• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.12.2020 | Грамадства

Алесь Бяляцкі і «Вясна» атрымалі прэстыжную міжнародную прэмію «За годны лад жыцця – 2020»

Страшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі і арганізацыя сталі першымі беларускімі лаўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award», вядомай як «Альтэрнатыўная Нобэлеўская прэмія». Алесь Бяляцкі і «Вясна» атрымалі ўзнагароду за іх ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 3 снежня ў Стакгольме.


Алесь Бяляцкі атрымаў узнагароду «Right Livelihood Award»
Алесь Бяляцкі на ўрачыстым узнагароджанні «Right Livelihood Award» 

Алесь Бяляцкі: Свет ніколі не будзе мірыцца з масавымі парушэннямі правоў чалавека 

Падчас урачыстага ўзнагароджання праваабаронца Алесь Бяляцкі заўважыў, што ўручэнне гэтай узнагароды адбываецца ў той час, калі ў Беларусі ідзе мірная рэвалюцыя:

«Вось ужо паўгода беларускае грамадства вядзе захапляльную барацьбу за правы чалавека, за дэмакратыю і справядлівасць, барацьбу за права "звацца народам", як казаў наш класік Янка Купала, барацьбу з апошнім дыктарам Еўропы і яго рэжымам, які ён будаваў больш 26 гадоў. І гэтая барацьба не праходзіць без ахвяр».

«У гэты няпросты для нас час прэстыжная прэмія "За годны лад жыцця" з’яўляецца для нас, праваабаронцаў "Вясны", моцнай маральнай падтрымкай. Узнагарода сведчыць, што тое, што мы робім 24 гады дзеля ўстанаўлення справядлівасці ў нашай краіне — гэта правільна і неабходна. Мы расцэньваем уручэнне гэтай прэміі не толькі як прызнанне якасці працы, мы ўспрымаем яе як знак салідарнасці ўсяго дэмакратычнага свету з беларускім народам. І гэта ясны сігнал беларускім уладам пра тое, што свет ніколі не будзе мірыцца з масавымі парушэннямі правоў чалавека і не прыме таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Калі мы не хочам, каб Беларусь ператварылася ў ГУЛАГ, трэба падтрымліваць беларускі народ сёння і цяпер», — прамовіў падчас урачыстага ўзнагароджання Алесь Бяляцкі.

«Мае калегі з "Вясны" таксама падвяргаюцца пераследу за праваабарончую дзейнасць», — адзначыў са сцэны Алесь Бяляцкі.

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» сказаў, што ў адрас цэнтру пастаянна паступаюць пагрозы з боку спецыяльнага падраздзялення міліцыі. Нягледзячы на гэтыя пагрозы, праваабаронцы працягваюць займацца дапамогай рэпрэсаваным.

У 2020 годзе 18 сябраў і валанцёраў «Вясны» траплялі пад арышты і затрымліваліся. У кастрычніку Марына Кастылянчанка правяла ў турме месяц. Трэці месяц сядзіць каардынатарка Валанцёрскай Службы «Вясны» Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк. Іх затрымалі за тое, што яны арганізоўвалі прадуктовыя перадачы для палітычных зняволеных у Мінску. Гэту дабрачынную дапамогу ўлады расцанілі як злачынства. Ім пагражае турэмнае зняволенне да некалькі гадоў.

Алесь Бяляцкі атрымаў узнагароду «Right Livelihood Award»
Алесь Бяляцкі на ўрачыстым узнагароджанні «Right Livelihood Award» 

Лаўрэтка прэміі Насрын Сатудэх: Я цаню глыбіню вашай адданасці прадухіленню парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі 

Абвяшчэнне пераможцаў прэміі, якую часта называюць «альтэрнатыўным Нобелем», адбылося 1 кастрычніка. Акрамя «Вясны» сёлета ўзнагароду атрымалі іранская адвакатка Насрын Сатудэх, амерыканскі актывіст руху за грамадзянскія правы Браян Стывенсан і экаактывістка Лоці Канінгем Рэн з Нікарагуа.

Алесь Бяляцкі ў сваёй прамове, узгадаўшы ўсіх лаўрэатаў прэміі, сказаў, што «усе разам яны зробяць усё, каб зрабіць гэты свет стаў хоць крыху лепш».

Іранскую адвакатку Насрын Сатудэх у 2019 годзе асудзілі да 38 гадоў зняволення і 148 удараў бізуном. Менш замесяц таму яе часова выпусцілі з турмы праз праблемы са здароўем, але пазаўчора было прынята рашэнне вярнуць Насрын назад у турму.

«Прывітанне з Ірана. Карыстаючыся выпадкам, я хачу павіншаваць вас з атрыманнем прэміі "За правільны лад жыцця". Для мяне гонар і радасць атрымаць гэтую ўзнагароду разам з вамі.

Я цаню глыбіню вашай адданасці развіццю грамадзянскай супольнасці і прадухіленню парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі», — напісала адвакатка Насрын Сатудэх з Ірану Алесю Бяляцкаму з нагоды атрымання прэміі.

Глядзець урачыстае ўзнагароджанне прэміі «Right Livelihood Award» у Стакгольме: [Узнагароджванне Алеся Бяляцкага і «Вясны» з 1:09:09]


Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM