• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.12.2017 | Літаратура

Ад Быкава да албанскай класікі: што чытала моладзь у 2017-м?

Ці сапраўды моладзь перастае чытаць кнігі або выбірае масавую літаратуру? Маладыя людзі распавялі НЧ пра пяць самых вартых твораў, што прачыталі сёлета.

Вераніка, музыка:

Адам Глобус, «Толькі не гавары маёй маме». Кніга пра стасункі, знаёмствы, унутраныя пачуцці і знешнія гісторыі, якія былі ў галоўнага героя раней. Зборнік з некалькіх гісторый-успамінаў.

Стывен Кінг, «Краіна радасці». Невялічкая кніга пра чалавечыя ўспаміны. Яна выйшла з кавалачкамі містыкі і дэтэктыва, характэрнымі рысамі для стылю пісьменніка.

Джодзі Пікалт «Анёл для сястры». Цікавы сучасны твор, які распавядае пра адносіны паміж трынаццацігадовай дзяўчынкай і яе бацькамі. Асвятляецца праблема непаразуменняў, чалавечай закрытасці, «падлеткавых» і «дарослых» жаданняў і каштоўнасцяў, а таксама апісваецца цяжар сямейнага становішча, дзе ёсць моцна хворыя.

Іван Шамякін, «Слаўся, Марыя». Аўтабіяграфічная аповесць пісьменніка, якую ён прысвяціў сваёй жонцы. Вельмі кранальна — цікава чытаць пра тое, як ад мужчынскай асобы апісваюцца пачуцці да жанчыны, іх развіццё і трансфармацыя.

Віктор Гюго, «Чалавек, які смяецца». Класіка, што яшчэ сказаць. Вельмі спадабалася, падштурхоўвае чытаць далей і далей.

Арамаіс, акцёр Беларускага Свабоднага тэатру:

Ганна Севярынец, «Дзень святога Патрыка». Дэбютны раман аўтаркі — выдатнае чытво і для тых, каму падабаецца захапляльны сюжэт і фантастычныя прыгоды герояў, так і для тых, хто не можа ўявіць свайго жыцця без беларускай літаратуры. Як гэта можа спалучацца ў адной кнізе?

Ісмаіл Кадарэ, «Хроніка ў камяні». Выданне кнігі Кадарэ — надзвычай рэдкі выпадак, калі па-беларуску выходзяць кнігі, якіх яшчэ няма па-руску. Класік албанскай літаратуры вучыўся разам з Караткевічам у Маскве ў 1960-х, практычна невядомы беларускаму чытачу. Аднак, дзякуючы намаганням перакладчыка Максіма Мудрова аўтар «загаварыў» па-беларуску. «Хроніка ў камяні» — самы аўтабіяграфічны раман пісьменніка. Складанае, шматграннае, лірычнае апавяданне пра дзяцінства ў акупаванай італьянскімі фашыстамі Гіракастры.

Кен Кізі, «Палет над гняздом зязюлі» — выпадак супрацьлеглы. Дзякуючы паэтцы і перакладчыцы Марыі Мартысевіч, якая каардынавала краўндфандынгавы праект «Амерыканка», гэты знакаміты раман выйшаў па-беларуску ў перакладзе Аляксея Знаткевіча. Кніга, якая змяняла светапогляд амерыканскай моладзі, цяпер можа паўплываць і на светапогляд беларускай.

Анка Упала, «На заснежаны востраў». Кніга, якая зусім нядаўна з’явілася ў сеціве — дзённік беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Алены Казловай. Яна з’ехала на пэўны час вучыцца ў Швецыю. Вельмі інтымны, шчыры і смелы раман, які распавядае пра тое, з чым сутыкаешся, калі вырашаеш змяніць лад жыцця. А таксама пра тое, чым жыве і якія праблемы мае такое «прасунутае» шведскае грамадства. Кніга здзіўляе, захапляе і ўражвае, ставіць складаныя пытанні, якія пэўны час не ідуць з галавы.

Яніна Пінчук, «Горад мрой». Дэбютны зборнік апавяданняў таленавітай маладой аўтаркі, якая ў сваёй прозе, напэўна, першай з беларусаў, ідзе па шляху Маркеса, Борхеса і Картасара — магічнага рэалізму. Як па мне, зборнік атрымаўся вельмі вартым.

Наста, журналістка:

У адным пункце з’яднаю дзве кнігі: паэтычныя зборнікі Аляксея Арцёмава «Скрозь кіламетры» і Міхала Бараноўскага «Volumen.1». Арцёмаў трымаецца класікі, Бараноўскі — рокавы аўтар. Арцёмаў назірае за светам увогуле, Бараноўскі раз’ятрана піша пра нацыянальнае. Гэта ўсё знешняе, а яднае іх сутнасць паэзіі: тое вартае, што ўсё ж ёсць у жыцці і ў чалавеку. Хлопцы вельмі разумныя, мудрыя нават, і калі чытаеш іх, заўважаеш не рыфму ці нейкі там тропавы выбрык, але думку. Іх думкі мне сугучныя. Іх светабачанне — чалавечнае.

Георгій Барташ, «Сарабанда». Сімпатычны погляд на свет: іранічны без азлобленасці, уважлівы да дэталяў, пры гэтым не губляецца агульны малюнак. Барташ мог бы быць старажытнагрэцкім філосафам: сядзець пад векавой алівай з амфарай паўсухога і з усмешкай назіраць за мітуслівай сучаснасцю.

Аляксей Талстоў, «Апоўначы на сіалімскім мосце». Добрая гісторыя, напісаная беларускай мовай, але не пра Беларусь. Якраз такіх кніг мне не хапае: дзе мова — інструмент, а не сцяг і подзвіг.

Джэральд Дарэл, «Натураліст на мушцы». Насамрэч, тут не столькі мае значэнне кніга, колькі аўтар. Я звяртаюся да Дарэла, калі стамляюся ад пакутаў беларускай нацыі і змагарства. Чым ён прыўкрасны? Звяры ў Дарэла заўжды выглядаюць больш адэкватна за людзей. Тут я з аўтарам згодная.

Сяргей Плескач, «Шоу працягваецца!». Твор сярэдні па мастацкім узроўні, аднак вельмі карысны як сведчанне часу. Калі ты вырас у Мінску і стасаваўся з колам больш-менш разумных, сучасных людзей, аповесць Плескача ўспрымеш як гратэскны твор. А вось і не! Сведчу, што кніга гэтая — суворы рэалізм. Апісаныя ў ёй маразмы жывуць тут і цяпер. Пра гэта варта ведаць.

Сяржук, супрацоўнік кнігарні «Логвінаў»

Вальжына Морт, «Эпідэмія ружаў». Я не ведаю, што тут казаць. Калі вам не падабаюцца тэксты Морт, ці ёсць ў вас нешта чалавечае наогул? Пасля першай кнігі аўтаркі «Я тоненькая, як твае вецкі», другая — быццам выбух. Старыя тэксты, змешваючыся з новымі, адкрываюца з новых бакоў, і ўжо класічнае: «Ехаць у машыне з адчыненым верхам побач з мужчынам у сталым веку», — цяпер гучыць не як голас дзяўчынкі, а жанчыны, змяняючы сэнс і падыход. Рамантыка на жыццё. Цудоўна.

Таня Скарынкіна, «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі». Адна з кніг, якую, як я мяркую, можна і трэба чытаць у дарозе. Тэксты вабяць сваёй непасрэднасцю, абмежаванай і стрыманай абсурднасцю (што рэдка), дзіўнай, нейкай зусім асабістай мовай; персанажамі, якіх ты ведаеш, хоць ніколі і не бачыў, і, урэшце, той Смаргонню, у якой можна ніколі і не быць, але пазнаць, бо такая Смаргонь у кожнага свая.

Саша Філіпенка, «Красный крест». Самая лепшая кніга 2017 года. Кропка. Зусім невялічкі тэкст у 220 старонак памерам з далонь — раман. І не паспрачацца. Тэкст, які пераварочвае твой унутраны свет за чатыры гадзіны, надае іншы погляд часу — як сучаснаму, так і мінуламу. Сталін, рэпрэсіі, Мінск, Масква, Курапаты — усё тут і нішто не перашкаджае адзін аднаму, усё не «пошла», што важна, бо пісаць пра гэтыя тэмы, што хадзіць па тонкім лёдзе — лёгка праваліцца.

Томас М. Бон, «Мінскі феномен». Хто яшчэ напіша так грунтоўна і, нягледзячы на навуковасць кнігі, цікава пра сталіцу, як не замежнік? Той момант, калі ад табліцаў і лічбаў не засынаеш, а пасярод старонак знаходзіш вуліцу, на якой жывеш. Пачытаў — і Мінск болей не «сталінскі ампір у цэнтры», а месца архітэктурных баталій, інтрыг і сапраўднай, амаль не бачнай гісторыі.

Альгерд Бахарэвіч, «Бэзавы і чорны». Эсэ, па каторым я сумаваў, той Бахарэвіч, які можа пісаць пра што заўгодна і ўсё адно выйдзе пра нас, і крута. Не ведаю, ці варта казаць пра кнігу, пра якую не напісаў толькі лянотны. Ды ў мяне б і не выйшла так. Чытайце. Там хораша, плюс здымкі Юлі Цімафеевай – цуд.

Настасся, вучаніца гімназіі:

Ніл Гейман, «Скандынаўскія богі». Раю ўсім, хто цікавіцца міфалогіяй і старажытнай гісторыяй, ці тым, хто хоча да яе дакрануцца. Чытаецца даволі цікава і лёгка, нягледзячы на няпростую тэматыку, кніга даступная кожнаму. Займальна будзе нават маленькім, бо усе міфы распавядаюцца ў форме казак.

Васіль Быкаў, «Знак бяды». Абрала гэтую аповесць яшчэ на занятках па літаратуры, і не памылілася. Чытаецца на адным ўздыху, а дух галоўных герояў проста зачароўвае! На прыкладзе іх аўтар паказвае, як просты люд змагаўся супраць акупантаў.

Джэк Лондан, «Мартын Ідэн». У кнізе немагчыма быць абыякавым да галоўнага героя. Тое, які жыццёвы шлях ён прайшоў, варта павагі. Раман пра тое, як можа з нічога стаць асобай, прычым, асобай з вялікай літары. Чытанне кнігі вельмі мяне зматывавала, у мяне з’явіўся імпэт дамагчыся ўсіх сваіх мэтаў.

Людзміла Дучыц і Ірына Клімковіч, «Язычніцтва старажытных беларусаў». Кніга даволі своеасаблівая, не зусім мастацкая, больш навукова-папулярная. Чытаць непадкаваным у беларускім фальклоры не раю, але аматарам этналогіі і культуралогіі дакладна «зойдзе». Асабіста я даведалася пра мноства абрадаў нашых продкаў і гісторыю іх узнікнення.

Джэром К. Джэром, «Трое ў лодцы, не лічачы сабакі». Твор мае своеасаблівы англійскі гумар, які працягваецца ва ўсёй кнізе, пакуль тры сябры з сабакам вандруюць па Тэмзе. У кнізе цудоўна апісваюцца прыгоды герояў, іх эмоцыі, пачуцці ды клопаты. Пасля чытання можна з лёгкасцю самому захацець выправіцца ў імправізаванае падарожжа.
Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM