тым, што людзі на канцэрт прыйшлі пагрэцца, — такога ў нас не бывае. Чорт ведае, можа ў гэты дзень зацменне якое, — распавядае Ігар. І ты як бы углядаешся ў чалавека: ну, якія эмоцыі цябе радзіраюць? А там — нікога дома. Зрэдку, але і такое бывае.

IMG_6595 копия

Старычок, паслухай, пакінь мяне ў спакоі, — гэта пра мае адносіны з Богам.

Я не чакаю цуд, веру толькі ў сябе.

Музыка заўжды была ў мяне на першым плане. А тэксты запісваліся ўжо пасля: спачатку я замацоўваў свае мастацкія вобразы ў мелодыі.

Калi колькi лет таму я пачуў песню «Hey Joe!» ў выкананнi Хендрыкса, яна зачапiла мяне да мурашоў… Я нават не ведаў, аб чым там пяецца, але зразумеў: першасна для мяне — гармонiя рытму i гукаў.

Я навучыўся маляваць гукамі — да мяне прыходзіць музыка звыш. А вось вершы да мяне самі не iдуць. Можа, гэтую здольнасць ў Бога папрасіць, калі раптам сустрэнемся з iм недзе, — усміхаецца Ігар.

Але мне пашанцавала, бо таму, хто піша «Краме» вершы, практычна нічога тлумачыць не трэба: ен чуе мелодыю і трапляе ў яблычка.

IMG_6507-3 копия

У блюзе я смакую кожную ноту... Першы раз гукi гармонiка я пачуў у школе, недзе ў пачатку 70-х і адразу зразумеў: о, гэта маё.

Ад яго гучання я атрымліваю непараўнальную нi з чым асалоду. Нават прыдумаў яму назву: музычны губны гармонікавы аргазм. З сапраўдным блюзавым гармонікам я пазнаеміўся на другім годзе службы ў войску. Ад маладога байца, ужо прафесійнага музыкі, я даведаўся, што існуе дыятанічны лад. То бок, дагэтуль я спрабаваў граць блюз на звычайным гармоніку.

З гэтым iнструментам шмат смешных і не вельмі гісторый было. То падчас канцэрту гармонік знікне, і ты не ведаеш, у які бок кідацца, каб хутчэй адшукаць яго. То ў працэсе імправізацыі схопіш не той, з іншай танальнасцю, і выкручвайся, як можаш. А быў і зусім непрыемны выпадак: скралі гітару з чахлом, у якім былі і дакументы, і некалькі крутых гармонікаў.

IMG_6509 копия

Душа наросхрыст — не маё. Спакой, цішыня, нават лянота — вось мае беларускія рысы. У маей інтэрпрэтацыі лянота — гэта расслабон, трохі паніжаная жыццёвая актыўнасць. Але дзякуючы ёй, я і нешта ствараю — музыку, карціны. Не хачу хапацца адразу за ўсе, не хачу некуды бегчы і напружвацца. Гэта мая творчая асаблівасць, і мне з гэтым жыць, а інакш я тварыць не ўмею. З узростам прыйшла і мудрасць, і ўсведамленне, што ў нашай краіне без іроніі і сарказму не пражывеш. Таму на «абібока» не крыўдую. Тое, што я люблю спакой, не азначае, што мне ўсе абыякава.

IMG_6484-веб

 

Хавайся ў бульбу! Я даволі катэгарычны, але неканфліктны. Поглядаў сваіх ніколі не мяняю. Не вагаюся, заўседы кажу «не», калі мне нешта не падабаецца. А гвалту не прымаю ні ў якім выглядзе. Лепей дыпламатычна абыйду вострыя куты. Магу прамаўчаць, але па маім твары будзе відаць ўсё. Так што лепей мяне не чапляць. Я рэдка іду на кампрамісы, і толькі тады, калі яны наўпрост звязаныя з працай у гурце. Бо па-іншаму не зробіш.

IMG_6527-веб

 

Задзяўбла стабільнасьць! Самы творчы час, як гэта ні дзіўна, быў тады, калі была нестабільнасьць. Зараз усе стабiльненька, чысценька, прэсненька, — сум! Гэта не тое, аб чым мы марылi ў маладосцi.

 

IMG_6605 копия

ЦВІКI, ГІТАРЫ I СЯБРЫ

Я на цвік гітару вешаць ніколі не збіраўся. Тым больш цяпер у мяне столькі гітар, што і цвікоў не хопіць. Сябры даволі часта называюць мяне песімістам, — у мяне цяжкі выпадак, — вясёлыя песні пішуцца ў сумным настроі і наадварот. Ну, калі б той самы Бог даў мне тое натхненне, тую працаздольнасць, што былі ў маладосці, я б і паверыў у яго. А так — не. Нават мара мець крутыя гітары здзейснілася ў гэтым жыцці дзякуючы сябрам, а не Богу.

IMG_6648чб

Можа гэта проста хвароба спаць не дае па начах?

Я вельмі перажываю за лёс сваёй краіны, якая дагэтуль з’яўляецца тэрыторыяй для нейкіх эксперыментаў. Мне сумна ад таго, што насельніцтва Беларусі прыняла прапанаваную форму існавання нейкага постсавецкага саўгаса. А вось што асабліва напружвае, дык гэта праваслаўе, настоенае на алкагалізме. І наадварот.

Але цалкам я, безумоўна, шчаслівы — збылася мая мара стаць рок-музыкам. А жыццё склалася трохі не зусім так, як хацелася.

IMG_649web

НІЯКІ Я НЕ ГЕНЕРАЛ. 

Не люблю, калі «Краму» называюць «генераламі року» ці «легендамі». Хто прыдумаў гэтыя назвы, мне невядома, але ж усе, як дурныя, падхапілі і пад капірку перапісваюць гэтую лухту. Быццам нельга папросту абазначыць дачыненне «Крамы» да станаўлення беларускага року. Гэтага дастаткова. Безумоўна, гурту ёсць чым ганарыцца, але ёсць і над чым працаваць, а вось пафасу я не люблю.

Калі Дылан атрымаў Нобеля, я чамусьці задумаўся: калі б у нас была такая прэмія, я б яе дакладна аддаў Змітру Лукашуку. У яго ясныя ёмкія тэксты без дробязяў і смецця, — тое, што трэба.

IMG_6616веб

ЦІ ЁСЦЬ У МЯНЕ ХАРЫЗМА?  Ну калі ты так настойваеш… — як можна граць на сцэне блюз без яе? Прыходзіць да мяне гэтая харызма падчас канцэрту, але відавочна, што я не паводжу сабе на сцэне як сэкс-сімвал.

Мае карані далі мне нейкія рэчы, якія цяжка патлумачыць. Той жа тэмбр. Я не нарадзіўся з iм, але слушна зрабiў, што не маючы класічнай адукацыі, не пабаяўся спяваць. А прыклад такіх музыкаў, як Боб Дылан, Джымі Хендрыкс, Джы Джы Кейл, Марк Нопфлер, упэўніў, што я выбраў свой шлях.

IMG_6508-2веб

ФІГУРНЫЯ ЯК ГІТАРЫ І ГНУТКIЯ ЯК ПАНТЭРЫ 

Жартую, але жанчыны мне падабаюцца стройныя, хударлявыя і невысокія. Я не аматар абмяркоўваць гэтую тэму, бо лічу яе інтымнай. З кiнаакторак мне даспадобы Фані Ардан, Жанна Маро, Сафі Марсо такая, якая яна зрабілася зараз.

Вельмі актыўныя дамы мяне пужаюць, — ну гэта я пра тых, што выносяць мозг. Мадэлі з вокладак — таксама не мае. Мяне прыцягвае незвычайная прыгажосць і дабрыня.

Але актрысы актрысамі, гітары гітарамі, а я ўжо амаль дзесяць год разам са сваею каханаю Сонькай.

Таму ўсё будзе добра!

Ідэя праекта, фота — Таццяна Менская, стыліст — Надзея Сліжэўская, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM