• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.07.2017 | Грамадства

“Асмалоўку зносіць не будуць, цяпер мы самі ёй зоймемся”

Мінскія ўлады адмовіліся ад зносу квартала пасляваеннай двухпавярховай забудовы — Асмалоўкі. Такое рашэнне агучыў падчас паседжання наконт праекта забудовы Асмалоўкі галоўны архітэктар горада Павел Лучыновіч.

Як удалося ўратаваць квартал і што з ім будзе далей, гаворым у студыі з прадстаўніком ініцыятыўнай групы па абароне Асмалоўкі Андрэем Эзерыным.

Прапануем найлепшыя цытаты з размовы.

Пра ўплыў на гарадскія ўлады

“Было шмат памылак, якія не ўлічыў аўтар праекта дэтальнага планавання. Яшчэ раней падаваліся дакументы, каб Асмалоўцы надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Па законе там не можа адбыцца нешта сур’ёзнае. На пазітыўнае рашэнне паўплывалі два моманты: моцны грамадскі выбух і несур’ёзны праект забудовы, па мерках мінулага стагоддзя”.

Пра далейшы лёс Асмалоўкі

“Гэта не канчатковая, але істотная для нас перамога. Трэба ладзіць сур’ёзны архітэктурны конкурс і там прапаноўваць свае рашэнні. Але не такія простыя рашэнні, як у адхіленым праекце”.

Пра “старыя каробкі” і рамонт дамоў

“Адзін з нашых жыхароў правёў тэхнічнае абследаванне свайго дома. Стан дома аказаўся задавальняючым. Насамрэч ніякага аналізу дамоў агулам не было. Зусім нядаўна мы размаўлялі з класікам беларускай архітэктуры Іванам Жураўлёвым. У Германіі такія ж перакрыцці, як у Асмалоўцы, стаяць па 200 гадоў. Тыя, хто робіць там цяпер рамонт, гэта ведаюць”.

Пра статус каштоўнасці

“Мая мэта — каб Асмалоўка набыла статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Мы разам з грамадскім ваб’яднаннем “Гісторыка” працуем над стварэннем мененджмент-плана. Каб захаваць Асмалоўку і даць ёй новае жыццё. Мяркую, праз месяц-два гэтая праца будзе завершаная, і мы прадставім грамадскасці дакументы”.

Пра тое, як уратаваць свой раён ад зносу

“Калі мы пачыналі нашую справу, мы сказалі адно аднаму, што яна безнадзейная. Нас было трое, і мы пачыналі з кансалідацыі. З суботнікаў, з фестываляў. Моцным інструментам сталі сацыяльныя сеткі. З цягам часу вакол нас пачало пашырацца кола журналістаў. Нас падтрымала каля 20 розных ініцыятыў. Трэба пачынаць з малога, а пасля пашырацца, знаёміцца з людзьмі, ладзіць акцыі”.

Пра забудову старога Мінска

“Дзяржаўная машына вельмі кансерватыўная. Канцэпцыя мінулага стагоддзя — гэта гандлёвыя цэнтры, шырокія дарогі. Яна сыходзіць, але вельмі інертна. Патрэбны нейкі час, каб зразумець, што мы жывем у “зялёнае” стагоддзе”. Асобныя кіраўнікі ўжо зразумелі, што трэба мяняць падыход”.

Арцём Мартыновіч, Еўрарадыё

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Па слядах аднаго здымка

Год таму да 95-годдзя «Маладняка» на першай старонцы лістападаўскага нумара «ЛіМа» было надрукавана легендарнае фота з І Усебеларускага з’езда пісьменнікаў, дзе ёсць выявы амаль усіх сяброў літаратурнай суполкі. З таго...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты

У сярэдзіне кастрычніка “Віцебск для мяне” супольна з заводам “Вістан”, адміністрацыяй Чыгуначнага раёна Віцебска, аддзелам архітэктуры і аддзелам культуры гарвыканкама аб’явілі конкурс на стварэнне эскіза для самай вялікай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Мэр Вільні — літоўцам: Хопіць абурацца, што беларусы лічаць гісторыю ВКЛ і сваёй

«Найбліжэйшая геаграфічна да Вільні сталіца — Менск — яшчэ больш аддаляецца ад нас. Гэта мусіць непакоіць нашу вонкавую палітыку значна больш, чым цяпер», піша мэр літоўскай сталіцы Рэмігіюс Шымашус — паведамляе...

valiancina_shauchenka
Тэатр

«Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў крутыя драматургі

За штодзённымі справамі і клопатамі не ўсе аматары тэатра заўважылі, што на небасхіле беларускай драматургіі заззяла новая зорка — Віталь Каралёў. Яго п’есы перамагаюць на фестывалях і конкурсах, іх ставяць...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Па слядах аднаго здымка
    Мастацтва
    Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты
    Замежжа
    Мэр Вільні — літоўцам: Хопіць абурацца, што беларусы лічаць гісторыю ВКЛ і сваёй
    Тэатр
    «Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў крутыя драматургі
    Навіны "Будзьма!"
    “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    Маё права
    Як абмежаваць кіберпрастору і ці трэба гэта?
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    Гісторыя
    500 гадоў «інтэграцыі» ў адной мапе
    Грамадства
    Што рабіць, калі да вас у хату завітаў «бэтмэн»? Як ратуюць кажаноў
    Афіша Тэатр
    Акторы мінскага інклюзіў-тэатра запрасілі на свой спектакль галівудскіх актораў
    Кіно
    Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі
    Грамадства
    Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз
    Літаратура Беларуская мова
    Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак
    Літаратура
    Віктар Марціновіч: «Я непажаданы сын беларускай літаратурнай тусоўкі»
    Грамадства
    Як частаваць птушак правільна?

Афіша

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 10.12 20:00Зимний вечер с The Apples
  • 11.12 14:00Зімовы сон у Мастацкім музеі: Дзіўныя гісторыі пра “Рускі імпрэсіянізм”
  • 11.12 20:00Блюз от EIGHTANDOUT в TNT Rock Club!
  • 12.12 18:00Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў
  • 12.12 18:30Дикая лекция: Болотные истории
  • 12.12 19:00Крама. Канцэрт у падтрымку запісу новага альбому
  • 12.12 20:00Зимний вечер с Квартирником!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Чаго чакаць ад 8 снежня
    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    • Дзе і як адсвяткаваць Каляды дзеткам і дарослым

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM