• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.03.2018 | Літаратура Мастацтва

Апошняя кніга Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі” будзе перавыдадзена з дапамогай краўдфандынгу

12 сакавіка пачалася кампанія ў падтрымку новага выдання кнігі выбітнага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”. Гэта захапляльнае падарожжа ў Беларусь праз гісторыю і сучаснасць колераў.

Галоўная выява кампаніі

Дызайнерскі альбом “Колер Беларусі” стаў апошняй вялікай працай Міхала Анемпадыстава. Ён спалучае ў сабе візуальную і літаратурна-даследчую частку, ствараючы эфект поўнага пагружэння ў колеравы свет Беларусі.

Чаму ў беларускай традыцыйнай культуры амаль няма апісанняў зімовых краявідаў і снегу? Як звязаны чырвоны колер з развіццём тэхналогій? Што яднае шэры і зялёны? Чаму «красным» у Беларусі называлі зялёны колер? І ўрэшце – якім ёсць колер Беларусі? Адказы на гэтыя пытанні – не проста забаўныя цікавосткі, гэта падставы для прафесійнай працы. Для архітэктараў, дызайнераў, мастакоў і краязнаўцаў гэта новая веда. Яна дае магчымасць уключаць сваю працу ў гістарычны кантэкст, прастору культуры і мясцовы ланшафт, чаго сёння так моцна бракуе ў стварэнні гарманічнага асяроддзя. Але гэты альбом не толькі для прафесіяналаў, ён дае новы погляд на нашую паўсядзённаяць і ўпадабанні, на саміх сябе і сваю культуру.

Кніга стала завяршальным этапам шматгадовай працы аўтара і была выдадзена ў 2017 годзе абмежаваным накладам, які адразу разышоўся сярод знаўцаў і прыхільнікаў творчасці Міхала Анемпадыстава. У кнізе апісаныя сем колераў, якімі “пафарбаваная” беларуская культура: белы, чорны, чырвоны, сіні, шэры, залаты і зялёны. Кожны “энцыклапедычны артыкул” праілюстраваны дзясяткамі фота, дзе зафіксаваная прысутнасць колера ў прыродзе і ў матэрыяльнай культуры.

Дызайнерскі альбом ужо паспеў стаць каштоўным артэфактам сучаснай беларускай культуры, дзе ў непаўторным стылі аўтара, які мы ведаем па Народнаму альбому і распрацоўцы вобразаў шэрагу ўплывовых культурніцкіх кампаній,  адбываецца пошук Беларусі.  Гэты праект дае магчымасць усім жадаючым замовіць кнігу і стаць уладальнікам унікальнага выдання, створанага геніяльным сучаснікам, які заўчасна пакінуй нас.

Кампанія распачалася 12 сакавіка на краўдфандынгавай платформе Ulej.by. Плануецца выдаць кнігу тыражом 500 экземпляраў. Краўдфандынгавая кампанія працуе па прынцыпе перадзамовы:  падтрымаўшы праект, чытачы атрымаюць кнігу па нізкім кошце. Адзін асобнік будзе каштаваць 40 рублёў. Пры замове некалькіх экзэмпляраў кошт будзе меншым. Да ўдзелу запрашаюцца таксама асобы і кампаніі, якія гатовыя выступіць спонсарамі, каб кніга магла патрапіць у бібліятэкі, культурніцкія ўстановы і публічныя прасторы.

Вокладка кнігі

Краўдфандынгавая кампанія арганізавана Лятучым ўніверсітэтам у партнэрстве з кнігарняй “Логвінаў”. Па словах арганізатараў кампаніі, яны імкнуцца зрабіць дасяжнай для шырокага кола прафесійную і выкшталцоную працу з традыцыяй. Гэта ўнікальны падручнік, які дазваляе на вербальным і невербальным узроўні засвоіць частку малавядомай беларускай культуры.

Кампанія дазволіць яшчэ раз прадставіць Міхала Анемпадыстава як чалавека культуры, што ўяўляў і ствараў беларускую ідэнтычнасць і стыль з простых рэчаў: словаў і гукаў, вобразаў і фактуры, колераў і ўпадабанняў, гісторыі і сучаснасці.

“Да нас часта звяртаюцца з пытаннем,  дзе можна набыць “Колер Беларусі”, і гэтая кампанія – выдатная магчымасць атрымаць кнігу для ўсіх прыхільнікаў творчасці Міхала Анемпадыстава,” – кажуць арганізатары. “Апроч таго, мы разлічваем, што кніга стане вядомай і запатрабаванай як шыкоўная прэзэнтацыя нашай краіны і культуры. Гэта стылёвы і адначасова змястоўны падарунак тым, хто гатовы да падарожжа ў Беларусь”.

Кампанія будзе ісці да 25 красавіка.  Падтрымаць кампанію і перадзамовіць кнігу можна тут.

Глядзіце таксама:

Міхал Анемпадыстаў: Колер як феномен культуры (уступ)

«Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава: Белы

«Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава: Чорны

«Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава: Чырвоны

Галоўнае, што трэба ведаць пра кнігу “Колер Беларусі”

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM