• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.07.2017 | Літаратура

Андрэй Хадановіч прадставіў новыя вершы ў музеі Коласа

Культурная пляцоўка «Арт сядзіба» працягвае ладзіць акустычныя канцэрты з паэтычнай часткай пад назвай «Acoustic Sun Fest». Чарговая такая імпрэза прайшла 20 ліпеня ў дворыку музея Якуба Коласа. На ёй выступілі гурты «Бачу ўпершыню», ZnaROCK і :B:N:, а таксама паэты Дар’я Бялькевіч і Андрэй Хадановіч.

«Бачу ўпершыню» цяпер граюць у якасці дуэта Алеся Снега і Уладзіслава Лепяшынскага. Хлопцы прадставілі некалькі кавераў у беларускім перакладзе і аўтарскую музыку. Накірунак гурта можна вылучыць як лёгкі акустычны ідзі-поп.

Маладая паэтка Дар’я Бялькевіч прыймала ўдзел у фестывалі «Вершы на асфальце», «Мистецького фестиваля “Ї”» (Украіна). Яна аргнізоўвае вечары для паэтаў-пачаткоўцаў «ART JAM» і  конкурс «Рухавік», намінант на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў». У дзяўчыны даволі моцныя і кранальныя вершы на сучасныя праблемы маладых людзей. Некаторыя з іх не маюць назвы, бо аўтарка знаходзіцца ў пошуках і нават просіць слухачоў дапамагчы надаць назву ім.

Гурт ZnaROCK не выступаў у акустыцы больш за год. На апошнім сваім канцэрце хлопцы сказалі, што больш граць увогуле не будуць. Але не, зайгралі. Знакамітыя «Мама, я эма» і «Новы iPhone» прагучалі ў аналагавым фармаце.

 Перад выступам Андрэя Хадановіча паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч распавяла пра кампанію па збору сродкаў на кніжную серыю «Амерыканка». Праект аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі ХХ і ХХІ стагоддзя. У межах кампаніі будзе праводзіцца шэраг цікавых мерапрыемстваў. Падрабязней — тут.

Па прызнанні Андрэя Хадановіча, ён некалькі гадоў амаль не пісаў вершаў. І пару месяцаў таму да паэта прыйшло натхненне. Нават па дарозе на імпрэзу кіраўнік ПЭН-цэнтра напісаў новы твор.

Калектыў «Без назвы», як інакшт завецца :B:N: даволі рэдка пачуеш у акустыцы. Атрымліваецца зусім іншае гучанне.  Хлопцы і закрывалі канцэртную праграму.

Павел Аксіновіч, Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM