• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.09.2009 | Адукацыя

Адукацыя змяняе жыццё да лепшага

Праца, аўтобусы, тэлебачанне… Тое, без чаго не ўяўляецца жыццё сучаснага чалавека.  Простае такое, спажывецкае шчасце. Але нельга заўсёды жыць аднолькава: праца стамляе, размовы падаюцца непатрэбнай мітуснёй… Самаадчуванне наўпрост залежыць ад ладу жыцця. Калі жыць нецікава, то і галава баліць. Асобныя людзі здзіўляюць сваёй энергіяй і колькасцю розных справаў, якімі займаюцца. “Які цікавы чалавек!” А ён не адзін. У яго ёсць аднадумцы і паплечнікі.

Грамадcкія арганізацыі, што займаюцца нефармальнай адукацыяй моладзі і дарослых, распрацавалі свае праекты, якія і былі прадстаўленыя на “Тыдні нефармальнай адукацыі”, ужо пятым па ліку. На працягу тыдня ладзяцца трэнінгі, семінары, прэзентацыі. Там распавядаюць пра экалогію і эколагаў, пра тое, як, дзе і з кім вандраваць, як можна з дапамогай інтэрнэта ўладкавацца на працу; дзеляцца сваімі поглядамі на горад…

Адрозненне нефармальнай адукацыі ад звычайнай, школьнай альбо універсітэцкай, у тым, што яна не з’яўляецца  абавязковай. Туды прыходзяць людзі, якія шукаюць цікавага і новага. Вышэйшая адукацыя ў нас зрабілася прэстыжнай. У той жа час шмат каму яна не прынесла ні добрай працы, ні асабістага шчасця. Набытыя курсавыя ляжаць на палічках ва універы, а дыплом пакрыўся пылам.
Стасункі з людзьмі грамадска-актыўнымі паспрыяюць змене жыццёвую пазіцыю на больш актыўную. Падаецца, што для большай колькасці справаў патрэбна больш энергіі, але яе звычайна не стае. З іншага боку, задавальненне ад зробленага прыносіць тую самую энергію.

У чалавеку ўсё мусіць быць гарманічна, і гэта натуральны стан. Толькі не трэба супраціўляцца гэтаму. Дыханне, харчаванне, рух, эмоцыі – усё ўзаемазвязана. Калі паміж гэтымі рэчамі ёсць, тады чалавек будзе сябе адчуваць добра. Пра гэта распавялі 24 верасня на прэзентацыі праекту “Будзь здаровы, будзь шчаслівы!” адукацыйнага цэнтра “Ратрыс”. Прэзентацыя прайшла ў межах тыдня нефармальнай адукацыі.

У невялічкай залі – майстэрні мастакоў – увечары сабраліся людзі, збольшага маладыя. Вядоўца, Сяргей Завалокін, распавядаў пра ідэі, якія ўтвараюць падставы дзейнасці цэнтра і правядзення курсаў “Будзь здаровы, будзь шчаслівы!”. Пасля абмяркоўвалі праблемы правільнага харчавання, эмацыйнай перагружанасці ці, наадварот, голаду, сучаснага чалавека. Курсы будуць доўжыцца тры месяцы.

“Ратрыс” – абрэвіятура. Расшыфроўваецца як “развіваючыя трэнінгі і семінары”. У Беларусі гэты цэнтр існуе ўжо цягам году, а ў Расіі, у Санкт- Пецярбургу, – 3 гады. Мэта дзейнасці цэнтра – даць людзям магчымасць змяніцца да лепшага псіхалагічна і фізічна, у пэўным сэнсе пераадолець сябе, каб зрабіцца больш шчаслівым: навучыцца прыгожа размаўляць, стасавацца з людзьмі…

Сяргей Завалоскін, вядоўца курса:
– Мы займаемся адукацыяй і жадаем, каб чалавек неяк вырашаў свае праблемы, а не заставаўся нашым сталым кліентам.

s-zavaloskin-viadouca-d0b2d0b0d0bbd18bd0bdd0b5d186

Сяргей Завалоскін, вядоўца курса

Наталля Гаўрыленка, дырэктар цэнтра:
– Ідэя тыдня нефармальнай адукацыі і нашага цэнтра у чымсьці супадаюць: развіццё чалавека для паляпшэння яго жыцця.

natalia-haurylenka-dyrektar-centra-d0b2d0b0d0bbd18bd0bdd0b5d186

Наталля Гаўрыленка, дырэктар цэнтра

Мэта падобных семінараў – даць чалавеку магчымасці выбіраць жыццё і паказаць, наколькі розным і прыемным можа яно быць.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM