• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Словы мацней
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.08.2012 | Беларуская мова

Беларуская лацінка вяртаецца на мапы

У менскім мэтро зьявіліся шыльды, на якіх станцыі і маршруты падпісаныя «амаль слушнай» беларускай лацінкай. Вінцук Вячорка у інтэрвію Радыё Свабода: «Зроблены прарыў, які трэба вітаць».

Пару тыдняў таму ААН зацьвердзіла правілы раманізацыі геаграфічных назваў Беларусі. ЦяперШаркаўшчына будзе пісацца згодна правілам беларускае лацінкі Šarkaŭščyna, Сураж — Suraž, Вераб’ёвічы — Vierabjovičy.

Беларуская лацінка шырока ўжываецца ў інтэрнэце і ў смс. Свае дыскі беларускай лацінкай падпісваюць гурты N. R. M, «Гарадзкія», «Амарока» і шэраг іншых. Нядаўна Уладзімір Арлоў выдаўкніжку «Сьвецяцца вокны ды нікога за імі» ў двух варыянтах беларускага альфабэту.

У інтэрвію Радыё Свабода старшыня Анамастычнай камісіі ТБМ, кансультант American Library Association у пытаньнях трансьлітарацыіВінцук Вячорка адзначыў:

«Доўгачаканыя інфармацыйныя шчыты ў мэтро сьведчаць, што адна з справаў, за якія ўзялася беларуская супольнасьць у 80-я — пачатку 90-х,паціху прасоўваецца наперад. Цяжка тлумачыць, што мы не расейцы й маем сваю лацінку, у міжнародных структурах (як UNGEGN — Група экспэртаў ААН у геаграфічных назвах, ALA — Асацыяцыя амэрыканскіх бібліятэк, якая ўплывае на ўсясьветныя стандарты бібліяграфіі, інш.) Але яшчэ цяжэй гэта даводзіць тут, у Беларусі, найяскравым прыкладам чаго ёсьць запіс лацінскімі літарамі нашых імёнаў у пашпартох. Таму вялікая павага належыць прафэсарцы Валянціне Лемцюговай ды іншым супрацоўнікам акадэмічнага Інстытуту мовы і літаратуры, якія дзесяцігодзьдзямі пераконвалі — і пераканалі — адпаведныя дзяржаўныя структуры, адказныя за геаграфічныя назвы».

Паводле Вінцука Вячоркі, беларусы заўжды карысталіся абодвума альфабэтамі, кірыліцай і лацінкай:

«Беларуская лацінка з XVI ст. прайшла цікавы шлях разьвіцьця, зазнала ўплыў чэскай і польскай графікі, але мае свае непаўторныя рысы. Лацінка ў XX ст. была ўпарадкаваная Тарашкевічам раней за кірыліцу. У савецкія часы, натуральна, апынулася пад забаронаю. Але гэта не адмяняе таго факту, што беларуская мова — бі-графічная, двухальфабэтная. І калі беларусы па-свойму пішуць Baranavičy — так і будзе для ўсіх іншых моваў з лацінскай абэцэдай».

У 2007 годзе у Польшчы была зарэгістраваная першая грамадзкая арганізацыя дзеля папулярызацыі беларускай лацінкі — «Лацінка орг». Яе сузаснавальнік Алесь Навіцкі лічыць, што рана казаць пра перамогу лацінкі:

«Гэта не зусім беларуская лацінка, якая зьявілася ў менскім мэтро. Гэта сыстэма раманізацыі беларускіх кірылічных назваў».

Вінцук Вячорка пагаджаецца, што зацьверджаныя ААН правілы не дакладна адпавядаюць беларускай лацінцы:

«Графіка, якую мы бачым у мэтро, не зусім адпавядае кадыфікаванай лацінцы XX ст., на якой выдадзеныя тысячы кніг, падручнікаў, пэрыёдыкаў. Замест цьвёрдай Ł (традыцыя пачынаецца зь вялікага чэха Яна Гуса) ужываецца звычайная L (у мове-арыгінале абазначае зусім ня цьвёрды гук). Ведаю, што адыход ад традыцыі тут быў вынікам кампрамісу. У кожным разе зроблены прарыў, які трэба вітаць».

Паводле Вячоркі, суседняя расейская мова дагэтуль мае праблемы з раманізацыяй — запісам словаў лацінскімі літарамі. Толькі ў XX стагодзьдзі у іх бытавала зь дзясятак афіцыйна прынятых сыстэмаў раманізацыі:

«У нас праблемы няма, наша трансьлітарацыя — гэта наша лацінка (падобна ў сэрбаў ці азэрбайджанцаў)» — камэнтуе мовазнаўца.

Алесь Навіцкі ня бачыць магчымасьці пераходу беларускай мовы на лацінку, як гэта зрабілі ў Малдове, Узбэкістане, Азэрбайджане:

«Баюся, што Беларусь не пяройдзе на ўжываньне двух альфабэтаў. Нам бы беларускую мову хоць у кірылічнай форме захаваць. А лацінка пакуль шмат для каго абстракцыя. Але пра лацінку нельга забывацца, ня трэба яе цурацца».

Франак Вячорка, Радыё Свабода
Фота nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спэктакль, які стварае нацыю. Што агульнага ў ірляндцаў з маленькай выспы і беларусаў?

Вельмі важна адчуваць, пра што трэба ставіць менавіта сёньня, калі многіх апанавалі прыкрыя пачуцьці расчараваньня, смутку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«А1гарод» на вышыні: на даху галаўнога офіса А1 высадзілі гародніну, ягады і зеляніну

16 красавіка на даху галаўнога офіса А1 на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 у самым цэнтры Мінска адкрылі агарод. Праектам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Рэперу Ціме Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі

У 2018 годзе хіты «Мокрыя кросы» і «Незабудка» гучалі ледзь не з кожнага праса. Іх выканаўцу, 22-гадовага Ціму...

valiancina_shauchenka
Музыка

«У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй»: перанеслі канцэрт «Петли Пристрастия»

«Дарагія сябры, у сувязі з увядзеннем новых абмежаванняў на правядзенне масавых мерапрыемстваў, звязаных з эпідэміялагічнай...

Апошнія навіны

    Тэатр
    Спэктакль, які стварае нацыю. Што агульнага ў ірляндцаў з маленькай выспы і беларусаў?
    Грамадства
    «А1гарод» на вышыні: на даху галаўнога офіса А1 высадзілі гародніну, ягады і зеляніну
    Грамадства
    Рэперу Ціме Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі
    Музыка
    «У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй»: перанеслі канцэрт «Петли Пристрастия»
    Літаратура
    Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    Краіна
    Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    Грамадства Замежжа
    Польскія літаратуразнаўцы патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты
    Музыка
    «Трэба гасіць далей»: вялікая гутарка з лідэрам гурта «Дай Дарогу» на канале «Жизнь-Малина»
    Мастацтва
    Прэзентацыя альбома «Напалеон Орда»: беларускія мясціны ў гравюрах мастака
    Грамадства
    Сёння пачынаецца суд над Цімам Беларускіх. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення
    Гісторыя
    Рэвалюцыя, якую зрабіла песня
    Грамадскі сектар
    Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship-2021
    Мастацтва
    Язэп Драздовіч — першы беларускі касманаўт. У музеі Азгура адкрылі мак’юментары выставу
    Грамадства
    Здымак Надзеі Бужан заняў другое месца на конкурсе World Press Photo
    Грамадства Музыка
    «Ён не мог без музыкі». У Мінску развіталіся з Леанідам Барткевічам

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 17.04 20:00Акустыка : Live / Алег Хаменка / «Актуальны сонцаварот»
  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 01.05 11:00Кельтаў не напалохаць: фестывальны сезон адкрывае свята “Бельтайн”
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом
  • 21.08 12:00Top Fest 2021

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Чым суцяшаюцца песімісты
    • Івонцы Сурвілле 85 гадоў!
    • Як Ларыса Геніюш схавала архівы БНР і перахітрыла КДБ
    • «Словы мацней»: мастачка Наталля Жукава чытае верш Уладзіслава Галубка
    • У Беларусі пачалася масавая вакцынацыя ад каранавіруса. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM