• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.07.2009 | Навіны "Будзьма!" Культура Адукацыя

Ала Кажэра – узор для настаўнікаў

Літаратурныя сустрэчы з аўтаркай дзіцячых твораў і песняў Алай Кажэра адбыліся 8 ліпеня ў Мінску ў СШ № 44 , 9 ліпеня ў гімназіі № 23 , а таксама у Політэхнічнай гімназіі 10 ліпеня.

Аўтарка расказвае:

– Дзеці больш-менш успрымаюць добра, але чамусьці не ўсе настаўнікі беларускай мовы за беларускую справу, за тое, каб дзеці сапраўды ведалі і паважалі сваю мову.

Вось я пытаюся ў дзяцей: “Хто ведае беларускія вершы?”
Дык з 80-ці дзетак выйшла толькі адна дзяўчынка ды прачытала зусім маленькі вершык.

Я пытаюся ў настаўнікаў: “Чаму так адбываецца?”
А яны мне кажуць: “Дык усяго 2 гадзіны на тыдзень. Не паспяваем зрабіць так, каб дзеці ўсвядомілі інфармацыю”.

Я дзеткам пытанне задала: “Падыміце рукі, хто тут беларус?”
І было вельмі незразумела, чаму падняло рукі працэнтаў трыццаць.
Дык што, вы ўсе астатнія рускія? Ну, паднялося яшчэ крыху рук…

Даўно заўважыла, што чым далей ад вялікага гораду, тым больш беларусаў, якія паважаюць сваю родную мову, сваю культуру. Вершы лепей ведаюць… А гадзіны на беларускую мову, што ў Мінску, што на рэгіёнах, у школе аднолькава даюць..

Я сама ў пачатку свайго жыцця размаўляла на расійскай, бо і маці так размаўляла, і выкладчыцай я была расійскай мовы. Але ўжо ў маладосці пісала вершы. І на расійскай, і на беларускай спрабавала. Дык мне адзін хлопчык кажа: “А на беларускай у цябе лепей атрымліваецца”. Пачала я пісаць толькі на беларускай – і сапраўды лепей. Так я і перайшла на “бабуліну мову”. Бо бабуля размаўляла выключна на беларускай.

А так дзеці ўспрымаюць добра. Амаль усе. Ёсць некаторыя, хто не ведае і ведаць не хоча. Дык як так? – абураецца спадарыня Ала. – Жыве ў Беларусі, а мовы не толькі ведаць не хоча, а наогул не паважае? Нельга так, нічога добрага з гэтых дзяцей не выйдзе…

Павага да сваёй Радзімы, да ўнікальнасці – гэта першае, што трэба ў школах вывучаць. Унікальныя нашая мова, нашая культура, нашая гісторыя. Нідзе такога больш не знойдзеце. І не ў гадзінах справа, а ў дарослых, што пакаленне маладое гадуюць.

Сустрэчы праходзілі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Tweet
Тэгі: Мінск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM