• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.02.2016 | Музыка

Антон Мацулевіч cпрадзюсаваў два трэкі Fall Out Boy (аўдыё)

Першы беларус, які быў намінаваны на “Грэмі”, вяртаецца на Радзіму, каб далей граць з улюбёнай камандай IQ48 і пісаць сваю музыку.

http://img.tyt.by/620x620s/n/kultura/08/c/12750329_1666082723641197_946883869_n.jpgАнтон, вядомы ў амерыканскім шоў-бізе пад імем Tony Fadd, гэтым разам паехаў у Амерыку на запрашэнне арганізатараў цырымоніі “Грэмі”, дзе ён сёлета намінаваўся як аўтар найлепшай рэп-песні года. Цягам месяца прабывання там беларускі музыка таксама наладзіў шмат карысных кантактаў і ўрэшце пазнаёміўся непасрэдна з рэперам Fetty Wap, які выканаў трэк “Trap Queen”, што прынёс поспех і яму самому, і Антону як аўтару музыкі. Дагэтуль яны трымалі сувязь праз пасярэднікаў. “Мяне вельмі ўразіла цырымонія “Грэмі”, асабліва выступы Кендрыка Ламара, Адэль, а таксама Эліса Купера разам з Джоні Дэпам. Пазнаёміўся з Фэці. Нармальны хлопец! Пра Беларусь ён мяне не пытаў, бо геаграфіяй не асабліва цікавіцца. Затое пагутарылі наконт далейшых планаў аб супрацы ды абмяняліся кантактамі”, – сказаў Антон у каментары для Budzma.by

З поспехаў беларуса за мяжой таксама можна вылучыць супрацу з зоркамі эма-панку Fall Out Boy. Яны выдалі альбом “Make America Psycho Again”, куды ўвайшлі перапрацоўкі песень з іх арыгінальнага альбома “American Beauty/American Psycho”, запісаныя з запрошанымі гасцямі. Антон зрабіў два аўтарскія рэміксы на песні “Аmerican Psycho” i “Favourite record”, які выканаў амерыканскі хіп-хоп выканаўца ILoveMakonnen.

У Мінск з Лос-Анжэлеса Антон вяртаецца 2 сакавіка. Ён працягне рыхтаваць новы альбом з гуртом IQ48, дзе грае на бубнах, а паралельна займацца сольнай творчасцю. Наступныя свае замежныя рэлізы ён пакуль не анансуе, але ўпэўнівае, што матэрыял напрацаваны вельмі цікавы.

 

Сяргей Будкін

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM