• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.03.2018 | Гісторыя

Алеся Фурс: «Дзякуючы сэмінарыі Барыса Кіта даведаліся сапраўдную гісторыю, гімн і Пагоню!»

На канале halasy («Галасы стагоддзя») новая сэрыя: Алеся Фурс (Умпіровіч). 

Кароткі зьмест: Настаўніцкая сэмінарыя Барыса Кіта — Падчас улады «саветаў». Падпольле. Прысяга. Арышт — Пацукі. Гіпноз — Суд. Лягеры — Разам з Ларысай Геніюш — Камісія па рэабілітацыі. Вызваленьне.


 

Алеся Фурс (Умпіровіч) (11 студзеня 1925 году ў вёсцы Азярава Відзаўскага раёну (цяпер Браслаўскі раён) — 19 жніўня 2017 году, Паставы) — сябра Глыбоцкай групы моладзевай падпольнай арганізацыі Саюз беларускіх Патрыётаў (СБП). Вязень савецкіх канцэнтрацыйных лягераў з 1947 па 1956 год.

У 1943 годзе, падчас вучобы ў Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі, уступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў (СБП) — падпольную патрыятычную моладзевую арганізацыю.

25 сакавіка 1946 году для цырымоніі прыняцьця прысягі сяброў СБП на вернасьць Беларусі Алеся намалявала «Пагоню». У 1948 годзе дзяўчыну арыштавалі, судзілі, і яна атрымала 25 гадоў зьняволеньня ў Мардовіі. Бацьку Алесі савецкія ўлады прысудзілі 10 гадоў зьняволеньня за тое, што ня выдаў сваю родную дачку, але пасьля зьдзекаў савецкіх карнікаў ён здолеў пражыць у няволі толькі некалькі гадоў.

У лягеры сябравала зь вядомай беларускай паэткай Ларысай Геніюш.

Пасьля сьмерці Сталіна тэрмін зьняволеньня быў скарочаны да 10 гадоў.

Пасьля вызваленьня ў 1956 годзе выйшла замуж за сябра Глыбоцкай філіі СБП Антона Фурса. Сям’я жыла ў Казахстане, дзе нарадзіліся сын і дачка. У вольны час Алеся Фурс займалася маляваньнем, завочна скончыла Маскоўскі народны ўнівэрсытэт мастацтваў.

У 1982 годзе сям’я Фурсаў вярнулася на радзіму, пасялілася ў Паставах. Алесю Фурс рэабілітавалі 23 лістапада 1992 году.


 

«Галасы стагоддзя» — гэта сьведчаньні людзей, якія жылі ў час нялюдзкіх рэжымаў — фашызму і сталінізму. Галоўная іх віна — яны любілі Беларусь і Свабоду.

Сэрыя відэаінтэрвію «Галасы стагоддзя» — гэта простыя аповеды складаных і трагічных лёсаў удзельнікаў і сьведкаў тых падзеяў. Маленькія фрагмэнты лёсаў вялікіх людзей Беларусі ствараюць мазаіку Краіны, якую Савецкі рэжым хацеў зьнішчыць. Яны перажылі тыя жахлівыя рэжымы і ціха сыходзяць ад нас у лепшы сьвет, але іх галасы будуць гучаць, пакуль жыве Беларусь!

Канал “halasy” «Галасы стагоддзя»

 

 

Грамадская ініцыятыва «VivaFutura»

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM