• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
01.07.2014 | Adnak!

Ad not bad

На мінулым тыдні ў цэнтры імя Ёханэса Раў фестываль AD.NAK узнагароджваў найлепшых гульцоў у сферы беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі. Дыяпазон прац распасціраўся ад буктрэйлера з удзелам Максіма Жбанкова і прома-кампаніі ў падтрымку палітвязняў да сайту байцоўскага клуба і інтэрактыўнай салаўінай мапы Менска. Мы патусілі на цырымоніі і адабралі пяць самых цікавых, на наш погляд, крэатыўных праектаў на мове.

Фестываль AD.NAK – супольны праект культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-партала Marketing.by – ужо пяты год запар, як Беласнежка звяркоў у лесе, збірае вакол сябе ўвесь цвет беларускамоўнай рэкламы. За гэтыя гады фестываль прайшоў шлях ад нясмелага зборшчыка артэфактаў нацыянальнай крэатыўнай індустрыі да стваральніка трэнду, пад які падцягваецца ўсё больш бізнесоўцаў, рэкламных агенцтваў ды проста людзей з пазіцыяй.

Асаблівасцю сёлетняга фестывалю быў адчувальны ўхіл у сацыяльны бок. Шмат праектаў было прысвечана праблемам, актуальным для сучаснай Беларусі: палітвязні, смяротнае пакаранне, п’янства за стырном, дэмаграфія. Агульным месцам фестывалю зрабіліся праекты, тым ці іншым бокам звязаныя з прасоўваннем беларускай мовы: процьма курсаў, паштовак, мабільных дадаткаў прапаноўвала, заахвочвала, маніфеставала, даказваючы, што мілагучная пакрысе, паволі, са скрыпам заржавелага лакаматыву, але робіцца паўсядзённым сродкам камунікацыі. Прынамсі, пазітыўны вобраз беларускамоўнай рэкламы ўжо створаны.

Пакапаўшыся ў шматлікіх спісах пераможцаў, мы адабралі некалькі праектаў, пра якія хацелі б расказаць табе болей.

Сайт 90s.by

Аўтары: Яся Каралевіч-Картэль, Клім Халецкі

1-е месца ў намінацыі «Медыяпраекты», 2-е месца ў намінацыі «Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект»

Мультымедыйны летапіс першага дзесяцігоддзя беларускай дзяржаўнасці. Аўтары праекта дасканала вывучаюць з’явы, якія пакінулі адбітак у калектыўнай свядомасці беларуса. Сярод тэм трапляюцца як вядомыя з падручнікаў абвяшчэнне незалежнасці і выбары, так і гістарычная перамога над зборнай Нідэрландаў па футболе, культавая газета «Навінкі» або адкрыццё першага ў Менску McDonald’s.

Усё гэта падаецца максімальна набліжана да рэальнасці, гаворка вядзецца са словаў відавочцаў падзей і перыёдыкі таго часу. Часам можна нават адчуць саспэнс, перажываючы, ці дабяжыць суддзя Канстытуцыйнага суда да брытанскай амбасады, ці яго схопяць ваяры цемры. Артыкулы аздабляюцца рэдкімі архіўнымі фотаздымкамі і падшыўкамі газет.

Старонка праекта 

Збор паштовак «Віцебск: папулярнае мінулае»

Аўтары: Раман Воранаў, Ігар Юхневіч, Алесь Благі

2-е месца ў намінацыі «Графічны і камунікацыйны дызайн», паднамінацыя «Паштоўкі, флаеры, запрашэнні»

Хоць узнагароду збор паштовак атрымаў за дызайн, праект у першую чаргу цікавы сваім сэнсавым зместам. Паўгода краязнаўцы, мастацтвазнаўцы і гісторыкі публікавалі на старонках братэрскага нам парталу Vitebsk4.Me замалёўкі з мінуўшчыны горада, а кожны артыкул аздабляўся адпаведнай паштоўкай з гістарычнай выявай.

Праект ахоплівае як сівую даўніну часоў Альгерда, так і Віцебск Васіля Быкава, польскае сяброўства і славутую віцебскую махорку. Раім за няспешным кубачкам кавы паглыбіцца ў папулярнае мінулае паўночнай сталіцы Беларусі.

Старонка праекта

Беларуская настолка «Разам!»

Аўтары: Воля Бераснева, Павел Бераснеў

1-е месца ў намінацыі «Грамадсказначныя праекты»

Беларуская версія вядомай настольнай гульні Alias. Сэнс палягае ў тым, каб патлумачыць удзельнікам сваёй каманды як мага болей словаў з картак за адну хвіліну, не называючы гэтых словаў, з дапамогай сінонімаў, жэстаў або ласкі божай. Для тых, хто робіць першыя крокі ў вывучэнні беларускай мовы, пад кожным словам ёсць пераклад на рускую.

Першы наклад гульні разабралі, як нявест у індыйскай вёсцы, але стваральнікі абяцаюць наступную партыю. Набыць яе можна на кніжным кірмашы ў павільёне В на «БелЭкспа» або замовіць анлайн. Поўны спіс кропак продажу глядзі тут.

Старонка праекта

 

«Тыдзень даступнасці»

Аўтар: студыя дызайну і ілюстрацый «5005»

2-е месца ў намінацыі «Графічны і камунікацыйны дызайн», паднамінацыя «Карпаратыўны стыль»

Серыя мерапрыемстваў «Тыдзень даступнасці» ладзілася ў першай палове чэрвеня. Цэнтральнае месца займаў форум, на якім наведнікі абмяркоўвалі перадавыя для Беларусі тэмы ўніверсальнага дызайну ды інклюзіўнай адукацыі. Таксама быў прадстаўлены расійскі праект «Метро для ўсіх», зладжаны прагляд дакументальнага кіно пра музыкаў з сіндромам Даўна «Сіндром панка» і праведзены эксперымент «Адчуй…» у рамках бітлз-фэсту ў Шаблях.

Арганізатары абяцаюць яшчэ некалькі тыдняў даступнасці ў будучыні. Сачыць за абвесткамі можна на сайце  «Офіса па правах людзей з інваліднасцю».

«Салаўіная мапа Менска»

Аўтар: Руслан Шайкін

2-е месца ў намінацыі «Сацыяльная рэклама», паднамінацыя «Сацыяльнаарыентаваны праект, кампанія»

Штогадовая сезонная падзея ад «Аховы птушак Бацькаўшчыны» сёлета набыла інтэрактыўны фармат. Цяпер кожны карыстальнік можа самастойна пазначаць, дзе спяваюць райскія птахі.

Увага! Акцыя дзейнічае з мая да сярэдзіны чэрвеня. Але, можа, ты яшчэ паспееш пачуць адзінокі голас за акном.

Старонка праекта

Паводле 34mag

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

valiancina_shauchenka
Культура

Былы палац культуры ў Гродне стане музеем

Нянудны інтэрактыўны музей на тэму гісторыі і прыроды Гродзеншчыны з’явіцца ў былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у абласным цэнтры, піша Звязда. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні...

valiancina_shauchenka
Краіна

Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?

Плюсавая тэмпература будзе спрыяць утварэнню ледзяшоў. Лёд на дахах і казырках можа быць вельмі небяспечным, папярэджвае Наша Ніва. Ратавальнікі рэкамендуюць выконваць простыя правілы: Пры...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM