• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.01.2021 | Каранавірус

Маскі, бар'еры, скразнякі, дэзынфекцыя: што дапамагае ў барацьбе з кавідам, а што не

Пасля года вывучэння каранавіруса даследчыкі прыйшлі да высновы, што маскі і скразнякі нашмат важнейшыя за дэзынфекцыю паверхняў і праверку тэмпературы ў наведнікаў на ўваходах у офісы і грамадскія ўстановы, піша «Наша ніва».


Усё больш экспертаў у сферы аховы здароўя выступаюць за шырокае выкарыстанне танных хуткіх тэстаў для імгненнага выяўлення выпадкаў захворвання, бо, па меркаванні навукоўцаў, больш за 50 адсоткаў заражэнняў перадаюцца людзьмі, якія пераносяць хваробу бессімптомна.

000.jpg

За апошні час меры бяспекі сталі яшчэ больш актуальнымі праз з’яўленне новых штамаў і рост смерцяў ад кавіду ў ЗША і краінах Еўропы. Гэта стадыя пандэміі выклікала новую хвалю каранцінаў і лакдаўнаў. На думку спецыялістаў, гэтыя вядомыя стратэгіі па стрымліванні распаўсюджвання інфекцыі — важныя крокі ў барацьбе з новымі варыянтамі каранавіруса, піша выданне The Wall-Street Journal.

За год каранавірус вывучылі больш дасканала, што дае магчымасць даследчыкам прыйсці да адзінага меркавання.

Новыя меры бяспекі заснаваныя на двух галоўных фактах, якія навукоўцы зразумелі. Па-першае, у адрозненне ад большасці формаў грыпу і ВРВІ, людзі, у якіх няма сімптомаў, могуць перадаваць вірус.

Эксперты па інфекцыйных захворваннях занепакоеныя такім маўклівым распаўсюджваннем, бо якраз гэта адна з найвялікшых перашкод для стрымлівання пандэміі. Па звестках цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў, ад 40 да 45 адсоткаў інфікаваных пераносяць хваробу бессімптомна.

Па-другое, даследчыкі выявілі, што дробныя часціцы паветра, вядомыя як аэразолі, адыгрываюць пэўную ролю ў распаўсюджванні кавіду. Яны могуць перамяшчацца на адлегласць да 2 метраў.

Першапачатковыя супрацьэпідэміялагічныя меры былі засяроджаныя на рызыцы перадачы інфекцыі праз мікракроплі, што ўзнікаюць падчас дыхання чалавека. Як правіла, яны пралятаюць адлегасць на некалькі сантыметраў, а затым апускаюцца на зямлю. Шматлікія прадпрыемствы пасля гэтых звестак пачалі набываць плексігласавыя бар’еры.

Такія бар’еры прадухіляюць пападанне кропляў з вірусам на здаровых людзей. Гэта пэўная ахова для работнікаў, якія маюць кароткія кантакты з людзьмі на працягу працоўнага дня, напрыклад, для касіраў. Аднак у такіх месцах, як спартыўныя залі, офісы ці рэстараны, бар’еры не такія эфектыўныя, бо гучныя размовы і глыбокае дыханне ствараюць аэразолі, якія затрымліваюцца ў паветры і абыходзяць бар’еры.

Больш за тое, усталёўка такіх бар’ераў уплывае на паветраны паток ва ўсім памяшканні, што перашкаджае належнай вентыляцыі і пагаршае ахову ад інфекцыі.

Навуковы кансультант Цэнтра даследаванняў інфекцыйных захворванняў Універсітэта Мінесоты Ліза Броса адзначае: «Існуе памылковае меркаванне, што часціцы, якія пераносяць вірус, можа спыніць бар’ер. Насамрэч яны распаўсюджваюцца паўсюль».

У першыя дні пандэміі эксперты заклікалі рэгулярна ачышчаць паверхні, але на дадзены момант навукоўцы выявілі, што забруджаныя паверхні амаль не ўплываюць на распаўсюджванне віруса.

Праверка тэмпературы таксама стала неактуальнай у грамадскіх месцах, бо зараз дакладна вядома, што далёка не ўсе пацыенты з кавідам тэмператураць.

Свежае паветра і добрая вентыляцыя, у сваю чаргу, вельмі важныя для памяшканняў, паколькі вірусныя часціцы разлятаюцца да таго, як яны паспеюць заразіць.

Маскі забяспечваюць аналагічную перавагу, бо зніжаюць колькасць часціц, якія вылучаюць інфікаваныя людзі.

Некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што дзве маскі робяць ахову яшчэ больш эфектыўнай. Даследаванне, апублікаванае ў кастрычніку, выявіла, што ў краінах, дзе адразу быў уведзены масачны рэжым, смяротнасць ад кавіду меншая, чым у краінах без такіх мер.

Навукоўцы сыходзяцца на тым, што на гэтым этапе патрэбныя шматузроўневыя супрацьэпідэміялагічныя меры, бо ніводны метад прафілактыкі не засцерагае на 100 адсоткаў.

NN.by 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку

Справу прадстаўніка горадзенскага андэграўнду Ігара Банцэра пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 3 сакавіка....

valiancina_shauchenka
Тэатр

Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль

Ад рэдакцыі. Раніцай да нас прыйшоў чалавек у аранжавай робе, з характэрным сіняватым колерам твару і, блішчучы залатым...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы

«Загадкавыя рэйсы» павінны стымуляваць унутраны турызм — у Аўстраліі забароненыя выезды за мяжу. Аўстралійская...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як масоны змагаліся за Беларусь

Гісторыя тайных таварыстваў і сакрэтных арганізацыяў налічвае шмат стагоддзяў. Адным з найбольш знаных падобных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку
    Тэатр
    Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль
    Замежжа
    Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы
    Гісторыя
    Як масоны змагаліся за Беларусь
    Гісторыя
    Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»
    Грамадства
    «Усё што цяпер адбываецца у беларускім грамадстве ўяўляецца мне як фаза парадаксальнага сну соцыума»: Зміцер Вайноўскі пра фатаграфію, пратэсты і тое, што будзе далей
    Грамадства
    У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
    Адукацыя
    Тартускі ўнівэрсытэт абвясьціў конкурс на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусы свету пратэстуюць супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах
    Грамадства Гісторыя
    «Ня наш гарадавы» — першае «міністэрства ўнутраных спраў» зьявілася ў беларусаў у ХVIII стагодзьдзі
    Гісторыя
    Фотафакт. У Беларусі будавалі дубовыя дарогі
    Грамадства Літаратура
    Затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка
    Тэатр
    «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    • Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM