• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.11.2020 | Грамадства Маё права

Зь беларускіх ВНУ адлічылі ўжо 138 чалавек. Студэнты заклікалі стварыць Агульнакультурніцкае студэнцкае аб’яднаньне

Зь беларускіх ВНУ на раніцу 3 лістапада адлічылі ўжо 138 студэнтаў, ад пачатку верасьня звольнілі 15 выкладчыкаў, паведамляе «Студэнцкая думка». Паводле Радыё Свабода, у адказ на рэпрэсіі студэнты БДУКМ і БДАМ прапанавалі стварыць Агульнакультурніцкае студэнцкае аб’яднаньне, а супрацоўнікі МДЛУ напісалі зварот да рэктара.


18E6E4F7-C419-4C3A-8256-84CF791571C1_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg
Ілюстрацыйнае фота. Страйк ля менскай Акадэміі мастацтваў

У Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце, паводле зьвестак БелаПАН, на сёньня пацьверджанае 21 адлічэньне, аднак у лісьце ў Мінадукацыі за подпісам прарэктара па выхаваўчай працы Паўла Маркаўцана паведамляецца пра адлічэньне 9 студэнтаў. Студэнты, якія, імаверна, трапілі ў сьпісы, заяўляюць у тэлеграм-каналах «Рупар БДМУ» і «Белыя халаты», што некаторыя адлічаныя ня могуць азнаёміцца з загадамі — у дэканатах кажуць, што такіх дакумэнтаў няма.

Студэнты і выкладчыкі БДМУ пішуць пэтыцыі да кіраўніцтва з патрабаваньнем адмяніць загады аб адлічэньнях і працягваюць выходзіць на акцыі салідарнасьці. Больш за ўсё выкладчыкаў звольнілі ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце, дзе яны актыўна падтрымалі страйк студэнтаў. За апошнія дні з ВНУ звольнілі трох выкладчыкаў, яшчэ трое звольніліся самі дзеля салідарнасьці. Дацэнта Натальлю Дуліну затрымалі 30 кастрычніка непадалёк ад МДЛУ і арыштавалі на 14 сутак на падставе часткі 3 артыкула 23.34 КаАП. У адказ студэнты абвясьцілі сэрыю акцый салідарнасьці з выкладчыцай.

З панядзелка ў МДЛУ праходзіць «Тыдзень сініх стужак». А 3 лістапада супрацоўнікі ВНУ перадалі зварот да рэктара з патрабаваньнем вярнуць звольненых выкладчыкаў і студэнтаў. Яго падпісалі каля 70 выкладчыкаў.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў апублікавалі ў тэлеграм-канале «IN Культ» відэазварот з заклікам да студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў аб’яднацца і стварыць Агульнакультурніцкае студэнцкае аб’яднаньне. Раней у гэтых дзьвюх ВНУ таксама прайшлі масавыя адлічэньні студэнтаў, а ў БДУКМ не працягнулі кантракт старшаму выкладчыку катэдры мэнэджмэнту сацыякультурнай дзейнасьці Дзьмітрыю Матуйзу.

Бацькі студэнтаў-платнікаў БДУІР склалі калектыўны зварот рэктару ВНУ Вадзіму Богушу. Яны патрабуюць абараніць выкладчыкаў унівэрсытэта і спыніць перасьлед студэнтаў за іх погляды. Як распавёў dev.by адзін з бацькоў, зварот ужо падпісалі 130 чалавек. Збор подпісаў працягваецца.

У ВНУ працягваюцца сядзячыя акцыі пратэсту, студэнты масава выходзяць з БРСМ. На шэрагу заняткаў, як паведамляюць студэнцкія тэлеграм-каналы, адбываецца не навучальны працэс, а фактычна італьянская забастоўка — выкладчыкі абмяркоўваюць са студэнтамі страйк.

Радыё Свабода


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM