• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.06.2017 | Грамадства

Аднавіў Крыж Пакуты, усталяваў сотні крыжоў. 10 фактаў пра Алеся Чахольскага

Чарнобыльскі шлях — 2017

Кіраўнік грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты, адзін зь кіраўнікоў КХП БНФ 59-гадовы Алесь Чахольскі некалькі дзясяткаў гадоў апякуецца месцам згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Чахольскі належыць да той катэгорыі людзей, якія больш робяць, чым гаворыць, і таму ня ўсім вядома, што ў вялікай ступені дзякуючы ягоным арганізатарскім намаганьням у Курапатах паўсталі тысячы крыжоў. Мы сабралі 10 фактаў пра курапацкага рупліўца.

Быў начальнікам мэдычнай службы вайсковага батальёну

«Сам я, як кажуць магілёўскі, асіповіцкі хлопец», — з усьмешкай распавядае Чахольскі. — У 15 гадоў выехаў у Менск, паступіў у мэдычную вучэльню, закончыў яе па спэцыяльнасьці фэльчар. Сем гадоў праслужыў у савецкім войску, тэрміновую службу — ва Ўкраіне пад Кіевам і ў Днепрапятроўску, вярнуўся на Бацькаўшчыну і 5 гадоў адслужыў начальнікам мэдслужбы батальёну 356-га мотастралковага палка 120-й Рачоўскай дывізіі, што ва Ўруччы пад Менскам. У 1983 годзе праходзіў падрыхтоўку для службы ва Аўганістане, але паехаць не давялося, бо ў 1985 годзе ўжо меў двух малых дзетак«.

Жыцьцё зьмяніў дзень 20 жніўня 1991 году

«Я прыйшоў да Беларусі ў 1991 годзе, — прызнаецца Чахольскі. — Канчатковае рашэньне прыняў 20 жніўня 1991 году, калі ішоў другі дзень так званага путчу. Я прыйшоў на Плошчу, убачыў Пазьняка і зразумеў, што з камунізмам усё скончана…

Тады я яшчэ размаўляў па-расейску. Дзякуй Богу, камуністаў ня быў, хаця ў войску прапаноўвалі».

Дасканала ведае гісторыю сваёй сямʼі

Чахольскі можа гадзінамі расказваць пра сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Памятае кожную дату, мясьціну, імя. «Мой род пацярпеў ад двух таталітарных сыстэм — фашысцкай і камуністычнай сталінскай, — кажа Чахольскі. — І дзіўна, як я зьявіўся на гэты сьвет… Аднаго майго дзеда Антона Ўрбановіча ў 1934 годзе „раскулачылі“ і выслалі ў Казахстан, дзе яго і забілі энкавэдзісты. А брата майго дзеда, Сакалоўскага расстралялі ў Курапатах». Па Антону Ўрбановічу Алесь Чахольскі ўсталяваў імянны крыж на курапацкай галгофе.

Алесь Чахольскі, Сяргей Папкоў і Юрась Беленькі разам з Ганнай Яўхімаўннай Пазьняк ля яе роднай хаты. Суботнікі, 2002 г.

Алесь Чахольскі, Сяргей Папкоў і Юрась Беленькі разам з Ганнай Яўхімаўннай Пазьняк ля яе роднай хаты. Суботнікі, 2002 г.

​Навучыў унукаў дэвізу беларускай шляхты

Пасьля войска Чахольскі 27 гадоў адпрацаваў на менскім заводзе НПА «Цэнтр». «Але ўжо пяты год беспрацоўны — праблемы са здароўем плюс актыўная грамадзянская пазыцыя, — тлумачыць Чахольскі. — Працую дзедам, у мяне пяцёра ўнукаў, з садку, са школы забраць… І я вельмі шмат часу прысьвячаю Курапатам і палітычнай дзейнасьці, бо хачу, каб мае ўнукі жылі ў вольнай Беларусі. Маіх унукаў можна ўначы разбудзіць і запытацца, які ў нас сьцяг і герб, адразу адкажуць: «Бел-чырвона-белы і Пагоня». А старэйшы 7-гадовы ўнук Багдан, калі запытаюся пра дэвіз беларускай шляхты, адказвае: «Дэвіз нашай сямʼі — сэрца Айчыне, гонар нікому».

Усталяваў і адрамантаваў у Курапатах сотні крыжоў

Пытаюся Алеся Чахольскага, ці вядома, колькі грошай за апошнія дзесяцігодзьдзі беларусы ахвяравалі на курапацкія крыжы. «Тысячы даляраў былі ахвяраваныя. — адразу адказвае актывіст. — Усё ўлічана, гэтыя ведамасьці будуць у музэі ў Курапатах. Усе захоўваецца ў архівах у пэўных месцах. Усе крыжы прайшлі праз маё сэрца і праз мае рукі, практычна кожны ўсталяваны там крыж, акрамя імянных, якія людзі ставілі па сваіх продках. Многія зь іх узгадняла гэта са мной, бо для гэтага і створаная грамадзкая дырэкцыя народнага мэмарыялу Курапаты, каб каардынаваць такія рэчы. За гэтыя дзесяткі гадоў я прайшоў уздоўж і поперак Курапаты не адзін раз. Хоць з закрытымі вачыма туды мяне завядзі, усё раскажу пра кожны крыж і памятны знак.

На талацэ ў Курапатах. Алесь Чахольскі зьлева.

На талацэ ў Курапатах. Алесь Чахольскі зьлева.

Сам я ўсталяваў сотні крыжоў, а колькі адрамантаваў і не палічыць, бо вандалы колькі крыжоў пашкодзілі за гэтыя гады…»

Аднавіў зламаны вандаламі Крыж Пакуты на заводзе, дзе працаваў

У кастрычніку 2007 году невядомыя вандалы зламалі Крыж Пакуты, галоўны курапацкі крыж, які людзі на руках прынесьлі ў Курапаты ў 1989 годзе. «Цяпер я магу пра гэта расказаць, — згадвае Чахольскі. — З 7 на 8 кастрычніка 2007 году яго зламалі. Я прылятаю ў Курапаты 8 лістапада. Стаю ля зламанага крыжа. Праз 20 дзён Дзяды, а крыж ляжыць, зламаны на тры часткі. Я думаю пра то, што можна зрабіць за 20 дзён. Адразу прыняў пэўныя рашэньні, і 24 кастрычніка 2007 году я, Сяргей Папкоў, Юрась Беленькі, Валер Буйвал і Ўладзімер Юхо ўсталявалі адрэстаўраваны, адноўлены крыж.

Два тыдні я нічым іншым не займаўся. Мне была аказаная калясальная дапамога. Нават кіруючыя людзі ведалі, што я рабіў. Я аднавіў крыж на сваім прадпрыемстве НПА „Цэнтр“. Мне было сказана: „Што трэба, то і рабі“. Акрамя таго, што гэта першы крыж, пачатак Народнага мэмарыялу, ён прайшоў праз маё сэрца, калі я яго зьбіраў сваімі рукамі».

Езьдзіў у Жодзіна дапамагаць курапацкаму цесьляру Рыбкаўцу, якога перасьледавала міліцыя

Жодзінскі цесьляр Анатоль Рыбкавец вырабіў сотні крыжоў для Курапатаў у сваёй майстэрні. Больш за дзесяць гадоў таму мясцовыя міліцыянты паспрабавалі абвінаваціць яго, у тым, што ён вырабляе крыжы нібыта са скрадзенай драўніны. Чахольскі адразу паехаў у Жодзіна, запрасіўшы для інфармацыйнай падтрымкі карэспандэнта Свабоды, сустрэўся з міліцыянтамі, мясцовымі ўладамі, у выніку падазрэньне зь цесьляра было зьнятае.

Алесь Чахольскі (справа)

Алесь Чахольскі (справа)

На пэўных умовах пагадзіўся ўдзельнічаць у ініцыятыўнай групе ў справе мэмарыялізацыі Курапатаў на чале з Паўлам Якубовічам

Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч публічна дзякаваў Чахольскаму за шматгадовую працу ў Курапатах. «Нізкі паклон энтузіястам, якія гадамі гэта рабілі. Не далей як учора мы яшчэ раз прайшлі па тых месцах… Я яшчэ раз зьдзівіўся, я проста ўявіў, як гэтыя людзі працавалі, насілі крыжы, ставілі камяні, і колькі было пакладзена і сіл, і энэргіі. Рэдкі выпадак такога падзьвіжніцтва. Шчыра кажучы, я пра яго мала ведаў, зараз пераканаўся, і гэта выклікае, канешне, асобыя пачуцьці і вялізную павагу».

Алесь Чахольскі сустракаўся з Паўлам Якубовічам у Курапатах, паказваў усталяваныя крыжы, справаздачы аб ахвяраваньнях людзей на крыжы. Чахольскі перакананы, што ўлады павінны зрабіць пэўныя крокі дзеля забесьпячэньня бясьпекі ў Курапатах і мэмарыялізацыі на полі ля ўрочышча.

«У нас ёсьць канцэпцыя Народнага мэмарыялу, якая рэалізоўваецца на працягу не аднаго дзясятку гадоў. Гэта крыжы, Народны мэмарыял на самой тэрыторыі Курапат, дзе магілы — 23 гектары. Уся астатняя мэмарыялізацыя павінна адбывацца на полі з боку „Экспабелу“, там павінен быць музэй і сьцяна Памяці. Каб мэмарыялізацыя адбылася, трэба вярнуць ахоўныя зоны, які даўно ўжо распрацавалі дзьве цудоўныя жанчыны Косьціч і Кукуня. Трэба зьнесьці „Бульбаш-хол“. Дарэчы, пытаньне зь бізнэс-цэнтрам ля Курапатаў ня зьнятае. Горад прымушае будавацца на тым месцы. Каб зьняць канфлікты, трэба вярнуць ахоўныя зоны, тады туды ніхто не палезе. Таксама, каб далей рухацца і знаходзіць нейкія моманты супрацоўніцтва зь дзяржавай, павінны быць выпушчаныя хлопцы, зьняволеныя ў „справе патрыётаў“, павінны быць рэабілітаваныя ўсе, хто быў аштрафаваны за абарону Курапатаў. Я буду амаральным чалавекам, калі я буду супрацоўнічаць з уладай без выканьня гэтых умоваў».

Чахольскі выступае на мітынгу ў абарону Курапатаў ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру 3 сакавіка 2017-га.

Чахольскі выступае на мітынгу ў абарону Курапатаў ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру 3 сакавіка 2017-га.

​Моцна падтрымаў сябра Юрыя Качука, у якога трагічна загінула дачка

Чахольскі апякуецца Юрыем Качуком, у якога ў чэрвені трагічна загінула ў Празе дачка Юлія. Ён узяў на сябе арганізацыйныя справы, суправаджаў Качука ў падарожжы ў Прагу, куды ён мусіў выправіцца дзеля ідэнтыфікацыі і вяртаньня цела дачкі на радзіму.

«Для мяне гэта асабістая трагедыя, — кажа Чахольскі. — У мяне дачка і сын, яны такога ж узросту як мая другая дачка Юля Качук, якую я ведаў зь дзяцінства. Прыяжджаў да іх у Зэльву. Юра — мой сябра. Для мяне гэта пэрсанальная трагедыя. Я проста побач зь ім, і частку болі ўзяў на сябе, хаця боль бацькоў, якія страцілі дзіця, апісаць немагчыма».

Быў пераможцам у фотаконкурсе «Мае фота — Мае Курапаты»

У 2008 годзе Свабода правяла фотаконкурс «Мае фота —- Мае Курапаты» да 20-годзьдзя адкрыцьця праўды пра расстрэлы ў Курапатах. Было даслана больш за 200 фотаздымкаў з Курапатаў розных часоў і грамадзкі рэдактар фотаконкурсу «Мае фота — мае Курапаты» Зянон Пазьняк выбраў найбольш цікавыя і характэрныя фотаздымкі. Адным зь пераможцаў стаў Алесь Чахольскі — «За пасьлядоўную фіксацыю тэмы Курапатаў» за сэрыю архіўных фатаграфіяў.

Ганна Соўсь, Радыё Свабода
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM