• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
25.11.2020 | Грамадства

Алена Анісім: «У шэсць гадзін раніцы страціла прытомнасць…»

Старшыня ГА “Таварыства беларускай мовы” распавяла “Народнай Волі” пра тое, як апынулася ў бальніцы і як сёння сябе пачувае.

alena-696x480.jpg.jpg

“Трэці дзень знаходжуся ў Бальніцы хуткай дапамогі, – паведаміла Алена Анісім на мінулым тыдні. – Стандартны дыягназ – каранавірус. Як ні асцерагайся, але калі пандэмія разгулялася, то зачэпіць як піць даць.

Маю надзею, што выкараскаюся. Наперадзе шмат розных неабходных спраў. Усім жадаю здароўя. Беражыце адзін аднаго!”

– Я ўжо дома, бо не бачу вялікага сэнсу ляжаць у бальніцы, – кажа Алена Мікалаеўна. – Дзякуй Богу, запалення лёгкіх няма, але хоць дыягностыку зрабілі. Многія людзі сёння наогул не ведаюць, ці хворыя яны, бо трэба прыкласці досыць вялікія намаганні, каб прайсці тэсціраванне ці зрабіць камп’ютарную тамаграфію.

– Калі ў вас з’явіліся першыя сімптомы?

– На мінулым тыдні неяк адчула сябе не вельмі добра, думала, што гэта звычайная прастуда. Але ўжо на наступны дзень прачнулася ў 6 гадзін раніцы і страціла прытомнасць. Дзеці выклікалі хуткую, медыкі, што прыехалі, высветлілі, што ў мяне нізкі ўзровень кіслароду ў крыві.

Была тэмпература больш за 37 градусаў, павезлі ў бальніцу. Урачы сказалі: інфекцыя ёсць, але лёгкія чыстыя. Адным словам, хвароба працякае не ў цяжкай форме.

У той жа час экспрэс-аналіз паказаў, што ў мяне ўжо ёсць антыцелы, хаця мазок на COVID-19 даў станоўчы вынік.

– Як праходзіла лячэнне ў бальніцы?

– Наколькі я зразумела, зараз у бальніцах пры лячэнні каранавіруса ўжо перасталі даваць антыбіётыкі. Прынамсі мне толькі прызначалі ўколы для разрэджвання крыві, трэба было шмат піць вады, каб не было сухасці, і прасілі спаць на жываце.

Увогуле, зараз, калі трапляеш у бальніцу ў цяжкім стане (напрыклад, пацвярджаецца пнеўманія), то 10 дзён лечаць у адной бальніцы, а далечвацца адпраўляюць у іншую. Я была ў Бальніцы хуткай дапамогі, і адтуль некаторых хворых накіроўвалі ў 11-ю бальніцу, калі там былі месцы. Калі не было – прапаноўвалі шпіталь для ветэранаў.

Але калі пнеўманіі няма, то недзе тыдзень чалавека трымаюць пад назіраннем у бальніцы (правяраюць тэмпературу, кантралююць кісларод), а затым можна працягваць лячэнне дома.

– Зараз у бальніцах ёсць праблема з размяшчэннем хворых на каранавірус?

– Думаю, што для кожнай бальніцы вызначана строгая колькасць месцаў для хворых на COVID-19, але відавочна, што наплыў захварэлых ёсць. Не ўсе нават і трапляюць у бальніцы, але многія з тых, у каго лёгкая форма, і самі туды не імкнуцца.

Заўважыла таксама, што многія трапляюць у лякарні пасля таго, як выклікаюць хуткую, бо з паліклінік туды рэдка адпраўляюць.

– Дома таксама працягваеце лячэнне?

– Так, мне выпісалі пэўныя лекі для разрэджвання крыві, іх патрэбна піць каля паўтара месяца.

– Ці прымалі вы ўсе меры перасцярогі да таго, як захварэлі на каранавірус?

– Безумоўна. На працы, у Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук, стараліся дыстанцыравацца, не перасякацца адзін з адным. Былі, натуральна, захварэлыя і ў нашай установе, але я з імі не кантактавала.

Памяшканне пастаянна праветрывалі, маску я заўсёды насіла ў магазінах і грамадскім транспарце, але захварэць можна абсалютна ў любым месцы. Сам не будзеш ведаць, дзе гэта здарыцца.

– Як зараз сябе адчуваеце?

– Слабасць у арганізме, таму нейкай актыўнай працай стараюся не займацца. І па вечарах спіну вельмі круціць, таму, відаць, трэба рабіць уколы, каб зняць боль. Інакш спаць проста немагчыма.

Публікацыя з № 93 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM