• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.04.2012 | Беларуская мова Adnak!

AD.NAK! зайграў колерамі і трэці раз распачаў прыём працаў (фотарэпартаж)

 

 

Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! расчыняе свае дзверы для ўдзельнікаў конкурснай праграмы. Ад 27 красавіка пачынаецца прыём працаў да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах Фестывалю.

Да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах сёлетняга Фестывалю запрашаюцца як прафесіяналы ў галіне рэкламы і камунікацыі, так і пачаткоўцы і аматары, якія адчуваюць у сабе смеласць і моц ствараць і развівацца ў галіне беларускамоўнай рэкламы. Прыём працаў працягнецца да сярэдзіны чэрвеня.

Сёлета Фестываль памяняў свой стыль. Ён зрабіўся больш прамянёвым, шматколерным і разнастайным. Канцэпцыя стылю заснаваная на перакрыжаваннях колераў — разнастайных ідэяў, якія ў спалучэнні нараджаюць новыя і новыя. Абнавіўся і сайт Фестывалю adnak.by. На ім цяпер можна знайсці яшчэ больш цікавай і карыснай інфармацыі, паглядзець фота- і відэасправаздачы і зменшыць колькасць забабонаў у дачыненні да ўжывання беларускай мовы ў рэкламнай камунікацыі.

Мінулыя два фестывалі паказалі, што цікавасць да беларускамоўнага рэкламнага і камунікацыйнага прадукту расце. Колькасць удзельнікаў і працаў у параўнанні з Першым фестывалем павялічылася больш чым удвая — 272 працы ад больш як 100 удзельнікаў.

Ніна Шыдлўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”

“Мы лічым, што беларуская мова – поўнавартасны сродак камунікацыі, распаўсюджаны ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Рэклама ўздзейнічае на людзей штодня і ледзь не штохвіліны. Таму для нас вельмі важна прэзентаваць беларускую мову і ў гэтай галіне таксама. Фестываль зрабіўся трэндам, падзеяй, якой чакаюць. Ён аб’ядноўвае найлепшых беларускіх і нават замежных спецыялістаў у галіне культурніцкай і рэкламнай камунікацыі”, — адзначыла на прэс-канферэнцыі, прысвечанай запуску Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі 27 красавіка каардынатарка грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская.

Сёлета Фестываль працягне арыентавацца на некамерцыйную сферу — сацыяльна значныя і культурніцкія праекты, а таксама праекты, што дэманструюць прафесійным удзельнікам рэкламнага рынку і бізнэсоўцам эфектыўнасць прасоўвання тавараў і паслугаў па-беларуску. Гэта дапаможа залучыць іх у працэс пошуку новых крэатыўных ідэй і формаў камунікацыі, адкрыць новыя магчымасці ўжывання беларускай мовы ў рэкламе.

Сяргей Скараход, кіраўнік праекту Marketing.by

“Магчымасці беларускай мовы, на жаль, яшчэ недастаткова поўна выкарыстоўваюцца ў камерцыйнай рэкламе. Асабліва гэта датычыць прадуктаў і брэндаў, якія па сутнасці ментальна беларускія і маюць беларускамоўныя назвы. Шматлікія вядомыя беларускія кампаніі ўжо пайшлі гэтым шляхам і сёння атрымліваюць добры вынік”, — адзначыў кіраўнік праекту Marketing.by Сяргей Скараход.

Фестываль дазволіць па-іншаму паглядзець на свае брэнды і на свайго спажыўца, па-іншаму зірнуць на формы і сродкі камунікацыі брэндаў з пакупнікамі. Запаліць больш агню ў вачах рэкламістаў, каб убачыць больш яркіх і сучасных праектаў у розных кірунках і формах масавай камунікацыі.

Кульмінацыяй Фестывалю стане Вялікі фестывальны дзень, які пройдзе 5 ліпеня. Адукацыйная праграма Фестывалю будзе складацца з серыі майстар-класаў беларускіх і замежных прафесіяналаў у галіне рэкламы, а завершыцца дзень цырымоніяй узнагароджання пераможцаў.

Адзначце 5 ліпеня ў сваім календары як дзень беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі. І сачыце за навінамі як на сайце Фестывалю (adnak.by), так і на сайтах арганізатараў (marketing.by, budzma.org) і інфармацыйных партнёраў.

 

Беларусь, Мінск. 27 красавіка 2012

Фота – Яўген Ерчак


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM