• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.11.2017 | Гісторыя

Антысавецкі фальклёр: Хавайцеся, бальшавікі, бо Нілёнак блізка!

Станіслаў Булак-Балаховіч. Братам Нілёнкам у Вяліскім паўстаньні дапамагалі і балахоўцы

Беларуская народная творчасьць пра камуністычную эпоху не безасабовая, яна зьберагла імёны канкрэтных гістарычных постацяў. З прыпевак і показак добра відаць, на чыім баку народная сымпатыя.

Паўлюк і Іван Нілёнкі

У Вяліжы дождж ідзе,
А ў Віцебску сьлізка,
Хавайцеся, бальшавікі,
Бо Нілёнак блізка.

Запісаў беларускі пісьменьнік Юрка Віцьбіч, удзельнік і дасьледнік антыбальшавіцкіх паўстаньняў, у сваім родным Вяліжы (цяпер у складзе РФ). Браты Паўлюк і Іван Нілёнкі зь вёскі Вароніна — адны з кіраўнікоў Вяліскага антыкамуністычнага паўстаньня дзясяткаў тысяч сялянаў і мяшчанаў у лістападзе 1918 г. Паўстанцы мелі сувязь з аддзеламі С. Булак-Балаховіча. Паўстаньне патапілі ў крыві бальшавікі рукамі аддзелаў ЧК.

Станіслаў Булак-Балаховіч

Ой-жа і сынкі былі ў бацькі Булака,
Ой-жа і коні былі ў бацькі Булака!
Там, дзе праляталі тыя птахі-коні,
Тры гады трава не расла.

Паводле Юркі Віцьбіча

Едзе, едзе продразьвёрстка,
Ужо вёска блізка,
А на самым першым возе
Едзе камуністы.

Едзе, едзе камуністы,
У равольвар сьвішча —
Хавай, баба, хлеб ды сала,
Жыта на гарышча!

Цьвіце, цьвіце чарамшына,
А ў ёй балахоўцы —
Парубалі продразьвёрстку
Маладыя хлопцы.

Бяжыць, бяжыць камуністы,
Сэрца занялося,
Балаховец бомбу кінуў —
Усё і сканчылося!

Генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч узначальваў Асобны атрад БНР, зьдзейсніў Палескі паход 1920 г. Продразьвёрстка — бальшавіцкая сыстэма канфіскацыяў харчу ў сялян. Песьню сьпявалі ўдзельнікі „Талакі“ ў БССР у сярэдзіне 1980-х.

Юрка Лістапад

Юрка Лістапад

Юрка Лістапад

Студэнт-іншаземец здае ў БДУ беларускую мову, а ягоны сябра-беларус падказвае з аўдыторыі на мігі.

Экзамэнатар:
— Першы месяц году?
Сябра трасецца як ад холаду.
Іншаземец:
— Студзень!
— Добра. Восьмы месяц?
Сябра імітуе рухі сярпом.
— Жнівень!
— Добра! Адзінаццаты месяц?
Сябра кідае ліст на падлогу.
— Лістапад! – радасна кажа студэнт. Тут заходзіць сакратар парткаму і, пачуўшы „Лістапад!“, ад жаху траціць прытомнасьць.
Студэнт, засумняваўшыся ў ранейшым адказе, прыглядаецца да партыйнага чыноўніка:
— Падзень? Не, ужо трупень…

Паводле пераказу Сяргея Крапівіна. Юрка Лістапад — адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну БНР 1920 г. Пэдагог, пісьменьнік. Арыштаваны ГПУ ў 1925, расстраляны ў 1938. Пакуль няма зьвестак, каторая вэрсія гэтай спэцыфічна беларускай показкі была перш — „унівэрсытэцкая“ палітычная ці агульнавядомая непалітычная.

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM