• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.06.2018 | Навіны "Будзьма!"

Адпачываем з “Будзьма беларусамі!”

Лета пануе на нашай зямлі. У школьнікаў – вакацыі, хтосьці ўжо з’ехаў у адпачынак. А нашыя сябры працягваюць радаваць вас прыемнымі і карыснымі сустрэчамі!

У апошні дзень школьных летнікаў 22 чэрвеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” да школьнікаў у Радашковічы і Маладзечна завіталі беларускія паэты Уладзімір Мароз і Васіль Жуковіч.

Спадар Уладзімір, творчасць якога цесна звязана з гісторыяй, правёў невялікую віктарыну па гісторыі беларускай кнігі, згадаўшы друкарскую і асветніцкую справу Францыска Скарыны, прачытаў верш “Старажытнае слова”. Частка пытанняў тычылася гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў звязку з 100-годдзем БНР. За правільныя адказы вучні атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Але адной гэтай тэматыкай сустрэчы не вычэрпваліся. Паэты чыталі свае вершы пра Беларусь, пра яе цудоўную прыроду, пра родную мову. Вершы для дзяцей прачытаў Васіль Жуковіч, ён загадваў таксама сур’ёзныя і жартаўлівыя паэтычныя загадкі. За правільныя адгадкі дзеці таксама атрымлівалі падарункі. Сустрэчы прайшлі ў творчай, зацікаўленай атмасферы.

 

 

 

Гэтым жа днём адбылася яшчэ адна сустрэча. У школьным гарадскім летніку “Спадчына”, які дзейнічае пры бібліятэцы СШ № 18 у горадзе Брэсце адбылася сустрэча навучэнцаў з паэтам, бардам, даследчыкам літаратуры Сержам Мінскевічам. Мерапрыемства праходзіла ў дзень 77-й гадавіны з пачатку страшнай вайны, і было прысвечана загінуўшым і пацярпелым абаронцам радзімы. Серж Мінскевіч і вядучы літаратурнай сустрэчы Вячаслаў Корбут прачыталі свае вершы на ваенную тэматыку. І, нягледзячы на тое, што Другая сусветная вайна была адной з найцяжэйшых і жорсткіх войнаў у гісторыі чалавецтва і Беларусі, выступоўцы адзначылі, што і ў іншыя эпохі нашыя землякі неаднаразова ўставалі на абарону сваёй Радзімы. Іх адвага была прыкладам для наступных пакаленняў. Серж Мінскевіч выканаў песні, прысвечаныя беларускаму рыцарству, гісторыі Беларусі, а таксама пазнавальным паходам па сваёй старонцы і наагул па нашай планеце. Мерапрыемства праходзіла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” У канцы госць адказаў на разнастайныя пытанні, падпісаў школьнікам беларускамоўныя паштоўкі.

 

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: stasyaky88@gmail.com – будзем рады новым сябрам!

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM