• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.03.2019 | Асоба Беларусы свету

Правілы жыцця беларускі, якая 20 гадоў працуе ў Канадзе ў ІТ-сферы

Ці магчыма з’ехаць у Канаду, не ведаючы нават ангельскай мовы, а ў выніку зрабіць паспяховую кар’еру ў сферы інфармацыі і бізнесу? Прыклад Валянціны Шаўчэнка сведчыць, што можна! Галоўнае – умець вучыцца, працаваць, пераадольваць стрэсы, ды мець “open mind”.

Валянціна Шаўчэнка нарадзілася і жыла ў Мінску, скончыла факультэт прыкладной матэматыкі БДУ. У 1998-м разам з мужам і дзецьмі з’ехала ў Канаду. Валянціна прызнаецца, што, з’язджаючы, амаль не ведала ангельскай мовы, і гэта быў ці не самы цяжкі момант. Агулам жа пераезд прайшоў лёгка: “Чаго сумаваць? Трэба жыць!” – прызнаецца наша гераіня.

Валянціна Шаўчэнка

Валянціна Шаўчэнка

Апошнія 20 год спадарыня Валянціна з мужам і двума дзецьмі жыве ў Таронта. Там прайшла шлях ад прадавачкі ў краме да бізнес-аналітыка ў адным з найбуйнейшых канадскіх банкаў. У чым сакрэт поспеху і адрозненні канадскага ладу жыцця ад беларускага?

Дамо слова нашай гераіні.

Як мяне ўзялі без мовы? Не ведаю…

Калі прыехала ў Таронта, у самым пачатку працавала ў краме. Патрэбная была найперш мова. Я вывучала ангельскую ва ўніверсітэце, але потым у ёй не было патрэбы, а хто вучыць тое, ад чаго няма карысці? Думак жа з’язджаць не было. Перад самым ад’ездам троху павучыла: як завуць, адкуль я – і ўсё! Праца ў краме была для мяне ў тым ліку моўнай стажыроўкай.

Праз пару месяцаў сустрэла жанчыну, якая парэкамендавала мяне на фабрыку, што рабіла камп’ютарныя платы. Як мяне ўзялі без мовы? Не ведаю. Акурат там за паўгода інтэнсіўных кантактаў з канадцамі я і вывучыла ангельскую. А пасля сказала менеджару, што я не на сваім месцы, хачу сысці. Той паставіўся з разуменнем. Звольніў з фармулёўкай “працуе добра, але працы няма” – такім чынам я яшчэ грошы па беспрацоўі атрымала!

Мазгі мне там “паставілі”!

Я пайшла вучыцца і атрымала oracle-сертыфікат. Праз некалькі месяцаў знайшла працу праграмістам, з Oracle вывучыла мову Visual Basic. Зноў жа, не ведаю, як у мяне атрымалася, але менеджар сказаў: “У цябе было столькі энтузіязму, што я не змог адмовіць”. Кампанія рабіла software для амерыканскіх і канадскіх біржаў, якое дасылала курсы акцый ад розных інфа-агенцый на вялікае табло, выводзіліся топы продажаў і пакупак і гэтак далей.

Мне было вельмі цікава, я захаплялася гэтай працай. Грошы былі невялікія, але таго, што я вывучыла за два гады, мне хапіла на наступныя дзесяцігоддзі працы і жыцця ў Канадзе ў розных галінах ІТ. Нават з пункту гледжання не столькі ведаў, колькі здольнасці працаваць ва ўмовах стрэсу, шукаць інфармацыю і яе выкарыстоўваць. Карацей, мазгі мне там “паставілі”!

Па дарозе на працу

Па дарозе на працу

Я ведала, дзе праграмісты могуць памыліцца

Там я працавала два гады, але адчула, што цяжка. У мяне былі дзеці, але я думала ўвесь час адно пра працу. Нават калі ўвечары дадому прыходзіла: праца-праца-праца… Я сказала шэфу, што хачу пайсці на “тэстынг”. Такі варыянт працы адбірае не так шмат часу, не настолькі займае галаву. Працу “тэстара” знайшла ў адным з пяці найбуйнейшых банкаў краіны, дайшла да пазіцыі “тэст-ліда”. Мне было лёгка, бо я ведала, як праграмісты пішуць праграмы: ведала, дзе яны могуць памыліцца.

Веды. Энтузіязм. Здольнасць  працаваць у камандзе

Калі скончыўся кантракт там, пайшла ў іншы банк. Кожны раз мне было няцяжка шукаць працу, маючы добрае рэзюмэ ды ўмеючы праходзіць сумоўе. Апошняе вельмі важна. Ты павінен паказаць, што не толькі маеш веды, але таксама энтузіязм, што ўмееш працаваць у камандзе. Часам нават не разумееш, навошта задаюць тое ці іншае пытанне…

Пасля, калі ўжо сама пачала рабіць інтэрв’ю, усё стала ясна. Па адказах бачыш, як чалавек рэагуе на стрэс. Заходзіць чалавек у пакой, і ты ўжо разумееш, зможаш з ім працаваць ці не. Гэта энергетыка нейкая. І гэта не значыць, што чалавек дрэнны, не. Але ты адчуваеш, што табе і тваёй камандзе ён не падыходзіць. Часам такому чалавеку можна даць працу, каб ціха сядзеў у куточку і рабіў, не кантактуючы ні з кім. Зрэшты, так было раней, цяпер гэты падыход не працуе абсалютна.

Сціпласць і комплекс “непрызнанага генія”

Шэсць гадоў я працавала тэст-менеджарам і  бізнес-аналітыкам у Bank of Montreal. Трэба было аналізаваць патрабаванні, якія выстаўляў бізнес, і даносіць іх праграмістам зразумелай ім мовай – быць пасярэднікам. Мне падабалася. Тое, што я цяпер распавядаю, падаецца лёгкім, але бывае і так, што наш чалавек у Канадзе не можа знайсці працу, нават маючы веды і навыкі.

Нашым людзям часцяком бракуе здольнасці сябе “прадаць”. Нас так вучылі: не выстаўляй сябе, будзь сціплейшым. Калі нешта не так – шукай праблему ў сабе… І з гэтым цяжка. Бо атрымліваецца такая сумесь: сціпласць з аднаго боку і комплекс “непрызнанага генія” з іншага. Атрымліваецца ўнутраны канфлікт, які “выпальвае” чалавека. Ад гэтага варта пазбаўляцца, безумоўна.

Выгляд з офіснага вакна

Выгляд з офіснага вакна

Пра снег, “гіфт-картку” ад калегаў і цынізм

Ёсць стэрэатып, што заходняе грамадства, канадскае ў тым ліку, пабудаванае на цынізме. Але гэта лухта! На ўзроўні дзяржаўнай палітыкі тут клопат пра чалавека. Самі ж канадцы як дзеці малыя, праўда! Добрыя, шчырыя на побытавым узроўні. У нас ёсць суседка. Узімку яна прыбірае снег са свайго боку вуліцы, але можа прыбраць і на нашым. Іду дадому, бачу, пытаюся: “Навошта?” Яна тлумачыць, што падумала, маўляў, мы з нейкай прычыны цяпер гэта не можам зрабіць, а ёй няцяжка! Было вельмі прыемна.

У банку, дзе я працавала шэсць гадоў, працаваў таксама мой сябра Фрэнк, з сям’і эмігрантаў-інтальянцаў. За ўвесь час у нас не было ніводнага канфлікту, не толькі працавалі разам, але ж размаўлялі пра рускую літаратуру, Дастаеўскага – ён усё гэта чытаў па-ангельску. Калі я сыходзіла з той працы, мне падарылі “гіфт-картку” – гэта грошы, якімі скінуліся супрацоўнікі і проста далі на добрую памяць. Не па ўказцы начальства, а самі. Гэта звычайная практыка. Які цынізм? Я таксама рэгулярна на нешта ахвярую – хай па 100-150$ на год. Так прынята.

Не могуць звольніць, калі ты проста не падабаешся

За 20 гадоў у мяне цалкам змянілася псіхалогія дачыненняў з людзьмі, у тым ліку ў плане канфліктаў. На працы ты не маеш права ні з кім сварыцца. Калі ёсць канфліктная сітуацыя, ты можаш звярнуцца да менеджара, да HR. Той у сваю чаргу гатовы быць медыятарам, гатовы паразмаўляць з супрацоўнікам, з якім у цябе не склалася, гатовы пайсці з гэтай тэмай вышэй – як вы разам вырашыце. Гэта па-чалавечы, тут таксама няма аніякага цынізму.

Канечне, у Канадзе ты можаш прыйсці на працу, і табе скажуць: ты звольнены. Але каб так атрымалася, ты маеш нарабіць такога… Я неяк звольніла чалавека. Але ён тры месяцы не выконваў патрабаванняў, не камунікаваў ні з кім. Менеджар у мяне спытаў пра меркаванне, я шчыра адказала: трэба звальняць, каманда буксуе. Але гэта крайні выпадак. Важна: цябе не могуць звольніць, бо ты проста некаму не падабаешся.

Пяць гадоў не чытала па-беларуску і па-руску

Адным з найбольшых стрэсаў для мяне было пытанне мовы. Калі сядзіш і не разумееш, што табе кажуць, а трэба ж і адказаць нешта, і зрабіць… Гэта страшэнны стрэс. На маёй першай працы ўласнік кампаніі паслаў мяне на курсы ў каледж, гэта дало плён. А яшчэ я пяць гадоў спецыяльна не чытала па-беларуску і па-руску: кнігі, газеты, сайты, не глядзела фільмы – нічога! Усё па-ангельску. Таму магу даць параду: вучыце мову і прынамсі на нейкі час адмаўляйцеся ад сваёй, каб цалкам трапіць у англамоўнае асяроддзе.

Музыка займае неапошняе месца ў жыцці Валянціны Шаўчэнка

Музыка займае неапошняе месца ў жыцці Валянціны Шаўчэнка

Не “канадоны”, а канадцы

Калі прыязджаеш сюды, канечне, патрэбная адукацыя. Інакш будзеш мыць посуд ці вадзіць грузавік. Але і адукацыя не галоўнае: ёсць і адукаваныя, што посуд мыюць… Трэба ведаць, як размаўляць з людзьмі, як спадабацца, “прадаць сябе”. Для мяне кожнае інтэрв’ю, калі ўладкоўваешся на працу – як выхад на сцэну. Трэба зрабіць так, каб гледачу было цікава, каб ён звярнуў увагу.

Нельга ленавацца. Трэба назаўжды развітацца з думкай, маўляў, “я лепшы і разумнейшы за іншых”. Шмат народу, што прыязджае з СНД, жыве такімі штампамі: “Мы найлепшыя, а яны “канадоны”. Носяць георгіеўскія стужкі, глядзяць расійскі “Першы канал”… А мы не найлепшыя. Сярод нас ёсць і лепшыя, і горшыя. І яны не “канадоны”, а канадцы. Трэба працаваць і мець адкрыты розум – open mind!

Не адчуваю сябе эмігранткай

Цяпер едуць больш адукаваныя людзі, з веданнем мовы. Гэта іншае пакаленне. Больш хваткія, цынічныя, разумеюць усё “лепш за ўсіх”… Гэта нядрэнна, бо дае магчымасць добра тут уладкавацца. А яшчэ яны кажуць “сваю” праўду ў вочы. У маім пакаленні, відаць, было больш замкнёнасці і тактоўнасці. Можа, і добра, што ёсць такая новая генерацыя, але як на мяне, ім трохі  не хапае  эмацыйнага інтэлекту.

Наогул жа тыя, хто эмігруе, – незвычайныя людзі. Трэба мець здольнасці, авантурызм. Шмат хто дэкларуе: “Толькі б зваліць”, – а самі сядзяць дома. Патрэбныя смеласць, нават адчай – у 1990-я асабліва так было. Але цяпер, думаю, эміграцыі як такой, калі абсякаеш кантакты з Радзімай, няма. Свет адкрыты. У скайпе гутары з блізкімі хоць штодня, захацеў – сеў на самалёт і паляцеў. Я сябе эмігранткай не адчуваю. Адчуваю чалавекам, які проста пераехаў у іншую краіну – і ўсё.

Валянціна на мерапрыемствах беларускай дыяспары ў Канадзе (1)

Валянціна на мерапрыемствах беларускай дыяспары ў Канадзе

Беларусь – ІТ-краіна, гэта яе будучыня

Цалкам згодная, што Беларусь – ІТ-краіна. Мне здаецца, гэта будучыня Беларусі. Ёсць добрая школа, добрыя спецы, ёсць адказнае стаўленне: калі беларус узяўся, то зробіць. Мне неяк нават прыйшло запрашэнне на працу з беларускай аўтсорсінгавай кампаніі працаваць для іх бізнес-аналітыкам, уяўляеце?

Валянціна на мерапрыемствах беларускай дыяспары ў Канадзе

Валянціна на мерапрыемствах беларускай дыяспары ў Канадзе

Гляджу ў будучыню, і мне страшна…

Цяпер для мяне надзвычай цікавая тэма штучнага інтэлекту. Планую ўзяць вольны тыдзень на працы, каб прысвяціць сябе курсам па гэтай тэме. Гляджу ў будучыню, і мне неяк і цікава, і страшна, яна мяне пужае. Добра разумею, што ў хуткім часе не будзе сярэдняга класу: застануцца багатыя і бедныя. Ідзе чацвёртая тэхнічная рэвалюцыя… Але каб разабрацца – “страшна, не страшна”, – трэба ведаць. І заўжды вучыцца. Гэта мая “фішка”!

Гутарыў Алесь Кіркевіч

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Па слядах аднаго здымка

Год таму да 95-годдзя «Маладняка» на першай старонцы лістападаўскага нумара «ЛіМа» было надрукавана легендарнае фота з І Усебеларускага з’езда пісьменнікаў, дзе ёсць выявы амаль усіх сяброў літаратурнай суполкі. З таго...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты

У сярэдзіне кастрычніка “Віцебск для мяне” супольна з заводам “Вістан”, адміністрацыяй Чыгуначнага раёна Віцебска, аддзелам архітэктуры і аддзелам культуры гарвыканкама аб’явілі конкурс на стварэнне эскіза для самай вялікай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Мэр Вільні — літоўцам: Хопіць абурацца, што беларусы лічаць гісторыю ВКЛ і сваёй

«Найбліжэйшая геаграфічна да Вільні сталіца — Менск — яшчэ больш аддаляецца ад нас. Гэта мусіць непакоіць нашу вонкавую палітыку значна больш, чым цяпер», піша мэр літоўскай сталіцы Рэмігіюс Шымашус — паведамляе...

valiancina_shauchenka
Тэатр

«Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў крутыя драматургі

За штодзённымі справамі і клопатамі не ўсе аматары тэатра заўважылі, што на небасхіле беларускай драматургіі заззяла новая зорка — Віталь Каралёў. Яго п’есы перамагаюць на фестывалях і конкурсах, іх ставяць...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Па слядах аднаго здымка
    Мастацтва
    Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты
    Замежжа
    Мэр Вільні — літоўцам: Хопіць абурацца, што беларусы лічаць гісторыю ВКЛ і сваёй
    Тэатр
    «Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў крутыя драматургі
    Навіны "Будзьма!"
    “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    Маё права
    Як абмежаваць кіберпрастору і ці трэба гэта?
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    Гісторыя
    500 гадоў «інтэграцыі» ў адной мапе
    Грамадства
    Што рабіць, калі да вас у хату завітаў «бэтмэн»? Як ратуюць кажаноў
    Афіша Тэатр
    Акторы мінскага інклюзіў-тэатра запрасілі на свой спектакль галівудскіх актораў
    Кіно
    Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі
    Грамадства
    Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз
    Літаратура Беларуская мова
    Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак
    Літаратура
    Віктар Марціновіч: «Я непажаданы сын беларускай літаратурнай тусоўкі»
    Грамадства
    Як частаваць птушак правільна?

Афіша

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 10.12 20:00Зимний вечер с The Apples
  • 11.12 14:00Зімовы сон у Мастацкім музеі: Дзіўныя гісторыі пра “Рускі імпрэсіянізм”
  • 11.12 20:00Блюз от EIGHTANDOUT в TNT Rock Club!
  • 12.12 18:00Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў
  • 12.12 18:30Дикая лекция: Болотные истории
  • 12.12 19:00Крама. Канцэрт у падтрымку запісу новага альбому
  • 12.12 20:00Зимний вечер с Квартирником!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Чаго чакаць ад 8 снежня
    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    • Дзе і як адсвяткаваць Каляды дзеткам і дарослым

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM