• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.03.2018 | Замежжа

Архітэктар беларускай царквы ў Лёндане створыць мэмарыял ахвярам таталітарызму ў Брусэлі

Праект Цзыўя Со, які перамог у конкурсе на стварэньне эўрапейскага мэмарыялу ахвярам таталітарызму ў Брусэлі
Праект Цзыўя Со, які перамог у конкурсе на стварэньне эўрапейскага мэмарыялу ахвярам таталітарызму ў Брусэлі

Брытанскі архітэктар Цзыўай Со, вядомы як аўтар беларускай драўлянай царквы ў Лёндане, выйграў адбор на стварэньне першага агульнаэўрапейскага мэмарыялу ахвярам таталітарызму ХХ стагодзьдзя – перадае Радыё Свабода. На праект яго натхніў мэмарыял у Хатыні.

Конкурс ладзіцца Плятформай эўрапейскай памяці і ўсьведамленьня (Platform of European Memory and Conscience). У ім спаборнічалі 39 удзельнікаў. 28 сакавіка журы назвала пераможцаў.

Цзыўай Со прапанаваў разьмясьціць у цэнтры Брусэля мэмарыял з павялічаных лістоў арыштаваных і дэпартаваных людзей з розных краінаў. Для гэтага будуць выкарыстаныя павялічаныя копіі сапраўдных лістоў. У цэнтры плошчы будзе стаяць стальная панэль з наступным надпісам: «Пад бэтонным падмуркам захаваныя лісты Ахвяраў Таталітарызму і іхных блізкіх». Ён будзе перакладзены на розныя мовы.

«Натхнеьне прыйшло ад мэмарыялу ў беларускай Хатыні і „Музэю туфляў на ўзьбярэжжы Дуная“ ў Будапэшце», — сказаў Цзыўай Свабодзе.

Цзыўай Со
Цзыўай Со

Архітэктар даўно ведаў пра мэмарыяльны комплекс Хатынь, але ўпершыню наведаў яго ў сьнежні 2017 года падчас свайго апошняга візыту ў Беларусь. Яго ўразіла, што ў Хатынь была правезеная зямля з розных спаленых вёсак. У сваім праекце Цзыўай замяніў зямлю лістамі з розных краінаў і на розных мовах.

«Канцэпцыя заключаецца ў тым, каб сабраць лісты ахвяраў і раскідаць іх у Брусэлі. Хай лісты распавядаюць гісторыю самі», — сказаў Цзыўай.

Ён ужо cкантактаваўся са шматлікімі арганізацыямі і прыватнымі асобамі, якія валодаюць лістамі арыштаваных і дэпартаваных людзей. Агулам Цзыўай Со мае базу ў 40 тысячаў лістоў ахвяраў таталітарных рэжымаў. У гэтым ліку ёсьць і некалькі лістоў зь Беларусі. Па словах архітэктара, ён не адмовіцца, калі яму яшчэ дашлюць лісты рэпрэсаваных зь Беларусі.

Паводле Со, арганізатары конкурсу запрасілі яго да ўдзелу пасьля таго, як даведаліся пра ягоны праект беларускай царквы ў Лёндане.

Конкурс адбываўся на ананімнай падставе, калі журы ня ведала, каму належыць той ці іншы прапанаваны да разгляду праект. У склад журы ўвайшлі камісар Эўразьвязу па адукацыі, культуры, моладзі і спорце Тыбор Наўрачыч, сусьветнавядомы брытанскі архітэктар лорд Норман Фостэр ды іншыя.

Мэмарыял разьмесьціцца на плошчы Жана Рэя у цэнтры Эўрапейскага кварталу ў Брусэлі. Ён мусіць быць скончаны ўжо сёлета да 23 жніўня. Гэта Дзень памяці ахвяраў таталітарызму.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM