• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Словы мацней
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
24.01.2017 | Навіны "Будзьма!"

Аксамітны Мятлік у годзе Скарыны

 

У пятніцу, 13-га студзеня ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі (загадчыца Рэгіна Багамолава) паэтычны тэатр “ART.-S”  у працяг свайго 12-гадовага праекту “Святкуйма беларускае!” і насуперак кітайскай, усходняй традыцыі абвясьціў беларускі 2017 год годам Аксамітнага Мятліка, а не Вогненага Пеўня.

Беларускі паэтычна-міфалагічны каляндар ствараецца тэатрам ужо не адзін год. Так, 2009-ы абвяшчаўся годам Багоўкі (“на Беларусі Бог жыве!”), 2010-ы – годам Зялёнай Жабкі, 2011-ы – годам Вогненага Вожыка, 2012-ы – годам Арэхавай Вавёркі, 2013-ы – годам Зорнай Рысі, 2014-ы – годам Срэбнага Бабра, 2015-ы – годам Беласьнежнай Казы, а 2016-ы – годам Чорна-белага Бусла.

Пачалася вечарына ўступным словам аўтараў ідэі, сцэнарыстаў і вядоўцаў – сямейнага трыа Альжбеты, Аксаны і Яраша Малішэўскіх-Спрынчан, у якім натуральна гучалі вершы пра мятлікаў Максіма Багдановіча, Антона Бялевіча і Рыгора Барадуліна.

Вядоўцы расказвалі пра розных прадстаўнікоў гэтай жамяры, што вядуцца на Беларусі, і прызначалі-прадстаўлялі выступоўцаў у іх вобразах. Сама Аксана Спрынчан была за Сенніцу Геру, Віктар Шніп – за Апалона, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан – за Стужку малінавую Ордэнскую, Юрась Нераток – за Бражніка Мёртвую Галаву, Людка Сільнова – за Блакітніцу Ікар, Віка Трэнас – за Жалобніцу, Ірына Клімковіч – за Мнемазіну, Уладзімір Сіўчыкаў – за Адмірала, Максім Клімковіч – за Махаона, Яраш Малішэўскі – за Падалірыя, Людміла Шчэрба – за Павінае Вока Малое Начное, Таццяна Будовіч (Тадора Шпілька) – за Пераліўніцу Вялікую…

Кожны чытаў вершы, сьпяваў песьні, апавядаў легенды ці паданні, расказваў пра пэўныя матыльковыя прыгоды. Акрым усяго Рэгіна Багамолава (Мядзьведзіца-гаспадыня) нагадала гасьцям бібліятэкі, што сёлета адзначацьмуцца 500-годдзе беларускага кнігадруку і 140-годдзе Цёткі, Максім Клімковіч пераказаў сваю казку-жахалку, а аўтар гэтых радкоў падзяліўся зусім не летуценнымі, а таму нечаканымі гісторыям са свайго далёкага ўжо вайсковага жыцьця, якія падхапіў Яраш Малішэўскі.

Але знайшліся на паэтычна-міфалагічным сьвяце месцы і жартам, і калядным песьням з імправізаваным калядаваньнем (у торбу калядоўшчыкаў патрапілі і падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”), і літаратурнаму конкурсу на “матыліную” тэму, і нават “Купалінцы” па-французску. Завершылася вечарына традыцыйнымі калектыўнымі здымкамі на ўспамін фотамастакоў Васіля Кузьмічкіна і Міколы Лінніка.

 

 

 

Уладзімір Сіўчыкаў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Навіны "Будзьма!"

«Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка

Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае цыкл анлайнаў для самых цікаўных гледачоў. Першае чытанне для дзетак адбудзецца...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знакамітыя (не)беларускія ідалы

Пра некалькі вядомых прыкладаў культавай дахрысціянскай скульптуры і іх сакрэты на budzma.by піша гісторык Зміцер Скварчэўскі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў

Кіраўнік БПЦ адказаў на просьбу палітвязня Паўла Севярынца, які прасіў заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, перадае...

Апошнія навіны

    Афіша Навіны "Будзьма!"
    «Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка
    Гісторыя
    Знакамітыя (не)беларускія ідалы
    Літаратура
    Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў
    Грамадства
    Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў
    Грамадства
    Імя, пасада, маёмасць: што будзе лічыцца персанальнымі дадзенымі
    Тэатр
    Спектакль па раману Сашы Філіпенкі «Былы сын» не дазволілі ў Беларусі, прэм'ера адбудзецца ў Кіеве
    Культура
    Фотаздымкамі пінчука зацікавіўся Нацыянальны гістарычны музей
    Грамадства
    Беларусь прызналі чэмпіёнам Еўропы па рэпрэсіях супраць журналістаў — што пра гэта думаюць абітурыенты, якія плануюць паступаць на журфак
    Грамадства
    Freedom to Write Index. Як пісьменнікі інфармавалі свет пра пандэмію
    Замежжа
    Літва спрашчае пераезд супрацоўнікаў кампаній з трэціх краін, у тым ліку з Беларусі
    Культура
    Мастацтва выцінанкі ў Беларусі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства
    У Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава зоатавараў і паслуг «Мирзоо»
    Замежжа
    «Слова „салідарнасьць“ стала мацерным у Расеі», — беларусы Масквы і Піцера пра выкраданьне, рэпрэсіі і дапамогу землякам
    Грамадства
    Мінгарвыканкам: У дзіцячых садках і школах штогод расце колькасць груп з беларускай мовай навучання
    Культура
    Яго ўсе звалі Татам: унучкі — пра аўтара культавага буквара Анатоля Клышку

Афіша

  • 29.04

    Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 24.04 14:00Лекцыя “Такі розны: плыні фемінізму і з чым іх ядуць”
  • 25.04 12:40Sex Education Day
  • 27.04 18:00Бібліятэка лемолага: Віктар Язневіч пра Станіслава Лема
  • 27.04 19:00Спектакль «Тры Жызэлі» на VOKA
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 29.04 19:00Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Назаві мяне па-беларуску!
    • Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    • Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    • Пачалася масавая вакцынацыя ад кавіду. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей
    • Рэвалюцыя, якую зрабіла песня

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM