• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.12.2016 | Музыка

Адліга адмяняецца. Вайцюшкевічу забаранілі дазволены канцэрт у Менску

Канцэрт гурту WZ-orkiestra нечакана адменены пасьля таго, як яго правядзеньне было ўзгодненае з уладамі і пачаты продаж квіткоў.

3548_news_240x240

Сьледам за канцэртамі праектаў Сяргея Міхалка і «Народнага альбому» гастрольнае пасьведчаньне атрымалі арганізатары канцэрту Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ–Orkiestra. Мерапрыемства плянавалася правесьці 8 студзеня ў менскім канцэртным залі «Атлант». Рэклямная кампанія і продаж квіткоў стартавалі на мінулым тыдні. Сам выканаўца быў настроены аптымістычна і выказаў спадзеў у камэнтары для Tuzin.fm, што гэтая адліга ўсур’ёз і надоўга. WZ-orkiestra рыхтавалі вялікую праграму, куды меліся ўвайсьці найлепшыя песьні Зьмітра – ад альбому «Цацачная крама» да «Камэты» – дыску, які быў прызнаны альбомам месяца на Tuzin.fm у лістападзе.

Аднак, 7 сьнежня продаж квіткоў быў спынены, а ў афішы зьявілася пазнака «Адмена». Арганізатар канцэрту Вячаслаў Гулевіч паведаміў Tuzin.fm, што ім было нечакана адмоўлена ў арэндзе пляцоўкі, нягледзячы на папярэднюю дамоўленасьць і наяўнасьць гастрольнага пасьведчаньня. Як патлумачылі Tuzin.fm у дырэкцыі КЗ «Атлант» у іх зьявіліся непераадольныя перашкоды – завод «Атлант» сыходзіць на зімовыя вакацыі, ажно да 16 студзеня 2017 году, таму абслужыць гэтае мерапрыемства ўяўляецца немагчымым.

Ад 2010 году Зьміцер Вайцюшкевіч пазбаўлены магчымасьці легальна выступаць на Радзіме. Яго канцэрты па ўсёй Беларусі зрываюцца з розных прычынаў.

Tuzin.fm

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM