• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.03.2018 | Грамадства Гісторыя

Адказ класіка на праклятае пытанне, Або што мае рабіць кожны… чэх?

Дата нараджэння Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага) у даведніку “Беларускія пісьменнікі” пазначаная 1869 годам. А вось у “Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя” стаіць 1868 г. Гэткая разбежнасць у паважных навуковых выданнях вельмі сімвалічная: класікаў паважаем, але ўвагі да іх небагата.

Нават школьнікі ведаюць, што гэта быў пачынальнік беларускае мастацкае прозы, аўтар рамана “Золата”, хіба першага ў айчыннай прозе. І штосьці там пра гумар было, алегорыю, сказ.

Хоць заўчасная смерць Ядвігіна Ш. ад сухотаў, магчыма, пазбавіла нас найлепшых твораў пісьменніка, бо тэндэнцыя была відавочнаю: у рускай літаратуры ў 1921—1922 г. г. з’явіліся “Рассказы Назара Ильича господина Синебрюхова” Міхаіла Зошчанкі, а ў 1924 — “Записи некоторых эпизодов, сделанных в городе Гогулеве Андреем Петровичем Ковякиным” Леаніда Леонава (каб згадаць толькі найбольш яскравыя). А ў нашай літаратуры такі твор быў напісаны ў 1929 г. — мрыеўскія “Запіскі Самсона Самасуя”.

Сёння ж, ці то адзначаючы 150-я ўгодкі нараджэння пісьменніка, ці то рыхтуючыся іх адзначыць налета (а не прамінуць моўчкі, як тое здарылася з угодкамі Каруся Каганца, найбольшым ушанаваннем якіх, відаць, стаўся зборнічак Гіёма Апалінэра ў серыі “Паэты планеты”), варта хоць бы разгарнуць зборнік ягонага выбранага (ці 1976 года выдання, ці 2006; а іншых і не было) і пачытаць — не як занафталіненага класіка, а як аўтара, які і сёння здольны быць сучасным.

Вось “Успаміны” — яскравы ўзор прозы з-за кратаў, вартай адзначэння прэміяй імя Францішка Аляхновіча, калі б такая існавала тады:

“І ось, бадай, ці не першы раз — як Бутыркі — Бутыркамі — у грозных іх мурах, у цемры закратаванай камеры — пачулася, палілася сумная беларуская песня!

З якой увагай, любоўю, пашанай услухоўваліся мы да малазнаных тады яшчэ мелодыяў!

Пяялі саўсім прыцішаным голасам, як бы баючыся, каб хто не падслухаў іх, каб з чужымі людзьмі не прыйшлося дзяліцца неспадзеўкі знойдзеным дарагім скарбам.

Пашто, каб хто чуў: пяялі мы сваё роднае і пяялі — толькі для сябе.

Як жа хутка мінула нам гэтая ночка! Колькі новых планаў навеяла яна! Колькі новых зярнятак закінула ў нашыя маладыя душы! Колькі новых неспадзяваных думак нагнала яна ў нашыя гарачыя галовы!”

Або ўзяць “Лісты з дарогі” — лірычны, інфарматыўны травелог, падарожжа па старасвецкай Беларусі, яе мястэчках, назвы якіх — самі па сабе музыка, што прымушае ўзяць у рукі мапу і сачыць за падарожжам: Вільня — Заберазь — Любча — Шчорсы — Івянец — Люцынка…

“Мы нічога не ведаем. Не ведаем, што ёсць на зямлі, а не то што пад зямлёй. Не ведаем нават, хто жыве на гэтай зямлі — чыя яна бацькаўшчына. Спытайцеся нашага селяніна-беларуса, хто ён, дзе жыве, а пэўна пачуеце такі самы адказ, які і я скрозь чуў. “Тутэйшы, — скажа вам, — я!” Мы нічога не ведаем дый не цікавімся ведаць. Смех сказаць, але мы — хоць з апісання — па кніжцы лепш і болей можам ведаць аб якім кавалку зямлі ў Афрыцы ці Аўстраліі, чым, напрыклад, аб Віленскай губерні”.

А нехта мо разгорне іншы мемуарны тэкст Ядвігіна Ш. — пра Дуніна-Марцінкевіча — і ўбачыць там неспадзеўнае пра братоў-чэхаў:

“Мораўская суполка “Яднота” аддрукавала тысячы лісткоў і разаслала сваім братам-чэхам, у каторых спісаны вось якія правілы:

  1. Кожны чэх няхай стараецца гаварыць добра па-чэшску, высьцерагаецца слоў і зваротаў чужой мовай.
  2. Чэшскае дзіця павінна трымацца з дзяцьмі чэшскімі і гаварыць заўсёды па-чэшску.
  3. Бацькі ці то старшыя ў хаце перад тым, як аддаваць дзяцей у школу, павінны навучыць іх дома чытаць і пісаць па-чэшску.
  4. Чэшскае дзіця павінна хадзіць у чэшскую школу.
  5. Маліцца і пяяць у царкве чэх павінен па-чэшску.
  6. Чэшская хата павінна быць прыбрана чэшскімі гістарычнымі малюнкамі і партрэтамі.
  7. Чэшскае дзіця павінна вучыцца чэшскіх прыказак, вершаў, песень і народных танцаў і гульняў.
  8. Старшыя ў хаце павінны ўспамінаць, шанаваць і трымацца народных звычаяў і сьвяткаваць гадаўшчыны гістарычных выпадкаў у Чэхіі.
  9. Падчас доўгіх зімовых вечароў супольна чытаць чэшскія кнігі.
  10. У кожнай чэшскай хаце павінна быць чэшская газэта.
  11. Хатнім багацьцем павінна быць бібліятэка чэшскіх кніжак.
  12. Чэх павінен гаварыць па-чэшску ня толькі ў сваёй хаце: хай мова яго адважна зьвініць на вуліцы, у краме, у горадзе – усюды. Калі да каго-колечы зьвяртаешся зь якім пытаньнем, насамперш зьвяртайся па-чэшску.
  13. Сямействы чэшскія павінны дружыць паміж сабой.
  14. Кожны чэх павінен старацца быць ці то ў чэшскім тэатры, ці то на народным сьвяце.
  15. Чэх павінен сьцерагчыся ўсяго таго, што можа зьняважыць яго нацыянальнае пачуцьцё.
  16. Чэх павінен купляць чэшскія вырабы і гэтак памагаць сваім рамесьнікам.
  17. Сям’я чэшская павінна моцна трымацца сваёй зямлі й не пушчаць яе ў чужыя рукі.
  18. Грошы ці то складаць, ці пазычаць толькі ў чэшскіх банках.
  19. Чэшская сям’я павінна сумленна спаўняць нацыянальныя павіннасьці.
  20. Кожны чэх павінен карыстаць з свайго права пры выбарах.
  21. Падчас народнай перапіскі ўся сям’я павінна запісвацца чэхамі.
  22. Бацька, матка і старшыя хатнія няхай запісваюцца ў чэшскія суполкі.
  23. На нацыянальныя патрэбы кожны чэх хай дае сваю складчыну.
  24. Несьвядомых сваёй нацыянальнасьці чэхаў старацца перацягнуць на карысьць роднага краю”.

Такі тэхнічна просты адказ Ядвігіна Ш. на адвечнае пытанне “Што рабіць?”. Адказ, які не пачулі тады, не чуюць дасёння. А таму і на іншае праклятае пытанне, “Хто вінаваты?”, не варта шукаць адказаў далёка.

Класіка на тое і класіка, каб заставацца надзённай. На радасць ці на жаль.

 

Лявон Юрэвіч

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM