• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
18.01.2019 | Беларуская мова

«Баранавіцкі» ці «баранаўскі»? «Гудзевіцкі» ці «гудзеўскі»? Мовазнавец Юры Пацюпа прапануе вярнуць традыцыйныя формы прыметнікаў

Некалі, гадоў дваццаць таму, легендарны Алесь Белакоз, праводзячы экскурсіі ў створаным ім музеі заўжды ўдакладняў: «Школа «гудзеўская», а не «гудзевіцкая», музей «гудзеўскі»…» А калега па ўніверсітэце, Ала Петрушкевіч, слухаючы яго, помню, заўважыла: «А мой свёкар таксама казаў «паехаў баранаўскі аўтобус», а не «баранавіцкі»».

Image result for беларуская мова

Такая з’ява ў мовазнаўстве вядомая як адсячэнне фіналі пры ўтварэнні прыметнікаў.

Неўзабаве я пачаў успамінаць, а як жа ў нас гаварылі? Дзедавых аднавяскоўцаў называлі аналагічна — «дамэйскія», а не «дамэйкаўскія» — у нас таксама адсякалася фіналь… Але не ўсё так проста. Жыла ў вёсцы Мыто дзедава сястра стрыечная, дык усе яе называлі «Яня мытлянская», была школа ў Заполлі, куды мама хадзіла, дык называлі школу «запалянская».

А вось адна мая зямлячка, продкі якой з вёскі Рапэйкі, узяла сабе псеўданім «Запольская» і тым самым крыху схібіла супраць мясцовай традыцыі… Зрэшты, для псеўданіма мо так і лепш.

Даўно ў мяне з’явілася мара пазбіраць мясцовыя прыметнікі, утвораныя ад тапонімаў. Гэты скарб застаўся амаль незаўважаным. Мы дамагаемся ўласных найменняў паселішчаў, а пра прыметнікі і забыліся…

 

Для пачатку, тыя прыметнікі, якія помню з маленства:

Дамэйкі — дамэйскі Усе дамэйскія папрыходзілі.
Мыто — мытля́нскі Яня мытлянская прыехала.
Хрулі́ — хруля́нскі Хрулянскія хаты відаць.
Я́нцавічы — я́нцаўскі Аж на янцаўскія колёні пашоў.
Яўсе́вічы — яўсе́віцкі Яўсевіцкі алтобус паехаў.
Кру́пава — кру́паўскі Я перш хадзіў у крупаўскую школу.
Дайнава́ — дайнаўскі́ І дайнаўскія там робяць.
Казі́чы — казіча́нскі Казічанскія бабы пасядалі ў алтобус.
Заполле  — запаля́нскі У запалянскім маёнтку школу зрабілі.
Мальгі́ — мальгоўскі Гэты мальгоўскі хацеў хату купіць.
Мінёйты (так у нас вымаўлялася) — мінёйтаўскі Мінёйтаўскі ксёндз хрысціў.
Бароўка — бароўскі У бароўскім садзе спаткаў яго.
Дзітва́ — дзіцвя́нскі У нас Дзіцвянскі сельсавет.
Рапэйкі — рапэйскі Рапэйскім бліжэй да Заполя.
Бе́льскія —?
Суку́рчы (быў маёнтак, цяпер разбураны) —?
Бая́ршчына (быў маёнтак, цяпер разбураны) — бая́рскі Гэта баярскага пана вульі. 

Пакуль што так. Калі яшчэ нешта ўспомню — дапішу. А як у Вас гаварылі? Буду вельмі ўдзячны, калі падзеліцеся. Толькі бярыце не са слоўнікаў, а з таго, што ад мясцовых людзей, ад дзядоў і прадзедаў пачулі. І, калі ласка, пастарайцеся ўспомніць кантэкст, у якім ужывалася слова, запішыце яго ў сказе з захаваннем вашага вымаўлення. 

Юры Пацюпа, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

valiancina_shauchenka
Культура

Былы палац культуры ў Гродне стане музеем

Нянудны інтэрактыўны музей на тэму гісторыі і прыроды Гродзеншчыны з’явіцца ў былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у абласным цэнтры, піша Звязда. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні...

valiancina_shauchenka
Краіна

Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?

Плюсавая тэмпература будзе спрыяць утварэнню ледзяшоў. Лёд на дахах і казырках можа быць вельмі небяспечным, папярэджвае Наша Ніва. Ратавальнікі рэкамендуюць выконваць простыя правілы: Пры...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск

Рэдакцыя Альманаха рада абвясціць, што ў студзені пачалася падрыхтоўка наступнага выпуску, выхад якога запланаваны на верасень 2021 году і запрашае літаратараў, якія пішуць на беларускай мове...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM