• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.06.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Адкрываем летні сезон з “Будзьма беларусамі!”

Прыйшло нарэшце даўгачаканае лецейка! Культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам са сваімі сябрамі працягвае радаваць Вас творчымі імпрэзамі.

Так падчас фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” (27 – 31 траўня) у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыўся шэраг творчых сустрэч.

Пятро Васючэнка, пісьменнік, загадчык кафедры беларускай літаратуры Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта, аўтар рознапланавых кніг, у тым ліку, і чароўных аповедаў пра вясёлых паноў, прэзентаваў сваю новую кнігу “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Новыя прыгоды вясёлых паноў прыйдуцца даспадобы не толькі дзецям, але і дарослым.

Алесь Камоцкі, паэт, выканаўца ўласных песень, радаваў гасцей фестываля сваім музычным мастацтвам, а таксама прэзентаваў кнігу “Алесь Камоцкі: выбраныя вершы”.

І яшчэ адна кніга была прэзентавана на фестывалі аўтара Юрыя Усціновіча “Майстар Рукша” – нечаканая інтэрпрэтацыя асноўнага сюжэта беларускай міфалогіі. Кнігу прэзентаваў дудар Яўген Барышнікаў.
Больш падрабязнасцяў гл. тут.

Лета – час пікнікоў. Для тых, хто любіць спалучаць гастранамічныя экзэрцысы з філасофска-літарурнымі, была мажлівасць гэта зрабіць на «Трансцэндэнтым Пікніку» з Вольгай Гапеевай.

2 чэрвеня ў кнігарні Логвінаў прайшла прэзентацыя кнігі Вольгі Гапеевай “(в)ядомыя гісторыі. Paper version”.

Імпрэза ладзілася ў фармаце літаратурнага хэпэнінга пад назвай “Трансцэндэнты Пікнік”, сярод запрошаных гасцей былі Анка Упала, Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Ірына Герасімовіч і Валянцін Акудовіч. Мадэраваў сустрэчу – Максім Жбанкоў. Літаратары падзяліліся сваім бачаннем кнігі Вольгі Гапеевай і прачыталі свае творы. Музычнае аздабленне мерапрыемства ствараў электронны музыка Уладзіслаў Бубен.

 

 

 

 

Вялася анлайн-трансляцыя падчас імпрэзы, тут можна паглядзець, што і як адбывалася.

Таксама 2 чэрвеня пры ўдзеле ГКК “Будзьма беларусамі!” адбыўся цудоўны оўпэн-эір на возеры Сялява – “Зялёныя святкі”. Арганізатарам свята выступаў Кемпінг 1 пад кіраўніцтвам старшыні Саюза кемпінгаў Беларусі Уладзіміра Рудога. А адбылося свята, дзякуючы праграме малых грантаў Амбасады ЗША на Беларусі ў межах “Праграмы падтрымкі будаўніцтва кемпінгаў у Беларусі “Зялёная Беларусь”.

Фэст быў прымеркаваны да “Зялёных святак” – развітання з вясной і сустрэчай лета. На шыкоўнай пляцоўцы Кемпінга 1 праводзіліся старадаўнія траецкія абрады: госці “завівалі бярозку”, удзельнічалі ў абрадзе “кумавання” і “ваджэння кусты” (фальклорны гурт “Радзіна” в. Новіны, Бярэзінскі раён). Таксама выступалі фальклорныя і эстрадныя калектывы Крупскага і Талачынскага раёнаў.

Увечары ладзілі імпрэзы сябры кампаніі “Будзьма беларусамі!”: гурт “Балцкі Субстрат”, спявачка Таццяна Матафонава і бард Андрэй Мельнікаў. Імправізаваны канцэрт ад “Балцкага Субстрата” паказаў гасцям жывую, сучасную, прыгожую і модную беларускую мову: блюз, фолк-рок – таксама могуць гучаць па-беларуску.

Пасля адбыўся майстар-клас па старажытных танцах розных краін Еўропы ад сяброў кампаніі – гурта танцаў народаў свету “Кастарват” Путчынскага дома культуры. Македонскія, венгерскія, французскія, румынскія, мальційскія і, канешне ж, беларускія танцы развучвалі ўсе жадаючыя больш за гадзіну (пакуль яшчэ была моц у нагах ).

І напрыканцы дня ля вогнішча спявалі Таццяна Матафонава і Андрэй Мельнікаў. Рамансы, калыханкі, балады, лірычныя і гістарычныя песні – шмат чаго пачулі на Сяляве гэтай ноччу. Шчырыя словы падзякі гучалі ў адрас кампаніі і выканаўцаў. Але найбольш прыемным было тое, што госці, якія на пачатку сустрэчы прасілі перайсці на рускую мову, пасля самі сталі намагацца размаўляцть па-беларуску і прасілі спевакоў прапець яшчэ што-небудзь на РОДНАЙ мове. Цёплыя “пасядзелкі” ля вогнішча доўжыліся да рання – спаць разыходзіліся ўжо а 6-й ранку.

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: stasyaky88@gmail.com – будзем рады новым сябрам!

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM