• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.01.2021 | Грамадства

Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік

27-га студзеня, паводле прапановы Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных нацый, адзначаецца Міжнародны Дзень памяці ахвяраў Халакосту. 27 студзеня 1945 году былі вызвалены вязні нацысцкага канцлагеру Асвенцым (або Аушвіц-Біркенау), які знаходзіўся на тэрыторыі сучаснай Польшчы. У лагеры смерці загінула незлічоная колькасць ахвяраў: гісторыкі называюць лічбы ад палутара да 4 мільёнаў чалавек, пераважная частка з іх былі габрэямі. Для Беларусі тэма Халакосту мае выключнае значэнне, бо падчас мінулай вайны нацысты знішчылі тысячы жыхароў тутэйшых мястэчак.


001.jpg

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда на ўсё жыццё запомніў аповед сваёй маці, якая нарадзілася ў мястэчку Калышкі Лёзненскага раёну. 10 ліпеня 1941 году мястэчка захапілі нямецкія войскі, а мясцовых габрэяў сагналі ў гета. Дзядулю Барыса Хамайды немцы забілі прыкладам аўтамата. А бабуля з 17-гадовай дачкой апынуліся за крок да смерці ў дзень знішчэння Калышкаўскага гета17 сакавіка 1942 году, распавядае віцебскі актывіст:

— Маю маці пра карную аперацыю папярэдзіў нямецкі салдат. Мабыць, ён сімпатызаваў ёй, нават падараваў хустачку... Параіў уцякаць, але яна адмовілася пакідаць у гета сваю маці, маю бабулю. Калі насельнікаў гета пачалі зганяць на плошчу, маці закрычала, што яна не габрэйка — што прыехала з сям’ёй з Расеі. Наўрад ці хто б ёй паверыў, але насустрач ішоў настаўнік мясцовай школы, Аляксандр Васільевіч Кароткін. Гледзячы карнікам у вочы, ён сказаў: «Так, яна сапраўды не габрэйка. Адпусціце дзяўчыну!» Можна ўявіць, чым рызыкаваў настаўнік беларускай мовы, які выдатна ведаў, што маці завуць Рахіль, бо вучыў яе ў школе, і быў знаёмы з нашай сям’ёй! У маці былі светлыя валасы, немец паглядзеў і дазволіў ёй выйсці з калоны. Але яна бегла побач, прасіла адпусціць яшчэ й бабулю. Урэшце з калоны выштурхнулі і яе... Атрымліваецца, праз 6 гадоў я нарадзіўся, дзякуючы беларускаму настаўніку.

Пасля вайны ўжо 23—гадовая Рахіль выйшла замуж за Ханона Хамайду. Пакуль ён быў на фронце, ягоную першую сям’ю — жонку і траіх дзяцей — расстралялі ў Віцебскім гета...

002.jpg

Халакост у Беларусі яшчэ не дастаткова даследаваны, лічыць Барыс Хамайда. Дакладна не вядомая колькасць ахвяраў, не ўшанаваная належным чынам іх памяць. І нават тыя помнікі на месцах расстрэлаў, якія пачалі з’яўляцца ў 1950-я гады, дагэтуль хаваюць праўду: на большасці шыльдаў напісана пра «загубу савецкіх людзей», безыменных і пазбаўленых каранёў. Даўно мінулі савецкія часы, адзначаныя антысемітызмам, але выглядае, што і ў сучаснай Беларусі мала што змянілася. Бо таталітарныя ўлады не дбаюць пра гістарычную памяць, кажа Барыс Хамайда.

Радыё Рацыя

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM