• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.10.2015 | Адукацыя Конкурсы

Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку

Запрашаем прыняць удзел у конкурсе адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку». Апошні тэрмін – 2 лістапада 2015 г.

Мэты конкурсу: стварэнне беларускамоўных матэрыялаў, якія будуць спрыяць падвышэнню ўзроўню медыйнай пісьменнасці настаўнікаў, вучняў і бацькоў, развіццю іх крытычнага мыслення, фармаванню грамадзянскіх і сацыяльных кампетэнцый, культурнай ідэнтыфікацыі і самарэалізацыі; папулярызацыя матэрыялаў і стварэнне ўмоваў доступу да іх шырокаму колу настаўнікаў, вучняў і бацькоў.

Nastaunica_z_dziecmiНамінацыі конкурсу

• Медыяадукацыя на ўроку
• Медыяадукацыя па-за ўрокам
• Медыяпісьменная сям’я

На конкурс можна падаваць матэрыялы ў выглядзе: распрацовак школьных урокаў ці факультатыўных заняткаў, класных ды інфармацыйных гадзін, адукацыйных праектаў, даследаванняў і майстар-класаў, сцэнарыяў семінараў, пазакласных заняткаў, доўгатэрміновых культурніцкіх акцый, электронных адукацыйна-выхаваўчых рэсурсаў педагога, школы, школьнага клуба, гуртка, бацькоўскага камітэта ды інш., навучальных фільмаў, дапаможнікаў, праграмных прадуктаў і г.д.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы на адрас KonkursNotebook@gmail.com , да якіх далучыць ліст з апісаннем таго, як вашая распрацоўка будзе спрыяць фармаванню медыйных і грамадзянскіх кампетэнцый асобы.

Патрабаванні да матэрыялаў:

1. Адна асоба падае на конкурс не больш за адну работу.

2. Заяўка прымаецца толькі пры наяўнасці запоўненага тытульнага ліста, дзе пазначаецца наступная інфармацыя:

• прозвішча ды імя аўтара,
• месца працы, хатні і электроны адрасы, кантактны тэлефон;
• намінацыя, на якую прапануецца матэрыял,
• назва матэрыялу, мэтавая аўдыторыя, для якой прапануецца матэрыял (клас, група, іх інтарэсы, матывацыя і г.д.).

3. Старонкі павінны быць пранумараваныя, медыйныя файлы, выкарыстаныя медыя-рэсурсы і дадаткі павінны быць аформлены асобным спісам, мець спасылкі і тэкставае тлумачэнне.

4. Тэксты падаюцца ў электронным выглядзе.

5. Мова матэрыялаў і заяўкі – беларуская.

6. Дадаюцца звесткі пра папярэдняе выпрабаванне на практыцы прапанаваных матэрыялаў (калі такі досвед быў).

7. Да матэрыялаў неабходна дадаць ліст з апісаннем таго, як вашая распрацоўка будзе спрыяць фармаванню медыйных і грамадзянскіх кампетэнцый асобы:

– уменню выкарыстоўваць медыя ў адукацыйным працэсе;
– крытычна ацэньваць інфармацыю, правяраць яе даставернасць;
– адказна і этычна карыстацца інфармацыйнымі тэхналогіямі, сацыяльнымі медыя для адукацыі, самаарганізацыі, рашэння праблем, выхавання павагі да каштоўнасцяў дэмакрытыі і правоў чалавека, умацавання цывілізацыйна-культурнай і нацыянальнай ідэнтычнасці;
– уменню супрацьстаяць прапагандзе, маніпуляцыям СМІ, рэкламы,
– уменню самастойна ствараць медыяпрадукты, актыўна, адказна і этычна дзейнічаць у медыяпрасторы  і г.д.

Форма заяўкі

Крытэрыі ацэнкі па намінацыях:

Медыяадукацыя на ўроку (Інтэграцыя медыяадукацыі ў адукацыйны працэс)

• Наяўнасць метадычнага каментара (ідэі, прынцыпы і каштоўнасці, на якіх будуецца сістэма працы настаўніка; асаблівасці класа, для якога прызначаецца ўрок, мэтавая аўдыторыя семінара і г.д.);
• арыгінальнасць аўтарскай ідэі;
• дыягнастычнасць пастаноўкі мэты ўрока; прыняцце мэты вучнямі, ацэнка ступені дасягнення мэты;
• наяўнасць у змесце ўрока матэрыялаў, скіраваных на фармаванне медыйнай пісьменнасці вучняў;
• адэкватнасць і актуальнасць абраных форм, метадаў і сродкаў навучання, якія працуюць не толькі на навучальны прадмет, але і на медыяпісьменнасць вучняў;
• самастойная дзейнасць навучэнцаў;
• наяўнасць умоў для іх творчай самарэалізацыі, выяўлення грамадзянскай пазіцыі і фармавання медыйных кампетэнцый;
• месца і роля настаўніка на ўроку, падтрымка дыялогавага рэжыму працы з інфармацыяй;
• уплыў выходнага кантролю на змест дамашняга задання;
• адпаведнасць мэтам конкурсу і патрабаванням да афармлення тэксту.

Рапрацоўкі тэматычных блокаў ці цыклаў урокаў будуць мець перавагу!

Медыяадукацыя па-за ўрокам (Фармаванне медыяпісьменнасці ў пазакласнай дзейнасці, абмен педагагічным досведам)

• наяўнасць канцэптуальнай часткі (педагагічнага абгрунтавання);
• арыгінальнасць аўтарскай ідэі;
• актуальнасць прапанаванай распрацоўкі для адукацыйнай практыкі;
• мэтавыя арыенціры прапанаванага праекта, электроннага сродка, сцэнарыя, даследавання вучняў, майстар-класа, трэнінгу ды інш;
• адпаведнасць прапанаванага зместу сучасным падыходам да зместу і ролі медыяадукацыі, грамадзянскай адукацыі і нацыянальнага выхавання, а таксама мэтавым арыенцірам праекта;
• педагагічнае кіраванне практычнай медыяадукацыйнай дзейнасцю, стымуляванне самастойнай працы, зваротная сувязь;
• магчымасць ужывання матэрыялу іншымі педагогамі;
• адпаведнасць мэтам конкурсу і патрабаванням да афармлення тэксту.

Медыяпісьменная сям’я (Медыяадукацыя для бацькоў ці сіламі бацькоў)

• стварэнне ўмоў для ўдзелу бацькоў у медыяадукацыйным працэсе;
• спрыянне, апісанне і пашырэнне досведу ўдзелу бацькоў у выкананні іх дзецьмі дамашніх заданняў, звязаных з медыя;
• спрыянне, апісанне і пашырэнне досведу ўдзелу бацькоў разам з іх дзецьмі ў агульнашкольных ці класных медыйных праектах;
• супрацоўніцтва і ўзаеманавучанне сям’і ды школы ў пытаннях выхавання медыяпісьменнай асобы (медыйная ды інфармацыйная этыка, медыйная бяспека: лакальныя медыясеткі, гульнявая і інтэрнэт-залежнасць ды інш.);
• выкарыстанне сродкаў медыяадукацыі для прыняцця важных рашэнняў  для сям’і і грамадства ў пытаннях здароўя, дабрабыту, адукацыі, грамадзянскай пазіцыі ды інш.;
• адпаведнасць мэтам конкурсу і патрабаванням да афармлення тэксту.

Прызавы фонд конкурсу фармуецца з добраахвотных ахвяраванняў людзей і арганізацый, зацікаўленых ў падтрымцы актыўных педагогаў і бацькоў, што прапануюць свае аўтарскія матэрыялы для агульнага карыстання. Папярэдне плануецца ўзнагародзіць траіх аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, персанальнымі партатыўнымі камп’ютарамі (ноўтбукамі). Плануюцца і заахвочвальныя прызы.

Журы конкурсу фармуецца з экспертаў – спецыялістаў у кожнай тэме, якія працуюць у сферы фармальнай і нефармальнайадукацыі.

Тэрміны правядзення конкурсу: матэрыялы прымаюцца да 2 лістапада 2015 г. у электроннай форме на электронную скрыню KonkursNotebook@gmail.com . Калі аб’ём ці фармат матэрыялаў не дазваляе даслаць іх праз электронную пошту, лістуйце арганізатарам на гэты ж адрас. Дасланыя работы будуць размешчаныя ў інтэрнэце на сайце http://nastaunik.info для агульнага карыстання і абмеркавання. Вынікі абмеркавання на сайце будуць улічаныя журы.

Гэты конкурс – цалкам грамадскі праект. Гэта значыць, што асобы, якія дашлюць свае распрацоўкі, надаюць права публікаваць іх на сайце http://nastaunik.info. Арганізацыі і асобы, якія далучаюцца да фармавання прызавога фонду, і людзі, што захочуць ахвяраваць свой час для арганізацыі конкурсу, не маюць камерцыйных мэтаў і гатовыя працаваць толькі для паляпшэння беларускай адукацыі.

Анонс конкурсу (doc 31 КБ)
Форма заяўкі (doc 16 КБ)

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM