• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
20.10.2016 | Літаратура Спорт

Аліна Талай за ноч «праглынула» Марціновіча, а цяпер чытае біяграфію Клінтан

Лёгкаатлетцы Аліне Талай нядаўняя Алімпіяда ў Рыа не прынесла нічога добрага — адно расчараванне. Прайшоў месяц, і Аліна нечакана для многіх матэрыялізавалася ў амерыканскай Фларыдзе, дзе пачала падрыхтоўку да новага сезона. Тарас Шчыры з Tribuna.com звязаўся з дзяўчынай і пагутарыў з ёю аб прозе Віктара Марціновіча, любові да матацыклаў і зразумеў, што сыходзіць з спорту без алімпійскага медаля Талай не збіраецца.

Tribuns.com

У размове закранулі не толькі аспекты спартыўнага жыцця, але і любоў Аліны да кніг.

«Нядаўна, дарэчы, у мяне з’явілася кніга «Возера радасці» Віктара Марціновіча, — кажа яна. — Мяне гэты твор так зацягнуў, што за адзін вечар, пад гарбату, усю кнігу прачытала. Хтосьці з літаратурных крытыкаў раман разграміў, але мяне ён зацікавіў. Бо што для чытача галоўнае ў кнізе? Жаданне дачытаць яе да канца і даведацца развязку. Я не чытаю для таго, каб чытаць. Жаночыя раманчыкі, Дашу Данцову ці яшчэ каго-небудзь з гэтай катэгорыі чытаць не буду. У мяне паступова выпрацаваўся літаратурны густ, і я акуратна стала ставіцца да таго, што чытаць, што ўкладаць у сваю галаву. Зараз у свеце вельмі шмат разнастайнай інфармацыі. І часам ад яе варта сябе агароджваць.

— Памятаеш як пачала вучыць беларускую мову?

– Напэўна, яшчэ да школы.

– У дзіцячым садку?

– А я не хадзіла ў садок. Мне бацькі з мовай дапамагалі дома. Мяне звычайна пакідалі на апеку бабуль і дзядуляў. Але з-за таго, што я не хадзіла ў садок, праблем у зносінах з дзецьмі не адчувала. Я да 20 гадоў жыла з бацькамі ў інтэрнаце аршанскага завода прыбораў аўтаматычнага кантролю. У нас на паверсе велізарны калідор, і мы ўвесь час на ім гулялі з хлопцамі. Гэта быў наш вялікі дзіцячы сад. І я не шкадую, што вырасла ў інтэрнаце. Сустрэла там сваіх добрых сяброў, з якімі да гэтага часу кантактую. Бацькі, дарэчы, там і цяпер жывуць. Яшчэ працуюць. Бацька – кантралёрам на заводзе, маці — у медкаледжы.

– Чытаеш кнігі на англійскай мове?

– Так, вось нядаўна набыла аўтабіяграфію Хілары Клінтан, кандыдата ў прэзідэнты ЗША. У Амерыцы ў лістападзе адбудуцца выбары, і я хачу пазнаёміцца з гэтым чалавекам, ведаць, што ў іх за там бачанне свету з Белага дома. А што? Мне цікава.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

valiancina_shauchenka
Краіна

Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю

Рух нацыянальнага Адраджэння першай чвэрці ХХ стагоддзя, нацыятворчыя працэсы на руінах Расійскай імперыі ўзнялі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай

«Пра многіх пісьменнікаў ходзяць самыя неверагодныя чуткі», — загадкава пасміхаецца паэтка Раіса Баравікова. Выдумкі...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом

Гурт «Разьбітае сэрца пацана» выйшаў на волю пасьля 15-дзённага арышту за канцэрт на закрытай вечарынцы. Хлопцы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM