• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.05.2018 | Грамадства Тэатр

Асаблівыя дзеці і беларусацэнтрычны Дастаеўскі

Сямейны інклюзіўны тэатр “і” прэзентаваў у Мінску першы ў гісторыі беларускага тэатра 3D-спектакль

Пра інклюзіўны тэатр “і” кампанія “Будзьма беларусамі!” пісала неаднаразова: спектакль “Аднойчы ў вялізным горадзе” стаў пятай прэм’ерай ад тэатра, дзе поруч выступаюць звычайныя дзеці і дзеці з асаблівасцямі. Разбіраемся, у чым унікальнасць новай пастаноўкі, што такое 3D-тэатр, і ці проста дзецям стварыць пастаноўку па матывах Дастаеўскага.

“Гэтым разам у нашым спектаклі апроч дзяцей узялі ўдзел іх бацькі, а таксама прафесійныя акторы і хор 10-й музычнай школы, — кажа кіраўніца тэатра Ірына Пушкарова. — Да таго ж мы ўзялі за аснову апавяданне Дастаеўскага “Хлопчык у Хрыста на ёлцы” і дадалі ў яго беларускага каларыту”.

Насамрэч, найменш “дзіцячага” пісьменніка, чым Дастаеўскі, складана знайсці — пра гэта казалі нават ягоныя сучаснікі, прачытаўшы каляднае апавяданне пра хлопчыка, які замярзае на вуліцы вялікага горада і трапляе на “ёлку да Хрыста”. Тым цікавей было ўбачыць беларускае пераўвасабленне Дастаеўскага: важнай часткай спектакля сталі беларускія традыцыйныя калядныя спевы, калыханкі і, уласна кажучы, сама беларуская мова.

З цягам часу, пасля таго як тэатр “і” прадставіў свае апошнія спектаклі, стала цяжка казаць пра яго як пра тэатр для дзяцей з асаблівасцямі: інклюзія насамрэч робіць цуды, і на сцэне Палаца прафсаюзаў мы бачым сур’ёзны тэатр, які не адрозніваецца ад іншых.

“Аднойчы ў вялікім горадзе” — яшчэ і першая 3D-пастаноўка ў гісторыі беларускага тэатра — экранаванне сцэны і аб’ёмныя “заднікі” ствараюць нязвыклы для тэатральнай сцэны эфект. Пры гэтым “Аднойчы…” вельмі лёгка адаптаваць пад любую сцэну, таму паказваць спектакль можна ў любым горадзе.
На прэм’еру ў Мінску сабралася 600 чалавек — той выпадак, калі адміністрацыя Палаца была вымушаная выстаўляць дадатковыя крэслы.

“Для нас вельмі важна і надалей працаваць з тэатрам “і”, — кажа Мікалай Брэдзелеў, прадстаўнік кампаніі velcom, якая ўжо два гады супрацоўнічае з тэатрам, — мы сталі своеасаблівай часткай гэтай вялікай сям’і, таму плануем і далей распрацоўваць разам з тэатрам інклюзіўную супольнасць. Да таго ж нам важна падтрымліваць беларускамоўныя праекты”.

Чым далей плануе займацца тэатр? Ад сённяшняга дня калектыў пачынае працу над новай пастаноўкай па п’есе Кастуся Жыбуля — хлопчыка з асаблівасцямі, які ўжо стварыў разам з тэатрам спектакль “Чыгунка”. Да таго ж цяпер тэатр вядзе перамовы з нідэрландскім інклюзіўным тэатрам Kazou, з якім плануе супольны праект.

Таксама ў планах тэатра паказаць “Аднойчы ў вялікім горадзе” на іншых пляцоўках — і раім не прапускаць, бо такога яскравага, беларусацэнтрычнага і зусім не змрочнага Дастаеўскага вы наўрад ці дзе яшчэ ўбачыце.

Мікалай Левертаў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM