• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.11.2011 | Adnak!

Беларуская рэклама: з Захаду на Усход. Фестываль AD.NAK! у Магілёве

На белым Ford Kuga працягвае ездзіць па краіне краіне Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Пасля паспяхова рэйду ў заходнюю Горадню фэст выправіўся на ўсход краіны, у Магілёў, дзе 3 лістапада адбылася Другая прэзентацыя фестывалю. Авангард рэкламных сіл Падняпроўя сабраўся за круглым сталом гатэля “Магілёў”, каб азнаёміцца са здабыткамі айчыннай рэкламістыкі і не толькі.

Семінар-прэзентацыя праходзіў у разняволенай, амаль хатняй атмасферы. З цікавасцю праслухаўшы прэзентацыю фестывалю ад Сяргея Скарахода, публіка перайшла да дакладу Андрэя Эзерына. Абмеркаванне сацыяльных сетак у жыцці і бізнэсе стала адной з самых гарачых тэм. Вы не ведаеце падрабязнасцяў прыватнага жыцця Цукерберга ці як паспяхова рэкламаваць продаж дзвярэй у “Аднакласніках”? Прыходзьце на нашы рэгіянальная семінары, там можна даведацца! Ваш найбліжэйшы шанец – Берасце.

tarantino-by_adnak_magilev-2470
Ніна Шыдлоўская, Андрэй Эзерын, Алена Макоўская, Сяргей Скараход

tarantino-by_adnak_magilev-2350

Кава-брэйк дазволіў выступоўцам і гасцям зблізіцца і больш падрабязна абмеркаваць узнятыя ў дакладах тэмы, а таксама пагутарыць з журналістамі, якіх гэтым разам было нямала. Выступоўцы адказалі на пытанні мясцовай прэсы, падзячылі партнёрам фестывалю (ў Магілёве – кампанія “Прыгожыя рашэнні”, галоўны партнёр – “Атлант-М Вест” ) і запрасілі ўсіх перайсці да другой паловы.   

tarantino-by_adnak_magilev-2561
Сяргей Скараход падчас кава-брэйку расказвае пра фестываль

А перайсці было да чаго. Традыцыйны хіт-парад найлепшых сусветных відэаролікаў ад Сяргея Скарахода і Надзеі Мурашка (www.marketing.by) прадэманстраваў, дзе, як і наколькі смешна, якасна і з цікавай сюжэтнай лініяй робяць сучасную рэкламу ва ўсім свеце. Пасля ўроку рэкламнай геаграфіі можна было смела вяртацца на Радзіму – да прэзентацыі кампаніі “Будзьма беларусамі”, якую пакідалі, як кажуць, “на салодкае”.

tarantino-by_adnak_magilev-2345

Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская расказалі пра “Будзьма беларусамі!” і пра тое, як кампанія прайшла трохгадовы шлях ад грамадскай ініцыятывы да пазнавальнага культурніцкага брэнда з дапамогай самых сучасных дасягненняў рэкламістыкі. Апошнім пытаннем вечара стала пытанне пра тэрмін стварэння аднайменнага анімацыйнага фільма кампаніі. 8 месяцаў, адказалі выступоўцы, але гэта без “НДС” (ідэй і канцэпцыі), з імі – увесь год. Пасля чаго яшчэ раз, на біс, гэты ж мульт і паглядзелі ды перайшлі да неафіцыйнай часткі з келіхам шампанскага і развагамі пра заходне- і ўсходнебеларускую рэкламістыку.

tarantino-by_adnak_magilev-2551
Алена Макоўская

tarantino-by_adnak_magilev-2557

Алесь Плотка, фота – Аляксандр “Tarantino” Ждановіч



Tweet
Тэгі: Магілёў, Магілёўшчына

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Перакладчыцы Вользе Калацкай прад’явілі абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу, «Хуліганства». Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, піша Свабода. ...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM