• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.02.2018 | Замежжа

“Belarussian Xata”: рэстаран з беларускай кухняй у Брукліне

У «Беларускай хатцы», што на вуліцы Sheepshead Bay у Брукліне, бярозавы сок падаецца ў высокіх графінах, ён празрысты і чысты, яго смак нагадвае ваду, але такую ваду, якую быццам бы сабралі з кветкі, якая толькі што распусцілася, – з ноткамі тонкай, ледзь заўважнай саладосці: такую ваду маглі б піць дрыяды ці лясныя німфы.

Былая савецкая рэспубліка Беларусь не мае выйсця да мора, дзве пятых яе тэрыторыі займаюць лясы, уключаючы рэшткі вялікага лесу, які з’явіўся на Еўрапейскай раўніне 10 000 гадоў таму назад. Беларусы п’юць бярозавік здаўна. Цяпер у Злучаных Штатах гэты напой расхвальваюць як канкурэнт какосавай вады за яго меркаваныя ўмацавальныя якасці.

У «Беларускай хатцы» задараюцца цуды: па меры таго, як мы замаўляем новыя стравы, з кожным разам ежа становіцца ўсё больш і больш насычанай – вось такая своеасаблівая гіперфагія (перыяд атлусцення перад тым, як упасць у спячку), але, нягледзячы на гэта, на душы і ў страўніку па-ранейшаму прыемная лёгкасць. Магчыма, так адбываецца дзякуючы бярозаваму соку ці гарэлцы з хрэнам, якая абпальвае язык, з-за сімпатычных як на рэкламных паштоўках сталоў з рушнікамі (цырыманіяльныя вышытыя льняныя ручнікі, якія суправаджаюць жыццё беларусаў ад нараджэння да смерці), вакол якіх стаяць драўляныя платы з насаджанымі на калы жбанкамі, ці сарамліва чароўнага афіцыянта, які прынёс чарговае блюда і шэпча: “Вядома ж, у маёй маці яно лепш”.

Усё пачынаецца з закусак: маленькія талеркі, якія не такія ўжо і маленькія. Вушы парсюка наразаюцца палоскамі і смажацца – яны атрымліваюцца вельмі храбусткімі і зусім не тлустымі. Дошчачка для сушы ператвараецца ў платформу для бутэрбродаў з селядцом: замест хлеба тут бульба, агурок і яйка ўкрутую; салёнасць маскіруецца смятанай і лустачкамі чырвонай цыбулі.

Шэф-кухар Ілля Фралоў нарадзіўся ў Мінску, сталіцы Беларусі. Ён робіць традыцыйныя вясковыя дранікі – бліны з цёртай бульбы з дабаўленнем яек, падсмажаныя на патэльні. Іх можна есці з кавалачкамі свініны пад мантыяй плаўленага сыру, але яны смачныя і проста так – калі іх смакаваць толькі з смятанай. Калдуны робяцца таксама з бульбы, толькі ўсярэдзіне схаваны “скарб” – мяса ці грыбы – плюс сметанковая падліўка.

На драўляным блюдзе ў выглядзе букета раскладзены кавалачкі сала (салёны свіны шпік) у трох варыянтах: беларускае – шыкоўнае, растае на языку; вэнджанае – яго водар чамсьці нагадвае стары чэдар (Cheddar); і вугорскае – з чырвоным перцам. Вакол сала – зялёная цыбуля, таматы чэры і долькі часнаку, а побач – ідзе пара ад гарачай бульбы ў неглыбокай патэльні. Больш сціплая, асобная порцыя сала суправаджаецца кавалкамі аржанога хлеба, падсмажанага на масле, нацёртага часнаком, у форме конуса.

Боршч: саладосць буракоў кантралюецца салёнымі кавалкамі свініны і ялавічыны. Жоўты гарохавы суп, ціхі і спакойны, прызямляецца на наш стол: з талеркі тырчыць свіная рабрынка, частка якой прадбачліва абгорнутая ў фальгу; мы адчуваем прыемны мясны водар.

У якасці асноўных блюд прыносяць яшчэ больш свініны. Мачанка: кавалак рабра, пляча і каўбаскі ў сялянскім стылі пакідаюць у чыгунку на некалькі гадзін, а потым падаюць з дранікамі ці блінамі, каб імі было больш зручна есці тушанае мяса. Ахайныя лісты капусты падкрэсліваюць смак свініны, ялавічыны і салодкай морквы. Манументальную ножку свініны тушаць, а потым запякаюць пакуль тлушч не сыдзе з бакоў павольнай лавінай.

Першая “Беларуская хатка” адкрылася ў 2012 годзе ў Басманным раёне Масквы, у некалькіх кварталах ад Беларускай амбасады. Бруклінскі філіял адчыніўся ў мінулым верасні ў двухпавярховым будынаку, дзе да гэтага працавала ўкраінская кавярня “Глечык”. Марат Новікаў, бізнэсмэн з Мінска, які перавёз сваю сям’ю ў Бруклін у 1989 годзе, калі Савецкі Саюз разгойдвалі ўнутраныя канфлікты, кіруе абодвума рэстаранамі з дапамогай сына Андрэя, дачкі Вольгі і яе мужа Стыва Паланкера, выхадца з Малдовы.

Некалькі рэцэптаў належаць маці спадара Новікава: выдатны дэсерт – невялікія шарыкі вострага ёгуртнага сыру (фільтраванага ёгурту), пасыпаныя макам, звараныя на маленькім агні ў смятане. Таксама неабходна пакінуць месца для традыцыйных варэнікаў і модных шакаладных рулетаў, у слад якіх уваходзяць скрышанае сухое пячэнне, какава, лясныя арэхі і чарнасліў.

Карацей, усіх прысмакаў і не пералічыць – так шмат усяго! Правесці вечар у «Беларускай хатцы» – гэта як быццам зазірнуць на тузін вечарынак адначасова і адарвацца па поўнай праграме. Аднойчы ўвечары група жанчын сядзела некалькі гадзін у кутку, яны гутарылі і смяяліся – першыя закускі ім прынеслі толькі каля 22:00. Яны нікуды не спяшаліся. Яны ведалі каштоўнасць часу.

 

nytimes.com, пераклад з англійскай

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM