• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.10.2018 | Літаратура

Бабруйскі пісьменнік зладзіў двухмесячны марафон – для беларушчыны і Гіёма Апалінэра

Прысвечаны літаратурны марафон «беларуска-літвінскаму» класіку французскай літаратуры Гіёму Апалінэру.

jpg_apollinaire-atelier-picasso.-automne1910

З 17-га верасня, кожны дзень, Анатоль Санаценка выкладвае ў сваім блогу на «Бабруйскім кур’еры» са спасылкай у «Фэйсбуку», па адным вершы Гіёма Апалінэра.

Справа ў тым, што дзевятага лістапада спаўняецца сто гадоў з дня смерці гэтага выдатнага паэта, празаіка, драматурга, тэарэтыка літаратуры, які прыдумаў паняцце «сюррэалізм».

Пачаўся літаратурны марафон з першай паэтычнай кнігі Апалінэра – «Бестыярыюм, або Картэж Арфея» (1911 г.). У ёй 30 невялікіх вершаў – паэтычных «подпісаў» пад гравюрамі французскага мастака таго часу Рауля Дзюфі.  На гравюрах Дзюфі – звяры, казуркі і міфічныя істоты. Трыццаць істот, 30 вершаў –  «бестыярыюм» або «картэж» Арфея.

Сярод публікуемага будуць, у тым ліку, такія творы, што ніколі не перакладаліся – ні на беларускую, ні на рускую мовы.

На сёння ўжо апублікаваны ўвесь «Бестыярыюм». Наперадзе – вершы розных гадоў – ад «класічных» па форме да «авангардных» верлібраў.

Апалінэр злучыў у французскай, еўрапейскай літаратуры 19-е і 20-е стагоддзі. Зрабіў «мост» паміж традыцыяй і наватарствам. Можна сказаць, сваёй творчасцю ён адкрываў «эру» свабоднага верша ў еўрапейскай літаратуры.

«Гіём Аполлнер – важны для беларушчыны паэт, фактычна «наш чалавек у Парыжы», – кажа Анатоль Санаценка. –  І – гэта маёй любімы паэт, – яшчэ з часоў юнацтва. Таму я і заняўся перакладам на беларускую мову менавіта яго паэтычных твораў. У цяперашні час такіх ужо каля 80…».

Працягнецца Літаратурны марафон прынамсі да 9-га лістапада.

Даведка:

Анатоль Санаценка шмат гадоў з’яўляецца галоўным рэдактарам ​​«Бабруйскага кур’ера», а таксама – сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра. Ім выдадзена сем кніг вершаў і прозы.

Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (Вільгельм Альберт Уладзімір Аляксандр Апалінарый Вонж-Кастравіцкі), гады жыцця: 1880-1918, паходзіў з беларускага шляхетнага роду. Яго маці, Анжаліка Кастравіцкая, была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся паэт і дзе прайшло яго дзяцінства.

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM