Выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (ЕГУ), кіраўнік Інстытута гістарычных даследаванняў Алесь Смалянчук распавядае пра бакалаўрскую праграму «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія», якая працуе ў межах ЕГУ.
«Наша Ніва»: Сп.Алесь, заканчваецца чарговы навучальны год у ЕГУ. Якім ён быў для бакалаўрскай праграмы «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія»?
Алесь Смалянчук: Сёння можна падводзіць толькі папярэднія вынікі. Навучальны год у універсітэце доўжыцца з кастрычніка па пачатак ліпеня, а летняя сесія будзе даволі напружанай. Адбудзецца першы ў ЕГУ выпуск бакалаўраў гісторыі…
Але ўжо зараз можна канстатаваць, што праграма «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» прайшла даволі няпросты этап станаўлення, і з’яўляецца адной з найбольш цікавых і эфектыўных праграм універсітэту. Найлепшым аргументам на карысць гэтага з’яўляюцца студэнты… Сярод іх вылучаецца група тых, хто атрымлівае другую вышэйшую адукацыю. І справа не толькі ў вучэбных поспехах. Увесь тэкст.