• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
20.06.2017 | Афіша

Ад Naviband да AC/DC – у Мінску адбудзецца фэст добрага настрою!

2 і 3 ліпеня ў абноўленым Urban Park Dreamland адбудзецца першы кавер-фэст «Тата адпачывае», які аб’яднае добрую музыку, смачную ежу і цікавыя забавы. Стартавы кошт квіткоў – 5 рублёў.

papa-otdyhaet-afisha-hor

Першы дзень фестывалю – 2 ліпеня – будзе прысвечаны рок-музыцы. Хэдлайнерам будзе адзіны ў Расіі афіцыйны трыб’ют AC/DC – гурт Easy Dizzy. Гэты калектыў быў хэдлайнерам на галоўным сусветным мерапрыемстве, прысвечаным 40-годдзю AC/DC – Geiselwind Fantreffen 2013 (Германія). Таксама ў гэты дзень будуць гучаць песні Nirvana, Metallica, Depeche Mode, The Offspring, Зямфіры і іншых артыстаў. Выконваць іх будуць гурты Artefact, «Дядя Ваня», VIP-Jazz, Andy Kravetz Band.

У другі дзень фестывалю – 3 ліпеня – будзе гучаць поп-музыка. Уласныя песні выканаюць героі «Еўрабачання» Naviband і непаўторны Uzari, залатыя хіты «Песняров» – Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры». Таксама прагучаць кампазіцыі Bruno Mars, IOWA, «Ляпіса Трубяцкога», Івана Дорна, N.R.M., «Виа Гра» і іншых, у чым дапамогуць кавер-гурты «Минское Море», Ганна Шалюціна & Yogurt Band.

У межах забаўляльнай праграмы ў абодва дні будзе прадстаўлены цалкам аноўлены набор атракцыёнаў Urban Park Dreamland. Аджыўшыя свой век каруселі замянілі сучасныя забавы: скаладром і вяровачнае мястэчка для аматараў актыўнага адпачынку, лучны бой і цір для ахвочых пастраляць, тралей для рызыкоўных, квэсты для прыхільнікаў інтэлектуальнага адпачынку і перакуленая хата, каб зрабіць цікавае сэлфі.

Таксама будуць працаваць пляцоўкі для валейболу і стрыт-болу, петанк, фрысбі, бадмінтон. А яшчэ майстар-класы і варкшопы, маркет адзення і аксэсуараў, адмысловыя забаўляльныя кропкі для дзяцей.

Асобная важная частка праграмы – ежа. У межах фестывалю будзе прадстаўлены новы фуд-корт з разнастайным асартыментам страў у стрыт-фуд стылістыцы: бургеры, дранікі, сушы, плоў, піца, wok, шаўрма, шашлык, хот-догі, сэндвічы, фалафель і шмат іншага. Агулам больш за 40 кропак харчавання і 1000 пасадачных месцаў без уліку шматлікіх лугоў. Такой інфраструктуры няма на ніякай іншай пляцоўцы Мінска!

– Ідэя фестывалю ў тым, каб на адной пляцоўцы былі прадстаўлены ўсе віды забаў: музыка, актыўны і інтэлектуальны адпачынак, найлепшая ежа і напоі. Адзін фестываль замест двух-трох, з дэмакратычным коштам на ўваход і магчымасцю абіраць забавы на свой густ на месцы, – распавядае арганізатар мерапрыемства Аляксей Падрэз, кіраўнік кампаніі KIT Solutions.

Кавер-фэст «Тата адпачывае» стартуе ў 12.00, пачатак музычнай праграмы ў 18.00. Пры гэтым жадаючыя могуць застацца на ноч у кемпінгу на тэрыторыі фестывалюСтартавы кошт на квіткі складае 5 рублёў і будзе падвышацца да 17 рублёў. Продаж праз сайт Coverfest.by і сістэму Bezkassira.by. Інфалінія – (017) 399 29 75.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM