• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
25.10.2017 | Афіша Літаратура

Адметныя літаратурныя лекцыі 2.0 у Мінску

Новы сезон лекцыяў па літаратуры абвяшчае кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС ды цудоўная каманда выкладчыкаў. Гаварыць пра вашыя ўлюбёныя творы будуць прафесійныя лектары, а таксама папулярны пісьменнік, пранікнёная спявачка ды самая паспяховая ў свеце беларуская паэтка.

Чаму найбольш крытыкаваная, кніга “Атлант расправіў плечы” застаецца і адною з найбольш папулярных? Як патрыярхальнае грамадства знішчыла Эму Бавары? Толькі на пытанне “Што рабіць нуднай восенню?” больш не трэба шукаць адказаў. З 24 кастрычніка да 11 снежня вы можаце пагрузіцца ў вір чытацкага жыцця.

“Акадэмічную” частку забяспечыць трыа ўніверсітэцкіх выкладчыкаў – Гражына Паўлоўская (Джон Фаўлз “Калекцыянер), Уладзімір Капцаў (Уладзімір Набокаў “Лаліта”) ды Ганна Бутырчык (Айн Рэнд “Атлант расправіў плечы”). Усе трое з’яўляюцца ўлюбёнцамі студэнтаў ды вернуць у студэнцтва тых, хто даўно не сядзеў у навучальнай аўдыторыі.

Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт павядзе слухачоў сцежкамі раману “Мадам Бавары” Гюстава Флабэра, культуролаг Максім Жбанкоў пагрузіць у “Чужаніцу” Альбэра Камю. Гісторык Аляксей Братачкін раскажа пра антыўтопіі на прыкладзе “Аповеду служанкі” Маргарэт Этвуд, пісьменнік Віктар Марціновіч падыме аўдыторыю на “Узроўні жыцця” Джуліяна Барнса, а музыка ды рэжысёрка Святлана Бень прааналізуе раман “Школа для дурняў” аднаго з самых непублічных расейскіх пісьменнікаў Сашы Сакалова.

Усе названыя кнігі можна знайсці ў Мабільнай бібліятэцы МТС — book.mts.by (першыя тры дні бясплатна!).

Пасля 45-хвіліннай лекцыі запрашаем адрэфлексаваць пачутае і прачытанае ў фармаце кніжнага клуба.

Месца сустрэчаў – прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А), пачатак а 19-й гадзіне.

Увесь курс каштуе 30 рублёў, за 20 рублёў можна наведаць пяць лекцыяў, а за 6 рублёў – адну. Набыць квіткі можна на bezkassira.by.

Інфо: +375 29 1060454

 

30 кастрычніка, культуролаг Максім Жбанкоў – Альбэр Камю “Чужаніца”

6 лістапада, гісторык Аляксей Братачкін – Маргарэт Этвуд “Аповед служанкі”

13 лістапада, выкладчык літаратуры Уладзімір Капцаў – Уладзімір Набокаў “Лаліта”

20 лістапада, пісьменнік Віктар Марціновіч – Джуліян Барнс “Узроўні жыцця”

27 лістапада, выкладчыца літаратуры Гражына Паўлоўская – Джон Фаўлз “Калекцыянер”

4 снежня, выкладчыца літаратуры Ганна Бутырчык – Айн Рэнд “Атлант расправіў плечы”

11 снежня, музыка, рэжысёрка Святлана Бень – Саша Сакалоў “Школа для дурняў”

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея прызнаў, што ў Беларусі амаль няма шанцаў прыняць чэмпіянат свету ў 2021 годзе. Для пачатку Рэнэ Фазэль у інтэрв'ю Sportchau растлумачыў сутнасць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM