• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.01.2017 | Рэлігія

Апостальскі нунцый: Мы працуем над візітам Папы разам з беларускім урадам

Каб візіт Папы ў Беларусь адбыўся, Ватыкан павінен пераканацца, што яго прыезд будзе ўсімі аднолькава станоўча ўспрыняты, заявіў у эксклюзіўным інтэрв’ю БелаПАН апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

«Візіт Папы — з’ява, якая павінна прымнажаць любоў, гармонію, мір, усё самае станоўчае, што можа прачуць абсалютна кожны чалавек у гэтай краіне — не толькі каталікі, але і ўсе іншыя хрысціяне, мусульмане, атэісты і гэтак далей, — падкрэсліў дыпламат. — Гэта павінна быць з’явай, што ўмацоўвае братэрства людзей, але не павінна быць чымсьці, што можа раздзяліць людзей, з-за чаго могуць узнікнуць канфлікты і нязгода».

«Я ведаю, што паміж людзьмі рознай веры ў Беларусі гістарычна панаваў мір і гармонія. Але Папа, калі ён наведае Беларусь, прыедзе не проста як прыватная асоба або біскуп Рыма. Ён з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, суб’ектам міжнароднага права, таму яго візіт у любую краіну свету мае міжнародны кантэкст», — сказаў Пінтэр. Толькі пасля таго як будзе ўладжанае гэтае пытанне, можна будзе пераходзіць да тэхнічных дэталяў арганізацыі візіту, дадаў кіраўнік дыпмісіі Святога пасаду.

«Як я ўжо заяўляў, для мяне гэты візіт з’яўляецца прыярытэтнай задачай, — падкрэсліў ён. — Я ведаю, наколькі важная гэтая падзея для краіны, каталіцкага касцёла, беларусаў у цэлым і нават для ўсяго Усходне-Еўрапейскага рэгіёна. Для мяне прыярытэтам з’яўляецца рабіць усё, што ў маіх сілах, каб гэты візіт адбыўся. Мы працуем над гэтым пытаннем разам з беларускім урадам і ведамствамі Ватыкана».

Арцыбіскуп Пінтэр сказаў, што яму ўжо даводзілася займацца арганізацыяй прыёму пантыфіка. «Я быў у Парыжы, калі Папа Бенедыкт павінен быў прыехаць у Францыю, у мяне ёсць вопыт у гэтай, трэба сказаць, нялёгкай справе, якая тэхнічна займае не менш за паўгода. Але мяне не палохае гэтая перспектыва, я рады ёй», — запэўніў ён.

Апошні раз Габар Пінтэр сустракаўся з Папам Францыскам у пачатку жніўня 2016 года, за два тыдні да свайго прыезду ў Беларусь, яны шмат гаварылі пра Беларусь.

«Папа нагадаў пра сваю сустрэчу з беларускім прэзідэнтам і ўсе тыя пытанні, якія яны тады абмяркоўвалі. Папа казаў мне пра сваю асаблівую любоў да каталіцкага касцёла ў Беларусі. Ён вельмі добра ведае, што беларускія каталікі ў мінулым многае перажылі. Мы размаўлялі з ім аб тым, якія шчырыя ў Беларусі вернікі. Пантыфік з вялікай радасцю адгукнуўся аб той актыўнасці, якую праяўляе касцёл у Беларусі, а таксама аб добрых адносінах паміж касцёлам і праваслаўнай царквой у гэтай краіне», — сказаў дыпламат.

БелаПАН

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

valiancina_shauchenka
"Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!

Віктар Марціновіч разважае на budzma.by пра стужку «Дарагіе таварышчы» Андрона Канчалоўскага Я стаўлюся да расійскага кінематографа гэтаксама, як і вы. Уласна, з 1986, калі Таркоўскі скончыў...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Беларусь у адным з вядомых рэйтынгаў Numbeo страціла адразу 98 месцаў па паказчыках бяспечнасці ў свеце. Што цікава, паводле дадзеных гэтага ж агенцтва, Мінск займае перадапошняе месца ў Еўропе ў той жа катэгорыі. Наша...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення

У мінулым пратэсным годзе ў суверэннай гісторыі Беларусі быў пастаўлены рэкорд па распачатых крымінальных справах, наўпрост ці ўскосна звязаных з перадвыбарчай кампаніяй і яе вынікамі....

Апошнія навіны

    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • Як судзілі Святлану Алексіевіч

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM