«Загадкавыя рэйсы» павінны стымуляваць унутраны турызм — у Аўстраліі забароненыя выезды за мяжу.
Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла «загадкавыя рэйсы » з невядомым пунктам прызначэння, пра які пасажыры даведаюцца толькі пры пасадцы. Пра гэта паведамляе Esquire са спасылкай на CNN.
Аднадзённыя туры паступяць у продаж 4 сакавіка. Вылеты будуць ажыццяўляцца з Брысбена, Сіднэя і Мельбурна 27 сакавіка, 18 красавіка і 1 мая адпаведна. Кожны з палётаў будзе доўжыцца каля двух гадзін, падарожжа разлічана на адзін дзень.
Пры гэтым у пасажыраў падчас рэйса будзе магчымасць адгадаць, куды яны накіроўваюцца, паколькі траекторыя палёту будзе адлюстроўвацца на экранах у спінках крэслаў. Авіякампанія таксама дала некалькі падказак загадзя: рэйсы з Брысбена падыдуць аматарам «вясковай гасціннасці», вытанчаных страў і віна; самалёты з Сіднэя накіруюцца ў тропікі, турысты змогуць паабедаць на пляжы; рэйсы з Мельбурна падыдуць аматарам адпачынку на прыродзе і фермерскіх рынкаў.
Квіткі эканомкласа будуць каштаваць 737 аўстралійскіх даляраў. Квіткі бізнэс-класа абыдуцца ў 1570 аўстралійскіх даляраў.
Qantas хоча, каб «загадкавыя рэйсы » далі працу супрацоўнікам і падтрымалі мясцовых тураператараў. У Аўстраліі да сярэдзіны чэрвеня дзейнічае забарона на паездкі за мяжу. Жадаючым выехаць за мяжу трэба атрымаць дазвол МУС.