• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.02.2019 | Кіно

Праект «Беларускія ўікэнды» у новым сезоне пакажа «Уладара пярсцёнкаў» на мове і зладзіць штомесячные паказы ў Гродна

З 22 лютага стартуе новы сезон праекта «Беларускія уікэнды». Да Дня роднай мовы прымеркаваны спецыяльныя паказы любімых фільмаў па выніках глядацкага галасавання. Ужо з пачатку сакавіка паказы фільмаў у беларускай агучцы будуць штомесячна праходзіць не толькі ў Мінску, але і ў Гродна. У будучым сезоне праект парадуе гледачоў класікай фэнтэзі: на беларускую мову перакладуць знакамітую трылогію «Уладар пярсцёнкаў». Пераклад і паказы фільмаў ажыццяўляюцца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.

_D3_7731

Праект «Беларускія ўікэнды» пачаў сваё жыццё ў 2016 годзе. З 2017 года пераклад, агучку і дыстрыбуцыю фільмаў каманда «Кінаконг» выконвае пры падтрымцы генеральнага партнёра – кампаніі velcom. За два сезоны фільмы «Беларускіх уікэндаў» убачылі 57 тысяч гледачоў: у 2018 годзе пракат кіно на беларускай мове ахапіў 20 гарадоў краіны, уключаючы ўсе абласныя цэнтры. Агульна за два гады адбылося каля 550 сеансаў кіно на беларускай мове.

У гонар Дня роднай мовы ў лютым у рамках праекта ў Мінску і Гродна адбудуцца спецыяльныя паказы фільмаў, прызнаных самымі любімымі па выніках глядацкага галасавання. Наведвальнікі мінскага кінатэатра «Масква» зноў змогуць убачыць тры фільмы-удзельнікі праекта «Беларускія ўікэнды»: 22 лютага – «Форэст Гамп», 23 лютага – «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб», 24 лютага – «Таемнае жыццё Уолтэра Міці».

Фільм «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» змогуць убачыць тасама і жыхары Гродна: паказы ад «Беларускіх уікэндаў» адбудуцца 2-3 сакавіка ў кінатэатры «Космас». Карціны, агучаныя ў рамках «Беларускіх уікэндаў», стануць часткай рэгулярнага рэпертуара гродзенскіх кінатэатраў: паказы будуць праходзіць кожны месяц.

«Праект «Беларускія ўікэнды» пастаянна развіваецца, і для velcom вялікі гонар прымаць у ім удзел у якасці генеральнага партнёра вось ужо на працягу двух гадоў. За гэты час кіно на беларускай мове стала неад’емнай часткай кінажыцця не толькі сталіцы, але і буйных абласных цэнтраў. Усё пачыналася ў 2017 годзе з гастрольных паказаў фільмаў «Маленькі прынц» і «Шторм». У 2018 годзе ўпершыню ў гісторыі праекта прэм’ера фільма «Мой сябар жырафа» адбылася ў Віцебску. Цяпер «Беларускія ўікэнды» становяцца часткай пастаяннага рэпертуару кінатэатраў Гродна: пасля спецыяльных паказаў у гонар Дня роднай мовы сеансы фільмаў праекта будуць праходзіць у гэтым горадзе штомесячна. Мы спадзяёмся, што ў будучым колькасць гарадоў, дзе можна ўбачыць любімы блакбастэр на вялікім экране ў беларускай агучцы, вырасце, а «Беларускія ўікэнды» у 2019 годзе стануць яшчэ больш маштабнымі і цікавымі», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

Мікалай Брэдзелеў

Мікалай Брэдзелеў

У новым сезоне праект парадуе гледачоў даўгачаканай агучкай на беларускай мове культавага фэнтэзі «Уладар пярсцёнкаў» рэжысёра Пітара Джэксана. Кожная з частак трылогіі – «Братэрства пярсцёнка» (2001), «Дзве крэпасці» (2002) і «Вяртанне Караля» (2003) – атрымала па некалькі статуэтак «Оскар», уключаючы намінацыю за лепшы саўндтрэк, якую фільмам прынесла пазнавальная музыка Говарда Шора. У агульнай складанасці фільмы атрымалі 17 статуэтак «Оскар», больш за ўсё іх у трэцяй часткі трылогіі – «Вяртанне караля»:11 узнагарод.

«У агучцы трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» прыме ўдзел рэкордная колькасць акцёраў. Нагадаю, за ўвесь час жыцця праекта з намі супрацоўнічалі больш за 20 акцёраў. Сезон-2019 таксама здзівіць гледачоў новымі галасамі беларускай агучкі. Рэпертуар праекта стане яшчэ больш разнастайным: мы азнаёміліся з вынікамі глядацкага галасавання і пастараемся ў 2019 годзе ўлічыць усе запыты аўдыторыі. Акрамя таго, гледачоў «Беларускіх уікэндаў» чакае шмат сюрпрызаў і новых кінаадкрыццяў, у кінапракаце з’явіцца шмат новых і любімых фільмаў замежнага кінематографа, упершыню агучаных па-беларуску. Мы плануем зрабіць гэты год яшчэ больш яркім і насычаным», – падзяліўся планамі на 2019 год кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

2018 год запомніўся гледачам беларускамоўнымі прэм’ерамі такіх фільмаў як «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Падымаецца вецер», «Вогненыя калясніцы», «Адзін дома» і многіх іншых. Усяго за два гады «Беларускія ўікэнды» паказалі на вялікім экране больш за 20 карцін. Стужка «Мой сябар жырафа» стала адной з самых касавых за апошні год і ўвайшла ў ТОП-5 рэйтынгу мінскага кінапракату па выніках першага ўікэнда верасня.

_31A8313

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускай мове разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Шэраг фільмаў, перакладзеных ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» (такіх як «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан», «Жонка наглядчыка заапарка»), можна паглядзець на платформе VOKA – у спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Дадзены раздзел даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Відэа».

Квіткі на першыя паказы новага сезона «Беларускіх уікендаў» ужо даступныя ў касах кінатэатраў і на сайтах квітковых аператараў. Сачыць за навінамі праекта і раскладам сеансаў фільмаў на беларускай мове можна на сайтах kinakong.by і velcom.by.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM