• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
08.10.2018 | Мастацтва

Банкет на сьметніку і яшчэ пяць нахабных праектаў скандальнага мастака Руслана Вашкевіча

Мастак Руслан Вашкевіч разам з паплечніцай Алінай Саўчанкай

Карузьлік пазяхае, на сьметніку балююць, а на «Талацэ» зьбіраюць подзьвігі. Скандальны мастак Руслан Вашкевіч разам з паплечніцай Алінай Саўчанкай наведалі горадзенскі Цэнтар гарадзкога жыцьця зь лекцыяй «Выклік і непадпарадкаваньне». Яны расказалі пра свае сьмелыя, а часам нахабныя праекты – піша Радыё Свабода.

Руслан Вашкевіч — прадстаўнік беларускага актуальнага мастацтва, мастак, аратар. Жыве ў Менску, 52 гады.

Руслан называе Аліну арт-ідэолягам і чальцом каманды, якая складаецца толькі зь іх дваіх. Аліна мяркуе, што Руслан — адзіны чалавек у краіне, які гатовы глядзець проста ў вочы праблемам і вырашаць іх. Разам яны працуюць трэці год.

Задача лекцыі — праясьніць свае мэтады дзейнасьці, каб стаць бліжэй да аўдыторыі ў эпоху інфармацыйнага шуму, «каб не засталося магчымасьці трактаваць нашыя ўчынкі няслушна».

1. Карузьлік пазяхае

Выстава ў Нацыянальным музэі, «якая напаўняла старыя сьцены новым сэнсам». Туды Вашкевіч прыцягнуў бярвёны даўжынёй 2-3 мэтры; душавую кабінку зь фігурай аголенай чырвонай дзяўчыны, якая сьпявае ў душы; фігуру шэрага мастака, які траціць зрок, разам з жоўтым трусам.

«На вуліцы стала цікавей, чым у музэі. Музэй пачаў змагацца за ўвагу».

Сярод экспанатаў выставы была ажыўленая праца «Партрэт прыдворнага карлы Сэбастыяна Мора» Вэляскеса. Блазен ажыў на шасьці палотнах. На кожнай чарговай выяве ён усё больш заплюшчвае вочы і адкрывае рот. На апошняй карціне ва ўвесь рот пазяхае.

«Карла ня проста пазяхаў. Гэта ўвогуле 3D-мадэль. Я паказаў яго з усіх бакоў, спрабуючы пераадолець пасіўнасьць карціны…

У карціны ёсьць шанс уплываць на нашу рэальнасьць. Ёсьць карціны, якімі закрываюць дзірку ў сьцяне. Я спрабаваў гэта зьмяніць. Пазяханьне перадаецца нават на фізіялягічным узроўні. Усё ж такі мастацтва можа ўмешвацца ў жыцьцё. Чалавек можа нават некантралявана пачухаць нос».

2. Карціна на могілках і ня толькі

«Гастролі» карціны, героі якой напружана глядзяць не на гледача, а на тое, што не відаць чалавеку.

«Я зрабіў перапынак у працы, абцёр вяхоткай пэндзаль і кінуў яе на падлогу. Пайшоў запарыць гарбату, а калі вярнуўся, убачыў, што яны ўтаропіліся на анучку. І зразумеў, што ўсё, на што яны глядзяць, напаўняецца звышсэнсам».

Пэрсанажам карціны вырашалі паказваць розныя рэчы са штодзённасьці. Вялізнае палатно 3 на 2 мэтры ставілі і фатаграфавалі ў месцах, не прызначаных для выставы: у гіпэрмаркеце, стрыптыз-клюбе, моргу, на могілках, у царква, вязьніцы.

«Я хацеў паставіць гледача ва ўразьлівае становішча, падпарадкаванае, залежнае ад карціны… Тое, што адбываецца ў майстэрні, у сьвеце мастацтва, вобразаў, нашмат больш зразумелае і каштоўнае, чым сьвет рэальнасьці. Ён падаецца непаўнавартасным і надта эскізным».

«Гэтая карціна пераступіла законы карціннасьці. Яна выйшла ў сьвет. Яна пакінула сьцены галерэі. Нам сталі дазваляць нешта рабіць. Але ўвогуле ў штодзённасьці гарадзкое асяродзьдзе не гатовае ўспрымаць мастацтва прамым кантактам».

3. «Перамога над сонцам»

Каманда Вашкевіча ў Віцебску аднавіла некалі абсурдную і малазразумелую опэру «Перамога над сонцам», якая мела заданьне зламаць тое, што было да яе. Яе вырашылі зрабіць яшчэ больш абсурднай, яшчэ больш нахабнай, яшчэ больш шчырай.

«Зноў пра гняздо рэвалюцыі, пра амаладжэньне сэнсаў, пра гэты дух свабоды, пра гэтую ўсёдазволенасьць, якую мы самі сабе можам дазволіць, незалежна ад установак міністэрства».

Для ўдзелу ў опэры мастак запрасіў інвалідаў па зроку.

«Нам здаецца, што мы глядзім і ўсё разумеем. А гэтыя людзі па паху, па слыху, па памяці прамацваюць сьвет нашмат больш дакладна…

Маім сябрам, якія кепска бачаць, хітраваць ня трэба. Уявіць чорны квадрат або перамогу над сонцам, або паразу сонца для іх больш шчыра і зразумела».

Аўтары праекту шукалі, дзе невідушчыя змогуць зраўняць свае пазыцыі зь відушчымі. Як відушчых паставіць ва ўразьлівае становішча побач зь невідушчымі.

Вырашылі зрабіць дыскатэку «зь бясконцым дэбільным сьвятлом, калі ты не адчуваеш сьценаў, падлогі, столі, шалёныя рытмы, нізкія басы».

Усё адбывалася ў залі зь белымі сьценамі, дзе ішоў рамонт, зь мінімальнымі дэкарацыямі. Працавала дым-машына. Дзея пачыналася канфэрэнцыяй запрошаных культуролягаў і мастакоў. Ішлі абмеркаваньні. Побач школьны ансамбаль у пэўны момант пачаў настройваць інструмэнты. Яны перашкаджалі размаўляць, ажно музыка заглушыла ўсё.

Пачалася дыскатэка. На танцпол выйшлі невідушчыя. Яны ўзялі ініцыятыву на сябе. Сталі хэдлайнэрамі імпрэзы. Яны адчулі рытмы, і іх ня трэба было ўпрошваць. Папярэдне ім сказалі проста не саромецца і рабіць, што хочуць. Астатнія мастакі і крытыкі стаялі ля сьценкі і не разумелі, што адбываецца. Невідушчыя зрабіліся настолькі нахабнымі, што сталі запрашаць на танец нясьмелых мастакоў.

У трэцім акце зьявіліся амапаўцы.

«Віцебскі АМАП у поўным рыштунку бег у цёмную паўзу ўспышак сьвятла і цемры. Гэтыя бамбізы ў масках. Несанкцыянаваная акцыя. Усе на вуліцу, праверка дакумэнтаў. Людзей, якія не маглі апамятацца, вывелі на вуліцу. Невідушчыя зусім не ўспрынялі гэта сур’ёзна: „Ды не, мы толькі пачалі танцаваць“.

Выйшлі ў ноч. Самую кароткую ноч у годзе. Перамога над сонцам. Сапраўдныя невідушчыя, якія пераадольваюць гэтую бяду і цешацца больш за нас…

І засталіся адзін на адзін з гэтай мэтафізычнай ноччу, пры адсутнасьці гарадзкога транспарту, дабіраліся дамоў, як маглі самі».

4. Год культуры

Год культуры ў 2016 годзе.

«Гэтай тэмай дзяржава фанабэрылася год. Пры гэтым сьвядома рабіла падножкі супрацоўнікам культуры. Тады зьявіўся новы Кодэкс аб культуры, які імкнуўся кантраляваць некантраляваную сфэру свабоды, творчасьці. У той год на месцах была аптымізацыя, і болей за 30% работнікаў культуры страцілі працу».

Тады ж былі створаныя камісіі па дармаедзтве.

«Гэта закранула сфэру мастацтва, свабодных мастакоў. Яны мусілі выкручвацца, ісьці ў Мінкульт і дакладаць пра свае дасягненьні, дзе некампэтэнтныя людзі выносілі вэрдыкт: ты чалавек мастацтва або дармаед».

«Мы думалі, як выявіць вялікую праблему крывадушнасьці, хлусьні, паскудзтва. Зразумелі, што Год культуры трэба праводзіць так, каб ён больш сюды не вярнуўся. Праводзіць на макулятурнай звалцы, бо сымбалем году сталі бюракраты і бясконцыя паперкі».

На самым вялікім сьметніку Менску, Паўночным палігоне, каля падножжа макулятурнай гары накрылі ўрачысты стол. Прывезьлі туды сяброў, альтэрнатыўнікаў, якія яшчэ гатовыя змагацца за сябе, за сваю тэму, не гатовыя прагнуцца. Паралельна запрасілі тых, хто зладзіў Год культуры: чыноўнікаў, акадэмікаў, зь якіх прыйшоў толькі адзін.

«Празь некалькі гадзін на „Твітары“ МУС мы выпадкова прачыталі, што, аказваецца, гэта было незаконнае пранікненьне на стратэгічны аб’ект. Нас пужалі вялікай адказнасьцю… Шум спыніўся толькі тады, калі Лукашэнка за некалькі гадзін да канца каляндарнага году сказаў, што Год культуры сапраўды быў правальным».

5. Вэнэцыянская біенале

Беларускія мастакі змагаліся за тое, каб наша краіна была прадстаўленая на адной з галоўных сусьветных пляцовак мастацтва — Вэнэцыянскай біенале, на якую прыяжджаюць сотні краін. Калі ўрэшце гэтага дамагліся, на выставу сталі езьдзіць «ня тыя, ня так — правераныя людзі, бясьпечныя праекты, неяскравыя выказваньні. Чыноўнікі для галачкі пачалі выкарыстоўваць і гэтую падзею».

«Гэта самы важны, самы галоўны, плянэтарны Disneyland візуальнасьці. Той агляд, парк атракцыёнаў, куды імкнуцца ня толькі мастакі, але і гледачы, каб убачыць новыя сэнсы.

Усе маўчаць. Але насамрэч даўно ўжо новых сэнсаў не існуе… Усе гэтыя кірмашы перасталі мець сэнс, не раздорваюць новых тэмаў. Проста зьмяняюць адзін аднаго і бюджэт. Гэта барацьба бюджэтаў, пханьне жыватамі — не галовамі, не думкамі, а амбіцыямі».

Каманда Вашкевіча вырашыла ўдзельнічаць у Вэнэцыянскай біенале асобна, з антымастацкім праектам. На самую вялікую выставу візуальнасьці яны павезьлі шэсьць сваіх сьляпых сяброў.

«Мы далі шанс мастацтву мець сэнсы, энэргію і жыцьцё ўнутры сябе з дапамогай сьляпых „сканэраў“. Гэта ўжо спэцназ у сканаваньні інфармацыі. Сьляпыя, вясёлыя, цікаўныя, сквапныя, неабыякавыя гледачы. У такім канцэнтраваным выглядзе мы везьлі іх у Вэнэцыю на аўтобусе».

Іх прымушалі ўжо падчас дарогі абмацваць навакольле празь дзіўныя экспэрымэнты. У Празе пайшлі не на экскурсію па старым горадзе, а ў самы вялікі заапарк у Эўропе, да сланоў, дзе яны ўступілі ў гной, да чарады ружовых флямінга і арангутанаў.

«Яны пачалі ўключаць усе свае габарыты, ліхтары. Мы не падстаўлялі ім кіёк, а выбівалі яго па магчымасьці. Каб яны сталі нашымі павадырамі, навігатарамі ў гэтым пазбаўленым сэнсу і навінаў сьвеце».

У Вене заехалі на завод, дзе паляць сьмецьце ў цэнтры гораду. Ён сьмярдзіць, але прыгожа выглядае. Дзякуючы ўладам стаў месцам наведваньня турыстаў.

Трапілі на выставу альтэрнатыўнай энэргіі, дзе можна ладзіць інтэрактыўныя экспэрымэнты, круціць пэдалі і выпрацоўваць энэргію.

«Мы разьнесьлі гэты музэй. Нас выгналі адтуль».

Гід па Вене ладзіла экскурсію з улікам пахаў і гукаў.

«Уся Вена пахне конскай мачой. Нашыя сябры памацалі ўсіх коней. Яны паказалі сябе абсалютна прасунутымі, актыўнымі карыстальнікамі жыцьця».

На выставу ў Дрэздэне каманда прыйшлі з прышпіленымі да сьпінаў карцінамі адной слабавідушчай дзяўчыны. Ахоўнікі галерэі пляскалі ад захапленьня.

«У Вэнэцыі яны настаялі на незаплянаванай паездцы на мора і зайшлі ў яго проста ў адзеньні. Мастацтва пачало адбывацца на нашых вачах. Потым мокрыя, халодныя, зайшлі ў кавярню, разьвесілі там свае мокрыя шкарпэткі, майткі…

Мы былі запрошаныя на перадпаказ літоўскага павільёна, дзе нас чакалі як гасьцей. Яны абурыліся: „Ты што, нам яшчэ дэсэрты прынясуць“. Тады мы зразумелі, што ўсё адбылося, жыцьцё цяпер цікавейшае за мастацтва».

6. «Талака» для подзьвігаў

Цяпер на краўдфандынгавай плятформе «Талака» ідзе незвычайны збор «На глыток сьвежага паветра» — збор подзьвігаў.

Кожны ўдзельнік плаціць мінімальную суму — 1 рубель. Яму на электронную пошту дасылаюць заданьне, якое трэба выканаць: перакінуць бот праз праспэкт Незалежнасьці ў Менску, набыць у краме жывога карпа і выпусьціць у вадаём, даць абвестку «Не здаюся» на газэтнай паласе ў рубрыцы «Здаю», прыйсьці на прыём да лекара і апрача скаргаў на хваробы сказаць, што не хапае кіслароду.

Аўтары ўжо разаслалі болей за сто заданьняў. Збор чалавечых подзьвігаў будзе ісьці яшчэ месяц.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM