• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.01.2021 | Краіна

Беларусы ўвайшлі ў 2021 год з арміяй беспрацоўных

У краіне ёсць два спосабы падліку беспрацоўных — адміністрацыйны, і методыка, заснаваная на падыходах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), пішуць banki24.by. Першы метад дае вельмі аддаленае ўяўленне пра сапраўдны стан рынку працы, а вось другі ўжо бліжэй да рэальнасці.


001.jpg

На ўлік Мінпрацы і сацабароны трапляюць толькі тыя людзі, якія самастойна прыйшлі на біржу працы і былі зарэгістраваныя чыноўнікамі як беспрацоўныя. Гэта значыць, нават калі вы з’явіліся ў органы сацыяльнай абароны, вам лёгка могуць адмовіць у прызнанні беспрацоўным, калі вы не падпадзеце пад крытэры, якія прапісалі чыноўнікі.

Пасля можна папросту страціць статус афіцыйнага беспрацоўнага — дастаткова ігнараваць грамадскія працы, а таксама прапанаваныя варыянты працаўладкавання (напрыклад, калі вакансіі падаюцца вам не па профілі, а чыноўнікі ўпэўненыя, што гэта не так). Дый сама дапамога па беспрацоўі ў Беларусі — зневажальна нізкая, нармальна існаваць на яе нельга. Гэта ўсяго 1-2 базавыя велічыні (29-58 BYN з 2021 года). Зразумела, што мала хто пагодзіцца на такія «выгадныя» ўмовы.

Таму органы сацыяльнай абароны нязменна паказваюць экстрэмальна нізкія ўзроўні беспрацоўя. У прыватнасці, на канец лістапада 2020-га на ўліку беспрацоўных знаходзіліся толькі 8,4 тыс. чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,2%.

Зусім іншая справа — методыка МАП. У гэтым выпадку ўлічваецца меркаванне самога чалавека. Ужо некалькі гадоў запар у краіне праводзяцца выбарачныя абследаванні па пытаннях занятасці. Выбарка збіраецца так, каб максімальна дакладна адлюстроўваць структуру насельніцтва. Тым самым мінімізуюцца магчымыя памылкі.

Апытанні ў Беларусі праводзяць раз у квартал — у лютым, маі, жніўні і лістападзе. У Расіі гэта робяць часцей — кожны месяц.

Беспрацоўнымі па міжнароднай методыцы ў РБ прызнаюцца людзі ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў, якія не маюць пастаяннага занятку, але актыўна яго шукаюць і гатовыя прыступіць да працы ў бліжэйшы час (на працягу тыдня).

Па выніках абследавання ў 4 квартале ўзровень беспрацоўя склаў 4,1% ад працоўнай сілы. У пераліку на людзей гэта 208,5 тысяч чалавек. Іншымі словамі, беспрацоўе па крытэрах МАП больш чым у 20 разоў вышэй, чым адміністрацыйнае па ўліку Мінпрацы і сацабароны.

Характэрна, што з 3 квартала ўзровень беспрацоўя ў 2020 годзе вышэй, чым у 2019-м. Гэта пацвярджаецца як абсалютнымі ацэнкамі колькасці беспрацоўных, так і ўзроўнем беспрацоўя ва ўсёй рабочай сіле.

Абследаванне ў 4 квартале дазволіла скласці дэмаграфічны партрэт беспрацоўнага. Гэта чалавек сярэдняга ўзросту 39,5 года, аднак доля моладзі 16-30 гадоў сярод беспрацоўных усё ж вялікая — 33,6%. Сярэдні час пошуку працы складае 7,8 месяца. Пры гэтым 20,9% беспрацоўных шукаюць працу больш за год (гэта называецца працяглым беспрацоўем).

Радыё Рацыя

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку

Справу прадстаўніка горадзенскага андэграўнду Ігара Банцэра пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 3 сакавіка....

valiancina_shauchenka
Тэатр

Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль

Ад рэдакцыі. Раніцай да нас прыйшоў чалавек у аранжавай робе, з характэрным сіняватым колерам твару і, блішчучы залатым...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы

«Загадкавыя рэйсы» павінны стымуляваць унутраны турызм — у Аўстраліі забароненыя выезды за мяжу. Аўстралійская...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як масоны змагаліся за Беларусь

Гісторыя тайных таварыстваў і сакрэтных арганізацыяў налічвае шмат стагоддзяў. Адным з найбольш знаных падобных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку
    Тэатр
    Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль
    Замежжа
    Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы
    Гісторыя
    Як масоны змагаліся за Беларусь
    Гісторыя
    Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»
    Грамадства
    «Усё што цяпер адбываецца у беларускім грамадстве ўяўляецца мне як фаза парадаксальнага сну соцыума»: Зміцер Вайноўскі пра фатаграфію, пратэсты і тое, што будзе далей
    Грамадства
    У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
    Адукацыя
    Тартускі ўнівэрсытэт абвясьціў конкурс на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусы свету пратэстуюць супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах
    Грамадства Гісторыя
    «Ня наш гарадавы» — першае «міністэрства ўнутраных спраў» зьявілася ў беларусаў у ХVIII стагодзьдзі
    Гісторыя
    Фотафакт. У Беларусі будавалі дубовыя дарогі
    Грамадства Літаратура
    Затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка
    Тэатр
    «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    • Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM