• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.02.2019 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Алег Сівагракаў: Трэба станавіцца на абарону “местачковасці”!

– Ці магчыма змяніць жыццё ў правінцыі да лепшага? “Пасядзелкі з мэрам” і “пікнік з паліцыянтамі” – ці магчыма гэта ў Беларусі? Чыноўнікі і дэпутаты – перашкода для пераўтварэнняў альбо важныя хаўруснікі, каштоўны сацыяльны капітал?

Алег Сівагракаў. Фота — Зарына Кандрацьева

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні дае ў сваёй кнізе “100 крокаў да ўстойлівага развіцця нашага мястэчка” Алег Сівагракаў. Фактычна, кніга, выдадзеная ў межах “Школы мэраў”, якая адбывался па рэгіянальнай праграме “Разам да справы” – гэта зборнік карысных парадаў для лакальных актывістаў па-за межамі Мінска ды іншых буйных гарадоў, плён шматгадовай працы аўтара.

Дамо слова самому спадару Алегу.

– Чаму вы абралі “мястэчка” як універсальную лакацыю для кнігі? Не баіцеся клішэ “местачковасці” ў негатыўным сэнсе?

– Не, не баюся. У нас на Беларусі цяпер такі цяжар цэнтралізму, манаполія кіравання “зверху”… “Местачковасць” настолькі прыгнечаная, што трэба станавіцца на яе абарону. І таму для мяне негатыўны сэнс тут знікае. Тым больш што кніжка напісаная праз прызму “думаем глабальна, дзейнічаем лакальна” (арыенцір, узяты на ўзроўні ААН).

– Ці ёсць тут і цяпер у Беларусі ідэальнае мястэчка-эталон, дзе працуюць апісаныя вамі ў кніжцы падыходы?

– Мне падабаецца мястэчка Жалудок – там мы разам з мясцовым актывам здзейснілі некалькі праектаў, вынікі якіх выкладзеныя ў кніжцы. У час “Мотальскіх прысмакаў” – Моталь. У час “Ганненскага кірмашу” – Зэльва. Драўляныя вулачкі Смілавічаў, ліштвы Лепеля… Каб і праўда неяк аб’яднаць разам! Вось тады б атрымаўся эталон. Але ў агульным плане я не за “эталоны”, а за шматцвецце розных месцаў, розных падыходаў.

“Чацвёра сыноў дапамагалі па гаспадарцы, а пасля раз’ехаліся”. Пра сельскі актывізм, які выратуе вёску

– Вельмі красамоўны прыклад з ксяндзом Булькам, які прадаў магнітафон і набыў гравію, каб засыпаць яміны на дарозе. Ці мусяць пераўтварэнні адбывацца за асабісты кошт, за кошт ахвяры аднаго чалавека? Гэта правільна?

– Асабісты ўнёсак – вельмі важны чыннік. Амаль заўсёды ён самы эфектыўны, без залішніх бюракратычных момантаў, без утрымання штату кантралёраў. У такім разе і сродкі ідуць менавіта туды, куды трэба. Калі б у нас было сапраўднае мясцовае самакіраванне, то шлях паміж выдаткаваннем і выкарыстаннем сродкаў значна скараціўся б.

Адначасова трэба кантраляваць сродкі і разам з дзяржавай удзельнічаць у прыняцці рашэнняў па іх выкарыстанні. Мы павінныя добра ведаць, куды ідуць нашы падаткі. Чаму не ў наша мястэчка? Хто прыняў такое рашэнне? Чаму не прынялі да ўвагі нашу прапанову? Ці парупіўся наш кандыдат аб нашай тэрыторыі, супольнасці? Дык, можа, трэба замяніць нядбайнага неактыўнага дэпутата? Я б хацеў, каб мая кніжачка спрыяла ўзнікненню такіх думак.

– Вы пішаце пра безліч добрых справаў – ад стварэння альпійскай горкі да аднаўлення ратушы ці фрагментаў фартэцыі. Хто гэтым мае займацца непасрэдна? Прыезджыя валанцёры ці мясцовыя жыхары? Як матываваць першых і другіх?

– Як кітайцы кажуць,“няважна, якога колеру кот, галоўнае, каб ён лавіў мышэй”. Тое ж і з развіццём тэрыторый. Чым больш розных гульцоў спрычыніцца да гэтай справы, тым лепш. І матывацыі ў розных людзей і арганізацыяў розныя. Узмацніць такую матывацыю можна праз стварэнне неабходных умоваў, магчымасцяў (пачынаючы з месца, дзе могуць сустракацца ініцыятыўныя людзі). Перадумова для заахвочвання – дыялог. Трэба разабрацца, хто якія мэты ставіць, як уяўляе вынік.

Вокладка кнігі Алега Сівагракава “100 крокаў да ўстойлівага развіцця нашага мястэчка. Нататкі для эксперта, актывіста мясцовай супольнасці, дэпутата, мэра”

– Ці магчымыя ўсе гэтыя пераўтварэнні ў сітуацыі не выбарнай мясцовай улады (мэры і губернатары)? Ідэі пра “пасядзелкі з мэрам на лаўцы”, “пікнік з паліцыянтамі” гучаць выдатна, але ці рэальна гэта ў нас?

– Трэба пачынаць (ці вяртаць страчанае), і чым хутчэй, тым лепей. А ці спрабавалі вы гэта зрабіць? Чаму лічыце, што вам адмовяць? Нават калі вынікам ёсць адмова, а можа, і не адна, пра гэта можна напісаць у сеціве, у фэйсбуку, абмеркаваць, вынесці праблему на “белы свет”, каб улады таксама ўбачылі.

Бо як нічога не рабіць і не спрабаваць, табе ў кожны момант могуць цалкам справядліва зрабіць закід: “Дык вы ж нічога не прапаноўвалі і не пыталіся. Чаго тады хочаце?..” І цяпер ужо, напрыклад, “пасядзелкі з мэрам” (хоць, як вы слушна кажаце, у нас пакуль мэры не зусім сапраўдныя – не выбарныя), на маю думку, дзе-нідзе магчымыя. Заўсёды ёсць больш адукаваныя, разумныя, больш сучасныя, цывілізаваныя чыноўнікі, якія час ад часу таксама думаюць не толькі пра кар’еру, але і пра місію.

– Чыноўнікі і мясцовыя дэпутаты – перашкода ў такой дзейнасці ці карысны сацыяльны капітал, які можа дапамагчы?

– Я ўжо часткова адказаў на гэтае пытанне. Я схільны спрабаваць супрацоўнічаць. Тым больш што сёння мы маем сітуацыю, калі на мясцовым узроўні, у вёсках і мястэчках на ўладных пасадах, дэпутатамі працуюць людзі, якія нават пры сур’ёзных зменах у сацыяльна-палітычнай сістэме “зверху” застануцца аднымі з самых адукаваных, актыўных і паважаных людзей, якія зацікаўленыя ў развіцці сваіх мясцовасцяў. І яны будуць рабіць сваю справу далей, прычым, мяркую, эфектыўней, чым цяпер.

Прэс-клуб у Віцебску: “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва” – 17 лютага

– Калі вы пішаце пра стратэгію ўстойлівага развіцця, то ставіце “развіццё малога бізнесу” на першае месца. Чаму?

– Па-першае, калі атрымаўся такі акцэнт (дзякуй, што заўважылі!), то, напэўна, у наступных выданнях кніжкі трэба будзе неяк збалансаваць змест на карысць комплекснага падыходу. А па-другое, малы бізнес – гэта тое, чаго нам сапраўды не хапае для развіцця мястэчак. На гэтую праблему неаднойчы звярталі ўвагу ўдзельнікі шматлікіх сустрэчаў, якія мы ладзім у розных раёнах краіны.

Малы бізнес вельмі патрэбны. Але як яго падштурхнуць, што можна зрабіць менавіта на мясцовым узроўні – вось тут пачынаюцца праблемы. І таму я паспрабаваў даць некалькі варыянтаў магчымай працы на гэтым шляху. І я працягваю працаваць над гэтым пытаннем. Ёсць і сумны гістарычны момант, звязаны з вынішчэннем у беларусаў прадпрымальніцкіх здольнасцяў праз раскулачванне, сацыялістычную барацьбу са спекулянтамі, абмежаванні для прыватных гаспадарак, знішчэнне муніцыпальнай уласнасці і да сёння – слабую прасунутасць прадпрымальніцкіх ідэй ў сістэме адукацыі… Таму звяртаю на гэта ўвагу.

Алег Сівагракаў сярод удзельнікаў ток-шоў пра сельскі актывізм на сядзібе Марцінова Гусь” у вёсцы Малая Люцынка.

– “Рабі добрыя справы і кажы пра гэта” – ці мусяць актывісты пераўтварэнняў быць сціплымі? Альбо варта казаць пра зробленае на ўвесь свет?

– Ёсць такі жартаўлівы выраз: “Сціпласць – шлях да невядомасці”. А для сённяшніх пераўтварэнняў у Беларусі вельмі важна, каб пра перамены, карысныя справы, цікавыя падзеі, крэатыўныя ўчынкі ведала як мага больш людзей. Актывістам-пачаткоўцам вельмі важна адчуваць сябе часткай вялікай супольнасці аднадумцаў, паплечнікаў. Таму давайце казаць пра зробленае на ўвесь свет! Пішыце і мне, таму што я маю намер працягваць пачатую працу, і вашы ідэі і справы могуць быць уключаныя ў пашыранае выданне “200 крокаў”, і “500…” І так мы абавязкова дойдзем!

Гутарыў Алесь Кіркевіч

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM