• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.11.2015 | Адукацыя

Апошні тыдзень прыёма заявак на адукацыйную праграму Лятучага ўніверсітэта!

5 снежня сканчаецца набор на курсы Лятучага ўніверсітэта і ў Школы Магістраў Гульні.

ABGEHOУ гэтым годзе ў адукацыйнай праграме Лятучага ўніверсітэта значныя інавацыі. За пяць гадоў працы мы атрымалі не толькі вялікі досвед і шырокае кола слухачоў. Усе гэтыя гады мы знаходзіліся ў пошуку новага зместу адукацыі, які адпавядае ідэі сучаснага Універсітэта. У гэтым накірунку мы пільна ўглядаемся ў феномен “гульні”.

Мы гуляем ва Універсітэт, мы будуем яго як сваю прастору мыслення, якая дазваляе ствараць новыя сэнсы, шукаць адказы на падставовыя пытанні.

Дадатковую ступень у структуры адукацыі Лятучага ўніверсітэта створаць Школы Магістраў Гульні.

Мы ведаем Magister ludi з твораў Германа Гесэ. У Касталіі магістры стваралі новую культуру, якая б магла пераадольваць стан “фельетоннай эпохі”. І фантастычнай Касталіяй гэты пошук не скончаны. Сёння нам у Беларусі трэба знайсці сваё рашэнне, сваю форму мыслення і ладу жыцця.

Школы Магістраў Гульні разлічаны на невялікія групы, якія ў шчыльнай камунікацыі з Настаўнікамі – беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі – будуць супольна займацца інтэлектуальнай працай.

Усе Школы разлічаны на два з паловай гады: са студзеня 2016-га па травень  2018-га года.

Кожная з іх прадугледжвае сваю праграму, якая будзе ўключаць як засваенне агульных курсаў Лятучага, так і працу ў індывідуальных фарматах, асабістых для кожнай школы.

Увага! Вы можэце стаць удзельнікам толькі АДНОЙ з школаў!

  • Школа Гісторыі ідэяў разгарне выбудову інтэлектуальнага кантэксту, звязкі традыцыі і сучасных умоваў мыслення на памежжы гісторыі філасофскай думкі, інтэлектуальнай і культурнай гісторыі.Кіраўнік Школы – Ігар Бабкоў

  • Метадалагічная школа прапануе засваенне, развіццё і практыкаванне сучасных формаў супольнага мыслення і выбудовы будучыні праз практыку і развіццё ідэяў. Кіраўнікі Школы – Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская

  • Школа ВКЛ звернецца да спадчыны, каб пераўтварыць веды пра мінуўшчыну ў актуальны жывы падмурак цяперашняга самаразумення, культуры і пабудовы будучыні. Кіраўнік Школы – Алег Дзярновіч.

  • Школа сацыяльна-філасофскай аналітыкі  паглыбіцца ў выбудову сацыяльнага ўяўлення пра беларускае грамадства, стварэнне тэкстаў, у якіх схопліваецца сучаснасць. Арганізатары Школы – супольнасць “Беларускай Філасофскай прасторы”

Каго мы чакаем у Школы Магістраў Гульні?

Кожная Школа вызначае сваё кола адмыслоўцаў, якім прапануецца “прасунуты” узровень і супраца ў вызначаным накірунку.

Агульнымі патрабаваннямі з’яўляюцца амбіцыі і гатоўнасць да новага тыпа адукацыі. Вам спатрэбіцца развітае ўяўленне, каб ствараць новыя сэнсы і практыкі; устаноўка “Думаць Беларусь” (накіраванасць на “практыку мыслення” і “практычнае мысленне”); вольны час і лад жыцця, які дае магчымаць ставіць вялікія задачы; арыентаванасць на прыняцце ідэяў і прынцыпаў супольнага стварэння новага Універсітэта.

Як трапіць?

“Школы Магістраў Гульні” прадугледжваюць  фармаванне невялікіх працоўных груп. Кожная Школа будзе праводзіць набор па асабістых крытэрах, звязаных з тэматыкай і адпаведным тыпам інтэлектуальнай практыкі. Пасля падачы заяўкі з Вамі звяжацца адміністратар і прызначыць час сумоўя.

Што ў выніку?

Заканчэнне Школы будзе адзначацца стварэннем  індывідуальнай ці групавой працы, якая прадэманструе здольнасць да самастойнай творчай інтэлектуальнай практыкі і дазволіць чальцам калегіюма Лятучага ўніверсітэта назваць выпускнікоў калегамі. У выніку паспяховага заканчэння Школы выпускнікам будзе наданы тытул “Магістар Гульні”, што запачаткуе новую генерацыю мысляроў і стваральнікаў Беларусі.

 

У новай праграме Лятучага ўніверсітэта застаецца таксама і ўжо традыцыйны адукацыйны фармат –

курсы, якія ствараюць прастору для індывідуальнага руху па вольнай траекторыі.

Першы ўзровень адукацыі дае магчымасці для засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практыках, знаёмства  з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.

У гэтым годзе плануецца восем курсаў. Яны прадстаўляюць арыгінальныя беларускія філасофскія канцэпцыі, а таксама прапануюць разабрацца з метадамі працы з мінулым і традыцыяй – як інтэлектуальнай, так і стылёвай. Асобную групу ствараюць курсы, у якіх будзе адбывацца герменэўтычная праца з тэкстамі, якія задаюць падмурак беларускай і еўрапейскай культуры.

Курсы будуць адбывацца са студзеня па чэрвень 2016 года.

  • Мысленне. Ад філасофскага здумлення да практычнай катэгарычнасці (У.Мацкевіч)

  • Майстэрня Свамовы: Мысьліць па-беларуску (М.Баярын)

  • Праца з мінулым. Шлях гістарыяграфіі (Г.Сагановіч)

  • D4: Вобраз і стыль (М.Анемпадыстаў)

  • Гісторыя беларускай думкі ў кантэксце еўрапейскага мыслення (І.Бабкоў)

  • Школа Бібліі (І.Дубянецкая)

  • Тэхнікі сімбалічнай інтэрпрэтацыі (П.Баркоўскі)

  • Глабальныя праблемы паўсядзённасці. Актуальныя дыскусіі ў еўрапейскай супольнасці (В.Бабровіч)

Гэтыя курсы адкрыты для ўсіх, хто шукае новых сэнсаў, мае пытанні і праблемы, гатовы да зменаў у сабе і ў свеце. Узрост, адукацыя і прафесія не маюць абмежаванняў. Здольнасць да ўдзелу вызначаецца гатоўнасцю да супольнага мыслення і адпаведнасцю ўзроўню, які задае выкладчык.

Каб трапіць на курсы, трэба падаць заяўку. Заяўляцца можна на любую колькасць курсаў, пры гэтым варта разлічваць  свае фізічныя і інтэлектуальныя сілы і магчымасці.

Па заканчэнні курсаў вы не атрымаеце дыпломаў ці пасведчанняў. Але вы зможаце знайсці Настаўніка ці “сваё кола”. Гэтая праца можа стаць важным крокам у Вашай жыццёвай ці адукацыйнай траекторыі. Тое, што Вы атрымаеце, – ёсць абсалютна Ваш здабытак і залежыць ад Вашай адказнасці і магчымасці скарыстацца ўмовамі і асяродкам для развіцця.

 

Калі Вы жадаеце ўзяць удзел у новай праграме Лятучага ўніверсітэта, неабходна падаць ЗАЯЎКУ да 5 снежня.

Больш падрабязна даведацца пра новыя магчымасці адукацыйнай праграмы можна будзе падчас прэзентаціі праграмы, якая адбудзецца 13 лістапада.

 

Трохі перафразуючы Джулію Пеймон-Джонс, можна сказаць, што “думаць пра непамыснае і рабіць неверагоднае – гэта вялікая прывілея”.

Гэта прывілея маладосці, якая яшчэ не заціснута ў “дарослыя” рамкі таго, што магчыма і немагчыма.

Гэта прывілея свабодных людзей, якія могуць дазволіць сабе “зрабіць усё не так”.

Гэта прывілея спозненых, калі лепш распачаць новае, чым даганяць. Гэта прывілея рэфлексіўных, якія бачаць крызу

існуючага і гатовы “паставіць” на тое, што можа прыйсці замест.

Гэта прывілея амбітных.

Да сустрэчы!

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM